Парламент Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Парламент Беларусі

Парламент Беларусі

Парламент Беларусі – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Парламент Беларусі – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Парадак фарміравання і функцыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Парламент Беларусі называецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца органам прадстаўнічай і заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь.

Парламент Беларусі складаецца з дзвюх палат:

  • Палата прадстаўнікоў
  • Савет Рэспублікі

Палата прадстаўнікоў штогод праводзіць па 2 чарговыя сесіі. Пазачарговыя сесіі склікаюцца па ініцыятыве Прэзідэнта краіны.

У Беларусі парламент выбіраецца тэрмінам на 4 гады.

Палата прадстаўнікоў

У складзе Палаты прадстаўнікоў 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца народам Беларусі.

Дэпутаты павінны быць грамадзянамі Беларусі ва ўзросце ад 21 года. Яны могуць быць членамі ўрада, але не могуць у той жа час працаваць у Савеце Рэспублікі.

Функцыі Палаты прадстаўнікоў:

  • разгляд праектаў законаў
  • назначэнне выбараў Прэзідэнта
  • адабрэнне кандыдатаў, якія назначаюцца Прэзідэнтам на пасаду Прэм’ер-міністра
  • ацэнка работы ўрада
  • ініцыяцыя вотумаў недавер’я, калі гэта неабходна

Савет Рэспублікі

Савет Рэспублікі – гэта рэгіянальны прадстаўнічы орган, які складаецца з 64 членаў.

Мясцовыя Саветы выбіраюць 56 членаў: 8 ад кожнай вобласці і 8 ад Мінска. Яшчэ 8 членаў назначае Прэзідэнт Беларусі.

Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі павінны:

  • быць ва ўзросце ад 30 гадоў
  • пастаянна пражываць у адпаведным рэгіёне Беларусі не менш як 5 гадоў

Асноўная функцыя Савета Рэспублікі – прыняцце або адхіленне праектаў законаў, адобраных Палатай прадстаўнікоў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі