Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Nov 2016

Навагодні поезд да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу пачне курсіраваць 16 снежня

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодні поезд з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў нацыянальным парку "Белавежская пушча" пачне курсіраваць 16 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

У госці да Дзеда Мароза 16 і 23 снежня, а таксама 3, 5, 7 і 13 студзеня турыстаў даставіць спецыяльны святочны поезд з купэйных вагонаў. Як адзначылі ў БЧ, святочную атмасферу пасажыры адчуюць з першых хвілін - каля вагона іх сустрэнуць дзяўчаты-праваднікі ў касцюмах Снягурачак. Паездкі прапануюцца ў фармаце тураў выхаднога дня з выездам у пятніцу вечарам, а рэйсы навагодняга экспрэса 3, 5 і 7 студзеня разлічаны на перыяд зімовых канікул у школьнікаў.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. У нацпарку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, убачаць домік Снягурачкі, музей падарункаў "Скарбніца", чарадзейны калодзеж і ветраны млын, змогуць загадаць жаданне на Паляне Казак і атрымаць навагодні падарунак ад Дзеда Мароза. У праграму туру таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацпарка, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі і частаванне блінамі з чаем на пушчанскіх травах. Назад у сталіцу з Брэста навагодні поезд адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.47, у дарозе пасажыраў чакаюць конкурсы ад аніматараў.

БЧ падрыхтавала праграму і для гасцей з суседняй краіны. Навагодні экспрэс у Беларусь з Масквы адправіцца 3 студзеня ў 19.35. Расійскім турыстам прапануюць насычаную праграму з экскурсіямі па Мінску, выездамі ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", замкавы комплекс "Мір", музейны комплекс народных рамёстваў "Дудуткі". Вечарам 5 студзеня турысты адправяцца з Мінска на навагоднім поездзе ў Брэст, дзе акрамя экскурсіі ў маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы іх чакае наведванне Брэсцкай крэпасці. Гэта пяцідзённае падарожжа разлічана на зборныя групы турыстаў.

Падрабязна з праграмай тураў і коштам паездак можна азнаёміцца на сайце БЧ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі