Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2017
Лукашэнка: Органы фінансавых расследаванняў занялі важнае месца ў сістэме нацбяспекі краіны
Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. Тэкст віншавання на ўрачыстым сходзе зачытаў старшыня КДК Леанід Анфімаў...
3 Жнв 2017
Лукашэнка: Да 1 кастрычніка павінен быць абноўлены дэкрэт нумар 3
"Грамадства павінна ведаць, што ніякай адмены дэкрэта нумар 3 быць не можа. Я ўжо матываваў гэта пытанне: як мінімум паўмільёна ў нас непрацуючых людзей. З іх 200 тыс. мы можам вызваліць: шматдзетных, хворых, інвалідаў, людзей, якія, можа, і хочуць працаваць, але ў іх не атрымліваецца з-за жыццёвых абставін. Але 300 тыс. дзе? Таму дэкрэт нумар 3 - гэта 300 тыс. тых, хто павінен працаваць, але не працуе"...
2 Жнв 2017
Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі
Прэзідэнт звярнуўся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова: "Чаму вы прынялі рашэнне ўрада да 20 ліпеня ўсю тэхніку падрыхтаваць і не пракантралявалі, што тэхніка гатова? Чаму міліцыю не арганізавалі? Чаму пракурора не папрасілі дапамагчы? Чаму КДК не задзейнічалі за паўгода? Трэба было прэм'ер-міністра паклікаць у рэзідэнцыю Прэзідэнта, каб спагнаць і задачы паставіць?"
2 Жнв 2017
Лукашэнка на перыяд уборачнай даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы
"Асабліва хачу падкрэсліць, я хачу, каб гэта засвоілі ўсе, і перш за ўсё тыя, каму я адрасую гэты тэзіс: рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць. Калі старшыні райвыканкама трэба ажыццявіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе ажыццяўляць"...
2 Жнв 2017
Лукашэнка: "Советская Белоруссия" была і застаецца добрым і кампетэнтным субяседнікам для чытачоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы Адміністрацыі Прэзідэнта "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" са знамянальнай датай - 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты...
1 Жнв 2017
МЗС Беларусі агучыла меры для актывізацыі барацьбы міжнароднай супольнасці з гандлем людзьмі
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў адзначыў неабходнасць дабівацца прадухілення шляхам крыміналізацыі попыту злачынстваў, звязаных з трафікінгам, садзейнічаць павышэнню інфармаванасці ў грамадстве аб праблеме гандлю людзьмі...
1 Жнв 2017
Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі "Вялікага каменя" прадпрыемстваў сістэмы ВПК
"Цалкам магчыма і нядрэнна было б стварэнне ў парку высокатэхналагічных прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Можна сумесных, можна кітайскіх. І трэба, каб кітайскія карпарацыі ВПК прыйшлі ў гэты парк", - заявіў кіраўнік дзяржавы...
1 Жнв 2017
Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з 90-годдзем стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Узброеныя Сілы КНР ва ўпартых баях доблесна адстаялі незалежнасць сваёй дзяржавы і свабоду кітайскага народа...
1 Жнв 2017
Лукашэнка разлічвае на пашырэнне беларуска-швейцарскіх сувязей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Дорыс Лойтхард і усіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі...
31 Ліп 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіміра Бядулі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адыход з жыцця Уладзіміра Бядулі - незаменная страта для краіны. "Такія людзі, як ён, з'яўляюцца ўвасабленнем цэлай эпохі ў гісторыі Беларусі. Гэта быў паважаны народны дэпутат, яркі, таленавіты кіраўнік, які змог укараніць перадавыя метады вядзення сельскай гаспадаркі"...
31 Ліп 2017
Беларусь і Афганістан плануюць стварыць камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве
Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 569 ад 28 ліпеня адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Афганістана аб стварэнні сумеснага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў якасці асновы для правядзення перагавораў...
31 Ліп 2017
Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Эдзіту П'еху
"Дзякуючы яркай індывідуальнасці і шчырай любові да музыкі Вы заваявалі сэрцы мільёнаў паклоннікаў, а песні ў Вашым выкананні ўвайшлі ў залаты фонд савецкай і расійскай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні...
31 Ліп 2017
Кабякоў аб сярэдняй зарплаце ў памеры $500: на многіх прадпрыемствах гэта задача ўжо вырашана
У цэлым зарплату ў памеры $500 трэба зарабіць, і гэта задача не толькі ўрада, падкрэсліў ён. Акцэнт робіцца на росце прадукцыйнасці працы. Кіраўнік урада нагадаў, што па выніках за шэсць месяцаў бягучага года тэмп росту рэальнай заработнай платы склаў 102 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, прадукцыйнасці працы - 102,7 працэнта...
28 Ліп 2017
Пасяджэнне рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА пройдзе восенню
У Жэневе 26-27 ліпеня адбылося пасяджэнне Генеральнага савета СГА. У статусе наглядальніка ў мерапрыемстве прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя, якую ўзначаліў дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Раман Собалеў...
28 Ліп 2017
Лукашэнка павіншаваў з юбілеем алімпійскую чэмпіёнку Алену Бялову
"Уся Ваша працоўная біяграфія звязана са спортам высокіх дасягненняў. З'яўляючыся чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, шматразовай чэмпіёнкай свету і СССР па фехтаванні, Вы ўнеслі значны ўклад у праслаўленне нашай Радзімы на міжнароднай арэне, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа", - гаворыцца ў віншаванні...
28 Ліп 2017
Лукашэнка падкрэслівае зацікаўленасць Беларусі ў істотным пашырэнні адносін з Перу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Перу Педра Пабла Кучынскі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці...
27 Ліп 2017
Беларусь і Турцыя падпісалі сем дакументаў па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі ў Мінску
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейсель Эраглу падпісалі пратакол пасяджэння. Паводле слоў беларускага дыпламата, дакумент павінен стаць своеасаблівай дарожнай картай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на серэднетэрміновую перспектыву...
27 Ліп 2017
Лукашэнка лічыць прынцыповым пытанне аптымізацыі сілавых структур
"Мы вызначым узровень колькасці, затраты на тыя ці іншыя напрамкі, прывядзём гэта ў адпаведнасць у бягучым годзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі...
27 Ліп 2017
Беларусь восенню правядзе сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
Аб гэтям паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі...
26 Ліп 2017
Беларусь і ПАР абмяркоўваюць узаемнае спрашчэнне візавага рэжыму
Варыянты ўзаемнага спрашчэння візавага рэжыму абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэя Молчана з намеснікам гендырэктара Міністэрства ўнутраных спраў ПАР Джэксанам Маккеем і кіраўніцтвам консульскага дэпартамента і ўпраўлення двухбаковых адносін МЗС гэтай краіны...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі