Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Жнв 2017

Лукашэнка на перыяд уборачнай даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы

2 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перыяд уборачнай кампаніі даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабліва хачу падкрэсліць, я хачу, каб гэта засвоілі ўсе, і перш за ўсё тыя, каму я адрасую гэты тэзіс: рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць. Калі старшыні райвыканкама трэба ажыццявіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе ажыццяўляць. Ніхто не мае права ўмешвацца ў яго распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць яго можа, калі ён згадзіцца, толькі губернатар, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Я гэта гавару для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб убраць збожжа".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць толькі каля трох-чатырох праблемных гаспадарак. "Вось займайцеся імі. Не трэба сноўдацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Едзьце туды, дзе вы патрэбны. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвынкама. Таму яму дадзены ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце! Улада ў вашых руках", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі