Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Снж 2016

Новы год і Каляды ў Беларусі

Навагодняя ілюмінацыя каля комплекса "Мінск-Арэна"Навагодняя ілюмінацыя каля комплекса "Мінск-Арэна"

Каляды і Новы год – цудоўная нагода адправіцца ў падарожжа па Беларусі і атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы зімовых свят у гасцінных эка- і аграсядзібах, адпачыць у санаторыях, пакарыць гарналыжныя схілы, пабываць у гасцях у беларускага Дзеда Мароза, убачыць самыя папулярныя выдатныя мясціны, паўдзельнічаць у самабытных абрадах і, вядома, пакаштаваць нацыянальныя стравы.

Навагоднія канікулы-2017 у Беларусі прапануюць гасцям маштабную праграму: парады і вулічныя шэсці казачных персанажаў, тэатралізаваныя паказы і 3D-шоу пад адкрытым небам, калядныя кірмашы і распрадажы, рэканструкцыі старадаўніх абрадаў у этнаграфічных музеях, канцэрты класічнай музыкі і балі ў раскошных замках і палацах, а таксама захапляльныя навагоднія туры і экскурсіі

Бадай што, самыя відовішчныя мерапрыемствы разгорнуцца напярэдадні галоўнага свята года: тысячы людзей па ўсёй краіне збяруцца на канцэрты і піратэхнічныя шоу. У Мінску навагодняя ноч-2017 запомніцца праграмай "З Новым годам, сталіца!" (23:00 – 04:00), і феерверкам, які пачнецца 1 студзеня ў 01:30 на пляцоўцы каля Палаца спорту.

Аб  тым, як спланаваць канікулы ў Беларусі: дзе пабываць, што паглядзець і, галоўнае, дзе сустрэць Новы год-2017 – у святочным анонсе Belarus.by.

Новы год-2017: 10 варыянтаў, якія магчымы толькі ў Беларусі

Святочныя шэсці і вулічныя шоу

Напярэдадні навагодніх свят парады і тэатралізаваныя шэсці збяруць на цэнтральных вуліцах беларускіх гарадоў сотні Дзядоў Марозаў і Снягурак, казачных персанажаў і герояў любімых мультфільмаў, а жыхары і госці сталіцы змогуць паразмаўляць або нават спець з мінскім Дзедам Марозам у гарадской Ратушы.

Парад-конкурс навагодніх аўтаэкіпажаў

Парад-конкурс навагодніх аўтаэкіпажаў у Полацку

23 снежня 
Полацк, Палац культуры  

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак у Мінску

24 снежня
Мінск, праспект Незалежнасці, плошча Свабоды
Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак у Мінску
Навагодні перформанс

Навагодні перформанс "Чароўная краіна здзяйснення жаданняў"

24 снежня – 5 студзеня 
Мінск, Верхні горад  

Праект "У гасцях у Дзеда Мароза"

24 снежня – 5 студзеня
Мінск, плошча Свабоды
Праект "У гасцях у Дзеда Мароза"

Навагоднія выстаўкі, спектаклі і дзіцячыя паказы

Напярэдадні Новага года-2017 можна зрабіць падарожжа "скрозь прастору і час", сустрэць зіму па беларускіх традыцыях, пабываць у свецкіх інтэр’ерах XIX стагоддзя, убачыць эксклюзіўныя ёлачныя ўпрыгажэнні, якім ужо дзясяткі і нават сотні гадоў...

Выстаўка "Час цудаў. Зімовыя святы і забавы"

Выстаўка "Час цудаў. Зімовыя святы і забавы"

11 лістапада 2016 – 28 лютага 2017
Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Выстаўка "Музей ёлачных цацак" у Мінску

10 снежня – 31 студзеня 2017 
Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней
Выстаўка "Музей ёлачных цацак" у Мінску
Mystery of Magic Box in Belarusian circus

"Таямніцы чароўнага куфэрка" ў Белдзяржцырку

17 снежня 2016 – 15 студзеня 2017 
Мінск, Белдзяржцырк

Галоўная ёлка краіны

20 снежня 2016 – 6 студзеня 2017 
Мінск, Палац Рэспублікі
Галоўная ёлка краіны

Канцэрты і шоу-праграмы

У навагодняй праграме-2017 – лепшыя оперныя арыі ад зорак Вялікага тэатра Беларусі, іскрамётнае джазавае шоу легендарнага саксафаніста Гэры "Дэтройт" Уігінса, шэдэўры сусветнай класікі ў выкананні камернага ансамбля "Мінск-Класік" і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, а таксама саўндтрэкі да галівудскіх карцін ХХ стагоддзя.

"Вялікі Калядны канцэрт" у Мінску

"Вялікі Калядны канцэрт" у Мінску

24 снежня, 20.00
Мінск, КЗ "Верхні горад"

Новы год у Вялікім тэатры Беларусі

29, 30 і 31 снежня, 19.00 
Мінск, Вялікі тэатр Беларусі 
Новы год у Вялікім тэатры Беларусі
"Новы год у стылі Галівуд" у Музычным тэатры

"Новы год у стылі Галівуд" у Музычным тэатры

31 снежня, 18.00 
Мінск, Беларускі акадэмічны музычны тэатр

Новы год у Белдзяржфілармоніі

31 снежня, 18.00
Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Новы год у Белдзяржфілармоніі
Джазавы Новы год у Палацы Рэспублікі

Джазавы Новы год у Палацы Рэспублікі

31 снежня, 23.00
Мінск, Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава

Калядныя і навагоднія балі

У самыя першыя дні Новага года-2017 галоўныя архітэктурныя жамчужыны Беларусі запрашаюць акунуцца ў атмасферу арыстакратычных баляў XIX стагоддзя. У праграму ўваходзяць майстар-класы, старадаўнія гульні і забавы і, вядома, папулярныя танцы рамантычнай эпохі:  паланэз, вальс, кадрыля і мазурка…

Пацёмкінскія ёлкі ў княжацкім палацы Крычава

Пацёмкінскія ёлкі ў княжацкім палацы Крычава

снежань 2016
Магілёўская вобласць, Крычаў, Палац Пацёмкіна 

Дзіцячыя калядныя балі ў Мірскім замку

2 – 7 студзеня  
 Гродзенская вобласць, Мірскі замак
Дзіцячыя калядныя балі ў Мірскім замку
Мірскі замак

Мірскі баль

7 студзеня
Гродзенская вобласць, Мірскі замак, Партрэтная зала 

Навагоднія святы ў Радзівілаў

2 – 8 студзеня, 3 студзеня – квест "Тайны Нясвіжскага палаца"
Мінская вобласць, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль       
Даведацца падрабязней
Навагоднія святы ў Радзівілаў
Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры

Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры

13 студзеня, 21.00
Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

У госці да Дзеда Мароза: навагоднія туры і забавы

Хто ў дзяцінстве не пісаў пасланняў Дзеду Марозу? Кожны год беларускі чараўнік атрымлівае больш за 10 тысяч пісем, а ў бягучым годзе ў яго рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы пабывалі ўжо 77 тысяч гасцей з розных краін свету. Акрамя таго, на беларускіх зімовых канікулах можна наведаць сядзібы і іншых казачных персанажаў– Дзеда Зімніка, Бабы Завірухі, Балотніка Незвычайнага…

Father Frost’s Residence

Падарожжа ў сядзібу беларускага Дзеда Мароза

10 снежня 2016 – студзень 2017 года

Белавежская пушча, сядзіба Дзеда Мароза        

Навагодні поезд-экспрэс з Мінска да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу курсіруе з 16 снежня 2016 года.

Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі ў Налібоцкай пушчы

з 10 снежня 
Гродзенская вобласць, в. Залейкі
Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі ў Налібоцкай пушчы
Парк-музей гісторыі "Сула"

Экскурсійная праграма "Каралеўскія Пасулы, альбо Калядныя прыгоды ў пана Мароза"

14 снежня – 10 студзеня
Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Сула, Парк-музей гісторыі "Сула"

Навагодні тур "Калядкi ля Зюзiнай хаткi"

з 16 снежня
Гродзенская вобласць, агратурыстычны комплекс "Каробчыцы"
Навагодні тур "Калядкi ля Зюзiнай хаткi"
Сядзіба Берасцейскага Дзеда Мароза

Сядзіба Берасцейскага Дзеда Мароза

18 снежня – 8 студзеня
Брэст, Брэсцкі парк культуры і адпачынку (вул. Леніна, 3)          
Даведацца падрабязней

Бас-туры "Навагодні аўтобус" у Мінску

26 снежня – 8 студзеня 
Мінскі чыгуначны вакзал, станцыя Мінск-Пасажырскі
Бас-туры "Навагодні аўтобус" у Мінску
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на "Лініі Сталіна"

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на "Лініі Сталіна"

24 снежня 2016 – 14 студзеня 2017
Мінскі раён, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

Навагодняя квесторыя ў загараднай рэзідэнцыі полацкага Дзеда Мароза

26 снежня – 8 студзеня 
Віцебская вобласць, Полацк, вул. Валагіна, 1А, рэзідэнцыя полацкага Дзеда Мароза
Рэзідэнцыя полацкага Дзеда Мароза

Кірмашы і распрадажы ў Мінску

Калядныя кірмашы – вельмі добры варыянт для тых, хто цэніць аўтарскі handmade з асаблівай гісторыяй і крэатыўным дызайнам, сувеніры, створаныя ў адзіным экзэмпляры.

"Калядны кірмаш" у Мінску

"Калядны кірмаш" у Мінску

15 снежня – 15 студзеня
Мінск, Кастрычніцкая плошча і пляцоўка каля Палаца спорту

Кірмаш "Калядная зорка" ў Палацы спорту

24 снежня 
Мінск, Палац спорту
Кірмаш "Калядная зорка"
Кірмаш у Верхнім горадзе да навагодняга перформанса "Чароўная краіна здзяйснення жаданняў"

Кірмаш у Верхнім горадзе да навагодняга перформанса "Чароўная краіна здзяйснення жаданняў"

24 снежня – 5 студзеня  
 Мінск, Верхні горад

Кірмаш "Кава Какава"

24 – 25 снежня 
 Мінск, Прэзідэнт-атэль
Кірмаш "Кава Какава"
Вялікі модны маркет у Мінску

Вялікі модны маркет у Мінску

29 – 30 снежня
Мінск, ГЦ "Метраполь"

Беларускія зімовыя абрады

Беларускія традыцыі і звычаі, якія цесна звязаны з народным календаром, у наш час атрымалі статус гісторыка-культурнай спадчыны: яны вывучаюцца і аднаўляюцца ў розных рэгіёнах краіны, у тым ліку ў этнаграфічных музеях. Запрашаем аматараў даўніны на ўласныя вочы ўбачыць самыя цікавыя і значныя для беларусаў зімовыя абрады

Народны абрад "Каляды"

Народны абрад "Каляды"

24 снежня
Мінская вобласць, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 

Народнае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі"

25 снежня – 7 студзеня
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Аношкі
Народнае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі"
Абрад "Калядныя цары" ў вёсцы Семежава

Абрад "Калядныя цары" ў вёсцы Семежава – унікальная спадчына са Спіса ЮНЕСКА

13 – 14 студзеня 
Мінская вобласць, Капыльскі раён, в. Семежава 
Даведацца падрабязней

Народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"

21 студзеня
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Новіны
Народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"


Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі