Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

19 Май 2014

Беларускія хакеісты перамаглі Латвію 3:1 і выйшлі ў плэй-оф ЧС у Мінску

Беларускія хакеісты перамаглі Латвію 3:1 і выйшлі ў плэй-оф ЧС у Мінску

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі забяспечылі сабе выхад у чвэрцьфінал дамашняга чэмпіянату свету, абыграўшы каманду Латвіі ў асноўны час, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Латвія - 3:1 (2:0, 0:1, 1:0).

"Мінск-Арэна". 14 531 глядач.

Беларусь: Лаланд; Грабарэнка - Корабаў, Калюжны - С.Касціцын - Грабоўскі; Дзянісаў- Гатавец, Плат - Стась - А.Касціцын; Явенка - Усенка, Сцяпанаў - Кітараў - Угараў; Осіпаў - Волкаў - Яфіменка; Кавыршын, Караў.

Латвія: Масальскіс; Галвіньш - Кулда, Даўгавіньш - М.Рэдліх - Кеніньш; Пуяц - Сотніекс, Васільеў - Ніжывій - Індрашыс; Лавіньш - Е.Рэдліх, Джэрыньш - Цыпуліс - Мея; М.Яс - Якс, Шталс - Берзіньш - К.Яс.

Шайбы: 1:0 - Плат (Грабарэнка, Стась, 8.07), 2:0 - Грабоўскі (Калюжны, Корабаў, 8.40), 2:1 - Кулда (Ніжывій, 33.49), 3:1 - С.Касціцын (59.19, у пустыя вароты).

Кідкі:18-19.

Штраф:18-44.

 Беларусь - Латвія

Пры моцнай падтрымцы гледачоў “Мінск-Арэны” зборная Беларусі адразу пайшла наперад, спрабуючы як мага хутчэй паразіць вароты Эдгара Масальскіса. Аднак стартавы націск не ўвянчаўся поспехам, і толькі ў пачатку 8-й мінуты гульні Джэф Плат адкрыў лік. Беларускія хакеісты прадаўжалі нарошчваць націск і праз паўмінуты Міхаіл Грабоўскі прымусіў галкіпера зборнай Латвіі другі раз даставаць шайбу са сваіх варот – 2:0. Адразу пасля гэтага настаўнік латвійцаў Тэд Нолан узяў тайм-аўт, каб яго падапечныя змаглі перавесці дух і паспрабаваць прад’явіць контраргументы гаспадарам сусветнага першынства. Аднак да першага перапынку лік не змяніўся.

Беларусь - Латвія Як толькі гульня аднавілася, гаспадары атрымалі колькасную перавагу, але, як гэта ні дзіўна, уступілі ініцыятыву сапернікам і не стварылі ніводнага небяспечнага моманту каля варот Масальскіса. Хутка беларусы зноў гулялі ў большасці і зноў не змаглі скарыстацца гэтай сітуацыяй для таго, каб закінуць яшчэ адну шайбу. Латвійскія хакеісты, спрабуючы хоць неяк змяніць ход сустрэчы, у адным з эпізодаў распачалі бойку каля сваіх варот, пасля чаго ў беларусаў на пляцоўцы засталіся 4 палявыя ігракі. На шчасце, зборная Латвіі, хоць і з'яўляецца лепшай па рэалізацыі большасці, на гэты раз паразіць вароты не змагла. Затое пры наступным выдаленні латвійцы дабіліся свайго і скарацілі разрыў да мінімуму. Заключная трэць матчу прайшла у атаках балтыйскай зборнай, але беларусы выстаялі, ды яшчэ ў самай канцоўцы закінулі трэцюю шайбу, калі сапернікі замянілі варатара шостым палявым іграком.

Беларусь - Латвія Пасля гэтага поспеху падапечныя Глена Хэнлана набралі 12 ачкоў і выйшлі на другое месца пасля расіян, у якіх 18 ачкоў.

Беларусь - Латвія

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі