Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Поиск отеля

| Галоўная | Улада | Выбары

Выбары ў Беларусі

Інфакіёск на выбарчым участку ў Віцебску, 2008
Інфакіёск на выбарчым участку ў Віцебску, 2008

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яе грамадзяне маюць права свабодна выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні.

Прамымі з'яўляюцца ўсе выбары ў Беларусі, за выключэннем выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, які фарміруецца шляхам ускосных выбараў.

Права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. У выбарах не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі.

Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь уключае выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі.

Пры правядзенні выбараў маюць права прысутнічаць наглядальнікі - дэпутаты, давераныя асобы кандыдатаў, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, міжнародных арганізацый і СМІ.

Правы наглядальнікаў:

• прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій;
• прысутнічаць пры пламбаванні або апячатванні скрынь для галасавання;
• знаходзіцца ў дзень галасавання ў памяшканнях для галасавання;
• прысутнічаць пры датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцы знаходжання грамадзян;
• назіраць за выдачай бюлетэняў, ходам галасавання, выкананнем устаноўленага законам парадку галасавання;
• звяртацца з прапановамі і заўвагамі па пытаннях арганізацыі галасавання да старшыні ўчастковай камісіі;
• атрымліваць інфармацыю аб выніках падліку галасоў і складанні пратаколаў адпаведных камісій аб выніках выбараў;
• назіраць за пералікам галасоў (у выпадку яго правядзення).

Гісторыя выбараў у Рэспубліцы Беларусь

Выбарчыя працэдуры на тэрыторыі Беларусі пачалі прымяняцца яшчэ ў эпоху Сярэднявечча, калі дваране выбіралі дэпутатаў у вышэйшы прадстаўнічы орган - Сейм, а мяшчане - склад гарадскіх саветаў.

Аднак пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі гэтыя традыцыі на некаторы час былі забыты.

Першымі свабоднымі выбарамі ў Беларусі як суверэннай дзяржаве сталі выбары Прэзідэнта краіны ў 1994 годзе. У гэтых выбарах перамог апазіцыйны кандыдат Аляксандр Лукашэнка, які тады з вялікім адрывам апярэдзіў дзеючага прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча, экс-спікера парламента Станіслава Шушкевіча, а таксама лідараў буйнейшых беларускіх партый - камуністаў (ПКБ) і нацыяналістаў (БНФ).

З тых часоў у Беларусі яшчэ тройчы праходзілі выбары Прэзідэнта (у 2001, 2006 і 2010), чатыры разы праводзіліся парламенцкія выбары (1995, 2000, 2004, 2008). Мясцовыя выбары прайшлі ў 1995, 1999, 2003, 2007 і 2010.

На выбарах Прэзідэнта Беларусі, якiя прайшлi 19 снежня 2010 года, перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,65%.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: