
Палата прадстаўнікоў у складзе 110 дэпутатаў выбіраецца на чатыры гады.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Кандыдат у дэпутаты можа балаціравацца толькі па адной выбарчай акрузе.
Выбары новага складу Палаты прадстаўнікоў назначаюцца не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў дэпутатаў дзеючага складу.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21 года, пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, не мае судзімасці.
Кандыдаты ў дэпутаты вылучаюцца палітычнымі партыямі (зарэгістраванымі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь не пазней як за шэсць месяцаў да назначэння выбараў), а таксама грамадзянамі (на сходах па месцы работы або шляхам збору подпісаў).
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад палітычных партый ажыццяўляецца іх вышэйшымі органамі.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа адбывацца на сходах выбаршчыкаў па месцы работы, пры ўмове, што там працуе не менш як 300 чалавек і ў сходзе ўдзельнічае не менш як палова працуючых.
Вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай кандыдата ў колькасці не менш як 10 чалавек. Неабходна сабраць не менш як 1000 подпісаў у падтрымку кандыдата ад выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі.
Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымае акруговая выбарчая камісія па выніках праверкі дакладнасці інфармацыі, што змяшчаецца ў дакументах аб вылучэнні.
Выбраным у першым туры выбараў па выбарчай акрузе лічыцца кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, калі выбары былі прызнаны адбыўшыміся.
Выбары прызнаюцца адбыўшыміся, калі ў галасаванні прыняла ўдзел больш як палова выбаршчыкаў акругі, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах.
Калі ні адзін з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не набраў неабходнай колькасці галасоў, то не пазней як у двухтыднёвы тэрмін па рашэнню акруговай выбарчай камісіі праводзіцца ў выбарчай акрузе другі тур галасавання па двух кандыдатах у дэпутаты, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў.
Выбары ў другім туры прызнаюцца адбыўшыміся, калі ў галасаванні прыняла ўдзел больш як 25 працэнтаў выбаршчыкаў, унесеных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Выбраным лічыцца кандыдат у дэпутаты, які атрымаў большую колькасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.