Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Май 2014

Тэа выступіць сёння ў другім паўфінале "Еўрабачання-2014"

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014" Тэа8 мая, Капенгаген /Кар. БЕЛТА/. У Капенгагене сёння пройдзе другі паўфінал "Еўрабачання-2014". Прадстаўнік Беларусі Тэа выйдзе на сцэну пад дзясятым нумарам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нумары таксама ўдзельнічаюць бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс, танцоры Аляксандр Залескі і Андрэй Мартынаў.

У той час як беларускі бойз-бэнд будзе змагацца за выхад у фінал, у адным з мінскіх клубаў збяруцца сябры Тэа, каб разам паглядзець прамую трансляцыю шоу і пабалець за яго. Падтрымаць канкурсанта прыйдуць Дарыя, Герман, Іван Буслай, Венера, Аляксей Грос, Віталь Карпанаў, Ніна Багданава, група "Napoli", прадзюсар Уладзімір Кубышкін, кампазітар Леанід Шырын, Аляксей Хлястоў, Вера Карэтнікава.

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014" ТэаУ другім паўфінале выступяць выканаўцы з 15 краін. У фінал выйдзе толькі лепшая дзясятка. Артысты выступяць у наступным парадку:

1. Мальта - Firelight "Coming home";

2. Ізраіль - Мэй Файнгольд "Same Heart";

3. Нарвегія - Карл Эспен "Silent storm";

4. Грузія The Shin і Марыко "Three Minutes to Earth";

5. Польшча Donatan & Cleo "My Sіowianie - We Are Slavic";

6. Аўстрыя - Канчыта Вурст "Rise Like a Phoenix";

7. Літва - Вілія Матачунайтэ "Attention";

8. Фінляндыя - Softengine "Something Better";

9. Ірландыя - Can-linn і Кейсі Сміт "Heartbeat"

10. Беларусь - Тэа "Cheesecake";

11. Македонія - Ціяна Дапчэвіч "To the sky";

12. Швейцарыя - SEBalter "Hunter of Star";

13. Грэцыя - Freaky Fortune і RiskyKidd "Rise Up";

14. Славенія - Цінкара Ковач "Round and Round";

15. Румынія - Паўла Селінг і Ові "Miracle".

Напярэдадні другі паўфінал ацэньвала журы. Сёння будуць галасаваць гледачы краін - удзельніц шоу.

Усяго ж па выніках двух паўфіналаў адбяруць 20 лепшых выканаўцаў. Разам з артыстамі краін "вялікай пяцёркі" (Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі, Іспаніі) і пераможцы мінулага конкурсу Даніі яны выступяць у фінале "Еўрабачання" 10 мая.

 Парадак выступлення ўдзельнікаў у суботнім шоу агучаць сёння вечарам.

Трансляцыя другога паўфіналу "Еўрабачання-2014" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Конкурс у прамым эфіры пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі