
Правядзенне выбараў у Беларусі рэгулюецца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам краіны (глядзець у pdf-фармаце).
Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь быў прыняты ў 2000 годзе і з тых часоў двойчы рэдагаваўся - у 2006 і 2009 гадах.
У апошнюю рэдакцыю Выбарчага кодэкса было ўнесена звыш 130 змяненняў, заснаваных на вопыце выбарчых кампаній і рэкамендацыях міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку з ЕС і АБСЕ.
Асноўныя новаўвядзенні ў выбарчым заканадаўстве датычацца наступных аспектаў:
• уводзіцца абавязковае прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, адначасова ўстанаўліваецца абмежаванне на ўдзел у іх дзяржаўных служачых;
• спрашчаюцца ўмовы вылучэння кандыдатаў;
• прадастаўляюцца большыя магчымасці для агітацыі, уключаючы правядзенне дэбатаў у электронных СМІ;
• кандыдатам дазваляецца ствараць індывідуальныя выбарчыя фонды;
• выключаны парог яўкі выбаршчыкаў, неабходны для прызнання выбараў мясцовых Саветаў адбыўшыміся;
• узмацняецца кантроль пры правядзенні датэрміновага галасавання;
• пашыраюцца правы наглядальнікаў;
• павялічваюцца магчымасці абскарджання вынікаў выбараў