Беларускі Мір – гэта гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. І месца, вядомае на ўвесь свет!
Першае згадванне аб Міры адносіцца да 1434 года. Акрамя ў
ключанага у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Мірскага замка, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых у Еўропе, тут можна ўбачыць Троіцкую царкву, Мікалаеўскі касцёл, капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх, а таксама ансамбль цэнтра гарадскога пасёлка з турыстычнай інфраструктрай.


























