Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Поиск отеля

| Галоўная | Улада | Прэзідэнт

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Роля і абавязкі Аляксандра Лукашэнкі – кіраўніка беларускай дзяржавы з 1994 года

Прэзідэнт Беларусі з’яўляецца кіраўніком беларускай дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Яго паўнамоцтвы рэгламентуюцца Канстытуцыяй Беларусі і законам «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь».

Цяпер Прэзідэнтам Беларусі з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Ён выбраны на гэту пасаду ў 1994 годзе і знаходзіцца на ёй чацвёрты тэрмін.

Як выбіраецца Прэзідэнт?

Беларускі Прэзідэнт непасрэдна выбіраецца народам Беларусі на пяць гадоў.

Права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў.

Кандыдат у прэзідэнты павінен:

  • быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь
  • быць старэйшы за 35 гадоў
  • пражываць у Беларусі не менш 10 гадоў

Паўнамоцтвы Прэзідэнта

Прэзідэнт адказвае за:

  • суверэнітэт Рэспублікі Беларусь
  • нацыянальную бяспеку
  • тэрытарыяльную цэласнасць
  • палітычную і эканамічную стабільнасць


Акрамя кіраўніка дзяржавы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:

  • галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Беларусі
  • кіраўніком Савета Бяспекі

    Што ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта?

    У кампетэнцыю Прэзідэнта Беларусі ўваходзіць:

    • рэалізацыя асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі
    • прадстаўленне беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне
    • назначэнне чарговых і пазачарговых выбараў парламента
    • назначэнне прэм’ер-міністра і старшынь важнейшых судоў Беларусі
    • падпісанне  законаў
    • памілаванне асуджанных
    • узнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысуджэнне званняў і чыноў

    Прывілеі Прэзідэнта

    Згодна з Канстытуцыяй асобе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нададзена прававая недатыкальнасць, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам.

  • Your mail*:
    Friend mail*:
    Your message: