У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліп 2017

Беларусь і Турцыя падпісалі сем дакументаў па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі ў Мінску

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейсель Эраглу падпісалі пратакол пасяджэння27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем дакументаў падпісана па выніках 9-га пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, якое адбылося 26-27 ліпеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейсель Эраглу падпісалі пратакол пасяджэння. Паводле слоў беларускага дыпламата, дакумент павінен стаць своеасаблівай дарожнай картай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на серэднетэрміновую перспектыву.

Па выніках мерапрыемства таксама падпісаны дэкларацыі аб намерах у сферах лясной гаспадаркі і метэаралогіі, дэкларацыя ў галіне водных рэсурсаў.

Беларусь і Турцыя падпісалі сем дакументаў па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі ў МінскуЗаключаны мемарандумы аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Саветам па знешнеэканамічных сувязях Турцыі, а таксама паміж ААТ "Нафтан", кампаніямі "БНХ Петракімія" і "Неатрэйд" аб рэгулярных пастаўках нітрылу акрылавай кіслаты ў колькасці не менш як 30 тыс.т у год на 2019-2023 гады.

Акрамя таго, падпісаны план сумесных дзеянняў паміж адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў" і Камітэтам па развіцці і падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу Турцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс