Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліп 2017

Лукашэнка падкрэслівае зацікаўленасць Беларусі ў істотным пашырэнні адносін з Перу

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Перу Педра Пабла Кучынскі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў істотным пашырэнні ўсебаковых адносін з Перу.

"Перакананы, што нашы краіны валодаюць дастатковым патэнцыялам, каб выйсці на больш змястоўнае супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай і іншых галінах узаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі