Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2017

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіміра Бядулі

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Уладзіміра Бядулі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адыход з жыцця Уладзіміра Бядулі - незаменная страта для краіны. "Такія людзі, як ён, з'яўляюцца ўвасабленнем цэлай эпохі ў гісторыі Беларусі. Гэта быў паважаны народны дэпутат, яркі, таленавіты кіраўнік, які змог укараніць перадавыя метады вядзення сельскай гаспадаркі. Дзякуючы наватарскаму мысленню, вялікай энергіі і ўменню працаваць з людзьмі даручаная яму гаспадарка праславілася не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі. Нашы аграрыі і сёння вучацца на бясцэнным вопыце гэтага працавітага, сумленнага, адданага справе чалавека", - гаворыцца ў спачуванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі