Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Поиск отеля

| Галоўная | Пра Беларусь | Вядомыя беларусы | Марк Шагал

Марк Шагал


Марк Шагал, беларускі і французскі мастак. Нарадзіўся 6 ліпеня1887 г. у Віцебску. Працаваў у галіне жывапісу, станковай і кніжнай графікі, тэатральна-дэкаратыўнага, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры.

Ганаровы доктар універсітэта ў г.Глазга (Вялікабрытанія, 1959). У 1910–14 гг. жыў і працаваў у Парыжы, з 1914 г. – у Віцебску, з 1915 г. – у Расіі. З 1918 г. паўнамоцны прадстаўнік па справах мастацтваў у Віцебскай губерні, заснавальнік Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. У 1922 г. эмігрыраваў у Парыж, з 1941 – у ЗША, у 1947 вярнуўся ў Парыж. Памёр у 1985 г.

У Францыі створаны музей Шагала. У Віцебску - Дом-музей, Арт-цэнтр імя Шагала, яму пастаўлены помнік. Праводзяцца міжнародныя Шагалаўскія пленэры.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: