Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Aug 2017

Лукашэнка: Органы фінансавых расследаванняў занялі важнае месца ў сістэме нацбяспекі краіны

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы фінансавых расследаванняў прайшлі нялёгкі шлях станаўлення і занялі важнае месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі краіны. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. Тэкст віншавання на ўрачыстым сходзе зачытаў старшыня КДК Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму супрацоўнікі фінансавай міліцыі ўносяць дастойны ўклад у барацьбу з правапарушэннямі, чым заслужылі павагу і ўдзячнасць у грамадстве, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівыя словы падзякі вашым ветэранам. Паказаўшы прыклад сумленнай і ўмелай работы, яны заклалі цудоўныя традыцыі, якія прадаўжаюць новыя пакаленні афіцэраў".

"Сёння перад вамі складаная задача - знайсці баланс паміж строгім выкананнем законнасці і інтарэсамі дзелавой супольнасці. Упэўнены, вы не падведзяце і заўсёды будзеце цвёрда стаяць на варце эканамічнай стабільнасці дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі