Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліп 2017

Лукашэнка лічыць прынцыповым пытанне аптымізацыі сілавых структур

27 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць прынцыповым пытанне аптымізацыі сілавых структур. На важнасць гэтай тэмы кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вызначым узровень колькасці, затраты на тыя ці іншыя напрамкі, прывядзём гэта ў адпаведнасць у бягучым годзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У далейшым пытанні аптымізацыі не знікнуць, лічыць Прэзідэнт, але гэта будзе ўжо задача кіраўнікоў ведамстваў. "Мы іх будзем проста трымаць на кантролі, стымуляваць да аптымізацыі структур. Але ўжо не на самым высокім узроўні і не ў маштабах краіны, як мы гэта робім цяпер", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі