У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліп 2017

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем алімпійскую чэмпіёнку Алену Бялову

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем алімпійскую чэмпіёнку Алену Бялову, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Уся Ваша працоўная біяграфія звязана са спортам высокіх дасягненняў. З'яўляючыся чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, шматразовай чэмпіёнкай свету і СССР па фехтаванні, Вы ўнеслі значны ўклад у праслаўленне нашай Радзімы на міжнароднай арэне, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што імя спартсменкі назаўсёды ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю сусветнага і айчыннага спорту. "Асаблівай удзячнасці заслугоўвае тое, што свой вопыт і веды Вы на працягу спартыўнай кар'еры і прафесійнай дзейнасці перадаяце маладому пакаленню", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс