Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2017

Кабякоў аб сярэдняй зарплаце ў памеры $500: на многіх прадпрыемствах гэта задача ўжо вырашана

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На многіх прадпрыемствах задача па дасягненні сярэдняй заработнай платы ў памеры $500 выканана. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У многіх галінах на многіх прадпрыемствах гэта задача даўно ўжо вырашана", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

У цэлым зарплату ў памеры $500 трэба зарабіць, і гэта задача не толькі ўрада, падкрэсліў ён. Акцэнт робіцца на росце прадукцыйнасці працы. Кіраўнік урада нагадаў, што па выніках за шэсць месяцаў бягучага года тэмп росту рэальнай заработнай платы склаў 102 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, прадукцыйнасці працы - 102,7 працэнта.

"Па $500 можна толькі тады, калі будзе створана пэўная колькасць прадукту, паслуг, якія будуць рэалізаваны і за іх атрыманы грошы, - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. - Назначанай зарплата быць не можа. Гэта можна месяц-два заплаціць, а потым трапіць у фінансавую сітуацыю , калі можна мець праблемы з выплатай заработнай платы, як гэта было ў Оршы. Цяпер гэтых праблем там няма", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі