У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2017

Беларусь і Афганістан плануюць стварыць камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 569 ад 28 ліпеня адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Афганістана аб стварэнні сумеснага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастановай дазволена ў ходзе перагавораў уносіць пры неабходнасці ў праект пагаднення змяненні або дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.

Таксама дакументам прадугледжана падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс