Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях - 2010 у Ванкуверы | Спорт у Беларусі | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусь на Алімпіядзе-2010

Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях - 2010 у Ванкуверы


Беларускія спартсмены спаборнічалі ў Ванкуверы ў такіх дысцыплінах, як хакей, біятлон, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, фрыстайл, канькабежны спорт.

Хакейная зборная Беларусі на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы

Зборная Беларусі па хакею займае 8-ы радок у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборная Беларусі на папярэднім этапе згуляе ў групе С з камандамі Фінляндыі (17 лютага), Швецыі (19 лютага) і Германіі (20 лютага).

Склад хакейнай зборнай Беларусі на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы такі:

варатары - Андрэй Мезін, Віталь Коваль (абодва - "Дынама", Мінск), Максім Малюцін ("Вітебск");

абаронцы - Уладзімір Дзянісаў, Аляксандр Макрыцкі (усе - "Дынама", Мінск),  Андрэй Караў, Аляксандр Радзінскі, Віктар Касцючонак ("Спартак", Масква, Расія), Мікалай Стасенка ("Амур", Хабараўск, Расія), Руслан Салей ("Каларада", ЗША, НХЛ); Сяргей Коласаў ("Гранд Рэпідс Грыффінз");

нападаючыя - Алег Антоненка, Сяргей Задзялёнаў, Аляксандр Кулакоў, Андрэй Міхалёў, Андрэй Стась, Дзмітры Мялешка (усе - "Дынама", Мінск), Сяргей Дзямагін ("Нафтахімік", Ніжнякамск, Расія), Аляксей Калюжны ("Дынама", Масква, Расія), Канстанцін Кальцоў ("Салават Юлаеў", Уфа, Расія), Аляксей Угараў (МУС, Балашыха, Расія), Сяргей Касціцын ("Манрэаль", Канада, НХЛ), Канстанцін Захараў ("Юнасць", Мінск).

Галоўны трэнер - Міхаіл Захараў.

Колеры зборнай Беларусі па хакею - чырвоны, белы, зялёны.

Для беларускай зборнай маючая адбыцца зімовая Алімпіяда стане трэцяй. Да гэтага яе вышэйшым дасягненнем было 4-е месца, занятае ў амерыканскім Солт-Лейк-Сіці ў 2002 годзе. Тады беларусы сенсацыйна абыгралі ў 1/4 фіналу шведаў і ўвайшлі ў чацвёрку лепшых каманд, уступіўшы ў паядынку за 3-е месца расійскай камандзе.

Зборная Беларусі па біятлону на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы

Мужчыны - Яўген Абраменка, Рустам Валіулін, Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Міхаіл Сямёнаў.

Жанчыны - Людміла Ананька, Дар'я Домрачава, Вольга Кудрашова, Вольга Назарава, Надзея Скардзіна.

галоўныя трэнеры - Аляксандр Папоў (мужчыны), Андрыян Цыбульскі (жанчыны).

Беларускія біятланісты атрымалі два алімпійскія медалі на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Сяргей Новікаў стаў срэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы на 20 км, а Дар'я Домрачава стала уладальніцай бронзы ў гонцы на 15 км.

Зборная Беларусі па фрыстайлу на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы

Мужчыны - Аляксей Грышын, Дзмітры Дашчынскі, Антон Кушнір, Цімафей Слівец.
 
Жанчыны - Асоль Слівец, Ала Цупер.

Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын стаў алімпійскім чэмпіёнам у спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010 і прынёс Беларусі першае золата зімовых Гульняў.

Зборная Беларусі па лыжных гонках на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы

Мужчыны - Сяргей Далідовіч, Леанід Карнеенка, Аляксей Іваноў, Аляксандр Лазуткін.

Жанчыны - Алена Саннікава, Вольга Васілёнак, Анастасія Дубарэзава, Кацярына Рудакова.

У гарналыжным спорце Беларусь на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прадставяць Марыя Шканава і Елізавета Кузьменка.

У канькабежным спорце Беларусь на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прадставіць Святлана Радкевіч.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі