Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі-2014 | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Мінску | Зборная Беларусі

Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі-2014


На дамашнім чэмпіянаце зборная Беларусі, якая гуляе ў мацнейшым дывізіёне сусветнага хакея, выступае ў адной групе (В) з камандамі Фінляндыі, Расіі, ЗША, Швейцарыі, Германіі, Латвіі і Казахстана.

 

Лепшае дасягненне зборнай Беларусі на чэмпіянатах свету: 6-е месца, Рыга, Латвія, 2006 г.
Лепшае дасягненне на Алімпійскіх гульнях: 4-е месца, Солт-Лейк-Сіці, 2002 г.
Называюць: ЗУБРЫ
Галоўны трэнер: Глен Хэнлан
Капітан зборнай: Аляксей Калюжны

 

Адкрыўся 78-ы чэмпіянат свету па хакеі на лёдзе "Мінск-Арэны" матчам Беларусь - ЗША.

 

Склад зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2014

 

Варатары
 

1. Віталь Коваль, 34 гады ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, КХЛ)
31. Андрэй Мезін, 39 гадоў ("Авангард", Омск, КХЛ)
35. Кевін Лаланд, 27 гадоў ("Дынама", Мінск, КХЛ)

 

Абаронцы
 

5. Мікалай Стасенка, 27 гадоў ("Поўначсталь", Чарапавец, КХЛ)
7. Уладзімір Дзянісаў, 29 гадоў ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, КХЛ)
11. Андрэй Караў, 29 гадоў ("Юнацтва", Мінск)
25. Алег Явенка, 23 гады (Універсітэт Масачусэтс)
57. Іван Усенка, 31 год ("Дынама-Мінск", КХЛ)
89. Дзмітрый Корабаў, 25 гадоў ("Сірак'юз Кранч", АХЛ)
91. Кірыл Гатавец, 22 гады ("Мілуокі Адміралз", АХЛ)
92. Раман Грабарэнка, 21 год ("Олбані Дэвілз", АХЛ)

 

Нападаючыя
 

16. Джэф Плат, 28 гадоў ("Лакаматыў", Яраслаўль, КХЛ)
17. Аляксей Калюжны, 36 гадоў ("Дынама-Мінск", КХЛ)
18. Аляксей Угараў, 29 гадоў ("Адмірал", Уладзівасток, КХЛ)
23. Андрэй Стась, 25 гадоў ("Дынама-Мінск", КХЛ)
27. Аляксей Яфіменка, 28 гадоў ("Дынама-Мінск", КХЛ)
28. Канстанцін Кальцоў, 33 гады ("Атлант", Мыцішчы, КХЛ)
37. Мікіта Осіпаў, 30 гадоў ("Металург", Жлобін)
46. Андрэй Касціцын, 29 гадоў ("Трактар", Чэлябінск, КХЛ)
61. Андрэй Сцяпанаў, 28 гадоў ("Амур", Хабараўск, КХЛ)
73. Арцём Волкаў, 28 гадоў ("Юнацтва", Мінск)
74. Сяргей Касціцын, 27 гадоў ("Авангард", Омск, КХЛ)
77. Аляксандр Кітараў, 26 гадоў ("Дынама-Мінск", КХЛ)
84. Міхаіл Грабоўскі, 30 гадоў ("Вашынгтон", НХЛ)
88. Яўген Кавыршын, 28 гадоў ("Поўначсталь", Чарапавец, КХЛ)

 

Сярод зорных ігракоў беларускай каманды: Аляксей Калюжны, Міхаіл Грабоўскі, Андрэй Мезін, браты Сяргей і Андрэй Касціцыны, Канстанцін Кальцоў.

 

Трэнерскі штаб
 

Галоўны трэнер - Глен Хэнлан

 

У 2005 годзе канадзец Глен Хэнлан стаў першым замежным спецыялістам, які ўзначаліў зборную Беларусі. Менавіта пры ім каманда дасягнула свайго пакуль лепшага выніку на чэмпіянатах свету ў элітным дывізіёне (6-е месца). Пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана (2005-2006, 2009) зборная Беларусі правяла 32 гульні (+14 = 3-15, розніца шайбаў 79-77). У 2013-м ён зноў стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай. Акрамя таго, Глен Хэнлан удзельнічае ў распрацоўцы стратэгіі развіцця маладзёжнага і юнацкага хакея Беларусі.

 

Трэнеры: Эдуард Занкавец, Алег Мікульчык

 

Відэатрэнеры: Тод Вудкрафт, Вячаслаў Гусаў

 

Расклад матчаў зборнай Беларусі
 

У папярэднім раўндзе зборная Беларусі праводзіла матчы на лёдзе "Мінск-Арэны".

 

9 мая 20:45 Беларусь - ЗША - 1:6
11 мая 17:30 Беларусь - Казахстан - 4:1
12 мая 16:45 Швейцарыя - Беларусь - 3:4
15 мая 20:45 Фінляндыя - Беларусь - 2:0  
17 мая 16:45 Беларусь - Германія - 5:2
19 мая 20:45 Латвія - Беларусь - 1:3 
20 мая 20:45 Расія - Беларусь - 2:1

 

У выніку каманда набрала 12 балаў і, заняўшы 3-е месца ў сваёй групе, выйшла ў плэй-оф. Сапернікам зборнай у чвэрцьфінале стала каманда Швецыі, але ў гэтым напружаным і адказным матчы беларусы пацярпелі паражэнне – 2:3.

 

Як выступіла зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі-2014?

 

Па выніках чэмпіянату свету ў Мінску зборная Беларусі, якая выйшла ў плэй-оф, заняла 7-е месца. На дамашнім першынстве беларусы праявілі сябе і ў асабістай хакейнай статыстыцы.

 

Сярод лідараў чэмпіянату па сістэме "гол+пас" – Міхаіл Грабоўскі (19-ы) і Сяргей Касціцын (21-ы).

 

У рэйтынгу лепшых бамбардзіраў першынства з беларускіх ігракоў таксама Міхаіл Грабоўскі (11-ы) і Сяргей Касціцын (17-ы).

 

Дарэчы, па тры пераможныя шайбы, што вырашылі вынік матчу, на ЧС-2014 забілі толькі канадзец Кодзі Ходжсон і беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі, галы якога сталі рашаючымі ў процістаяннях са зборнымі Швейцарыі, Германіі і Латвіі.

 

У топе лідараў турніру па галявых перадачах: Аляксей Калюжны (10-ы), Міхаіл Грабоўскі (22-і) і Сяргей Касціцын (30-ы).

 

Таксама Міхаіл Грабоўскі – трэці на чэмпіянаце па выйграных укідваннях, Андрэй Стась – на 13-й пазіцыі.

 

У рэйтынгу лідараў па паказчыку карыснасці "плюс-мінус" на 15-м месцы Раман Грабарэнка, на 22-м – Сяргей Касціцын, на 26-м – Дзмітрый Корабаў.

 

Варатар беларускай зборнай Кевін Лаланд стаў першым па непрабівальнасці па выніках папярэдняга раўнда і трэцім у спісе лепшых галкіпераў ЧС-2014.

 

Лепшымі ігракамі зборнай Беларусі па версіі трэнераў названы Сяргей Касціцын, Міхаіл Грабоўскі і Аляксей Калюжны.

 

Па выніках дамашняга чэмпіянату свету зборная Беларусі, якая ўпершыню за апошнія 5 гадоў выйшла ў чвэрцьфінал, зрабіла самы вялікі скачок у абноўленым рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі хакея – з 15-га на 11-е месца. Стала вядома, што на наступным чэмпіянаце свету ў Чэхіі беларускія хакеісты згуляюць у адной групе (В) з камандамі Расіі, ЗША, Славакіі, Нарвегіі, Славеніі, Даніі і Фінляндыі.

 

Пасля мінскага першынства Глен Хэнлан, з якім беларускія хакеісты тройчы выходзілі ў плэй-оф чэмпіянатаў свету, пакінуў зборную.

 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі