Юрый Вашчук – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2014 | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Юрый Вашчук на Еўрабачанні-2014

Юрый Вашчук – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2014


На міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2014" у Капенгагене (Данія) Беларусь прадставіў пераможца Нацыянальнага адборачнага тура Юрый Вашчук, які выступае пад псеўданімам Тэа.

Юрый Вашчук (Тэа): цікавыя факты

Юрый Вашчук у фінале Нацыянальнага адборачнага тураЗ дзяцінства Юрый Вашчук займаецца музыкай і спевамі: скончыў школу мастацтваў па класе баяна, стаў лаўрэатам конкурсу "Пралескі", тэлепраекта "Зорная ростань".

Прафесійную музычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім каледжы мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З 2000 года саліст знакамітага калектыву – Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга.

Як выканаўца Юрый Вашчук выступае пад творчым псеўданімам Тэа. Аднак гэта не адзінае яго творчае амплуа. Юрый Вашчук – кампазітар, аранжыроўшчык, аўтар песень беларускіх і замежных выканаўцаў, суаўтар музыкі да фільмаў "Маёр Ветраў", "У чэрвені 41-га". Тэа – паспяховы клубны праект у Беларусі.

Юрый Вашчук - пераможца Нацыянальнага адборачнага тураУ 2013 годзе Юрый Вашчук сумесна з Леанідам Шырыным атрымаў Нацыянальную музычную прэмію ў намінацыі "Лепшы аўтар музыкі" (кампазіцыя "Беларусь вялікая" гучала пад залпы салюту ў Дзень Незалежнасці).

Тэа ў суаўтарстве напісаў песні для ўдзельнікаў Нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне": у 2010 годзе - "I Far Away" для групы "3+2" і кампазіцыі "All My Love" і "The Rhythm Of Love" для Алены Ланской у 2012-2013 гадах.

Ужо некалькі гадоў Юрый Вашчук працуе вядучым тэлевізійнага праекта "Наперад у мiнулае", які расказвае пра песенную спадчыну беларусаў. А нядаўна стаў вядучым праекта "БеларусьLife", прысвечанага падрыхтоўцы да ЧС па хакеі-2014.

Падрыхтоўка Тэа да "Еўрабачання-2014"

Юрый ВашчукУ падрыхтоўцы Тэа была задзейнічана інтэрнацыянальная група спецыялістаў. Сярод іх педагог па вакале Алекс Панаі, які ўваходзіць у топ-3 вакальных спецыялістаў "Еўрабачання", шведскі рэжысёр Цінэ Матулесі, якая працавала над харэаграфіяй і сцэнічным увасабленнем нумара.

Здымкі відэавізіткі Тэа прайшлі на "Чыжоўка-Арэне" – адной са спартыўных пляцовак маючага адбыцца чэмпіянату ў Мінску.

Тэа запісаў кавер-версію кампазіцыі "Cheesecake"  разам з удзельніцамі фальклорнага калектыву "Павалякi" (Любанскі раён, Мінская вобласць), якія праспявалі куплеты на беларускай мове ў сваёй арыгінальнай творчай манеры.

Тэа прэзентуе гіганцкі чызкейкНекалькі кавер-версій на "Cheesecake" ўвайшлі ў промадыск спевака да конкурсу.

У лютым у Мінску адбылася вечарынка Cheesecake party, на якой Тэа прэзентаваў гіганцкі чызкейк вагой больш як 100 кг і дыяметрам 2,10 м. Планавалася, што для гасцей традыцыйнай вечарынкі ў Капенгагене прыгатуюць арыгінальны дэсерт з беларускай бульбы – бульбакейк.

Песня Тэа "Чызкейк" ("Cheesecake")

У другім паўфінале 8 мая на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen Тэа прадставіў іскрамётную песню "Чызкейк" ("Cheesecake"), у якой расказваецца жартоўная гісторыя пра дзяўчыну, якая называе яго салодкім піражком.

Разам з беларускім спеваком на дацкую сцэну выйшлі бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс, танцоры Аляксандр Залескі і Андрэй Мартынаў.

Насуперак прагнозам букмекераў запамінальнае выступленне Тэа забяспечыла Беларусі месца ў запаветнай дзясятцы краін-удзельніц фіналу прэстыжнага конкурсу.

У фінале 10 мая Тэа выступіў пад другім нумарам і па выніках галасавання гледачоў заняў 16-е месца, атрымаўшы 43 балы. Беларускі прадстаўнік на конкурсе "Еўрабачанне-2014" паўтарыў леташні поспех Алены Ланской.

Аўтар тэксту – Дзмітрый Новік, музыку напісаў сам удзельнік "Еўрабачання-2014" Юрый Вашчук. На сцэне ў Даніі песня прагучала у новай аранжыроўцы.

Афіцыйны кліп на песню Тэа "Cheesecake" – відэа

  

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс