Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Снж 2014

Новы год і Каляды ў Беларусі 2015

Новы год і Каляды ў Беларусі Калядныя і навагоднія канікулы – цудоўны час для падарожжа па Беларусі. Вы не толькі ўбачыце знакамітыя выдатныя мясціны краіны ў зімовы сезон, але і азнаёміцеся з беларускімі традыцыямі любімых свят.

Навагоднія "канікулы" ў Беларусі пачынаюцца з канца снежня (25 снежня – каталіцкае Ражджаство) і працягваюцца да сярэдзіны студзеня (7 студзеня – праваслаўнае Ражджаство Хрыстова, 14 студзеня – стары Новы год).

Яшчэ задоўга да ўрачыстасцей на гарадскіх плошчах працуюць кірмашы, дзе можна выбраць падарункі і сувеніры, а гандлёвыя цэнтры арганізоўваюць для аматараў шопінгу вялікія распрадажы.

Выбраўшы навагодні тур у Беларусь, вы можаце наведаць старадаўнія замкі і палацы, прыродныя запаведнікі, этнаграфічныя музеі і сядзібы казачных персанажаў.

Цікавы зімовы адпачынак прапануюць беларускія аграсядзібы: тут можна ўбачыць старажытныя калядныя абрады, прыняць удзел у народных забавах і пакаштаваць калядныя стравы беларускай кухні.

У зімовы сезон гарналыжныя курорты Беларусі запрашаюць аматараў актыўных відаў спорту пакараць схілы ў акружэнні заснежаных лясоў, а санаторыі прапануюць асаблівыя аздараўленча-забаўляльныя праграмы.

Зразумела, самыя вясёлыя і мнагалюдныя ўрачыстасці разгорнуцца па ўсёй краіне напярэдадні галоўнага свята года. Напрыклад, у Мінску навагодняя ночь-2015 запомніцца феерверкам ля стэлы "Мінск – горад-герой" і яркімі шоу-канцэртамі. Буйнейшыя пляцоўкі будуць адкрыты каля Палаца спорту і – упершыню – каля "Чыжоўка-Арэны".

Святочныя шэсці і вулічныя шоу

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак

Шэсце Дзядоў Марозаў і СнягурачакУ пераднавагоднія дні ў Мінску і іншых гарадах краіны адбудуцца парады галоўных казачных персанажаў свята. На Кастрычніцкай плошчы сталіцы 25 пар Дзядоў Марозаў і Снягурачак стануць галоўнымі героямі цырымоніі запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Беларусі, а потым разам з персанажамі дзіцячых казак, кіно- і мультфільмаў пройдуць па цэнтральных вуліцах горада да пляцоўкі каля Палаца спорту. Тут госці свята ўбачаць яркае тэатралізаванае шоу і канцэрт, прымуць удзел у гульнях, конкурсах і незвычайных спаборніцтвах.Даведацца падрабязней

Калі 25 снежня – Мінск, праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча
25 снежня – Магілёў, 20 снежня – Брэст, 17 снежня – Віцебск, 15 снежня – Гомель

Забег Дзядоў Марозаў і Снягурачак у Гродне

Новы год у ГроднеУ Гродне святы па традыцыі пачнуцца азартным спартыўным спаборніцтвам "Калядныя і навагоднія старты", удзельнікамі якога стануць прафесійныя спартсмены і аматары з Беларусі і замежжа. У першы забег на 400 м пад назвай "Кубак Дзеда Мароза" адправяцца менавіта Дзяды Марозы і Снягурачкі ў святочных касцюмах. У далейшай праграме турніру – старты сярод розных узроставых груп (ад 16 да 70 гадоў і старэйшых) на кароткія і доўгія дыстанцыі: бег на 50 м, 150 м, 60 м з бар'ерамі, скачкі ў вышыню, скачкі з шастом, крос на 4 км…

Калі21 снежня Дзе Гродна, СК "Нёман"

Школа Дзядоў Марозаў у Полацку

У гэтым годзе ў Полацку ўпершыню адкрылася незвычайная школа Дзядоў Марозаў. У двухтыднёвым раскладзе – неабходныя навагодняму чараўніку дысцыпліны: "Акцёрскае майстэрства", "Сцэнічная мова", "Харэаграфія", "Традыцыі Новага года", "Псіхалогія", "Прафесіянальная этыка", "Выраб навагодніх сувеніраў"… Вывучыўшы тэорыю, Дзяды Марозы будуць віншаваць маленькіх пацыентаў бальніц і ўручаць падарункі. А напярэдадні свят – 24 снежня – адбудзецца ўрачысты выпуск. На плошчы Свабоды ў Полацку 12 экзаменатараў – "месяцы года" – арганізуюць Дзядам Марозам мноства творчых выпрабаванняў. Пазней дыпламаваныя чараўнікі запаляць агні галоўнай ёлкі Полацка.

Калі 24 снежня Дзе Полацк, плошча Свабоды

Навагоднія спектаклі, канцэрты і выстаўкі

"Чароўны сон у зімовую ноч" у Белдзяржцырку

"Чароўны сон у зімовую ноч" у БелдзяржцыркуУ пераднавагоднія дні Белдзяржцырк прадстаўляе прэм'еру новага аўтарскага праекта. Спектакль "Чароўны сон у зімовую ноч", заснаваны на дзіўнай старажытнай культуры Беларусі, аб'яднае лепшыя традыцыі цыркавога, тэатральнага, музычнага і харэаграфічнага мастацтваў. Па сюжэце  спектакля Дзед Мароз і госці цырка перанясуцца ў старадаўнія беларускія паданні і легенды… Праграма напоўнена эфектнымі нумарамі, якія выканаюць вядучыя цыркавыя артысты Беларусі: жанглёры, акрабаты і гімнасты, наезнікі на конях, эквілібрысты. Сярод галоўных герояў шоу - дрэсіраваныя жывёлы: сабакі, коні, ламы і вярблюды. Асаблівым упрыгажэннем спектакля стануць спецыяльна напісаная да яго музыка і арыгінальныя касцюмы ў беларускім стылі.Даведацца падрабязней

Калі да 14 студзеня 2015 года  Дзе Мінск, Белдзяржцырк

Галоўная ёлка краіны

Галоўная ёлка краіны Па традыцыі ў дні зімовых канікул ГАЛОЎНАЯ ЁЛКА КРАІНЫ збірае юных і дарослых гледачоў у Вялікай зале Палаца Рэспублікі. У гэтым годзе героі навагодняй фантазіі "Школа юных Марозаў" – белыя мядзведзі, Фея снежнай ночы і гаспадары вечара Дзед Мароз і Снягурачка – падзеляцца сакрэтамі майстэрства, раскажуць, як стаць сапраўднымі чараўнікамі. Казачнае шоу дапоўняць яркія дэкарацыі і касцюмы персанажаў, вясёлыя і добрыя навагоднія песні, прыемныя сюрпрызы юным гасцям.  

Калі20 снежня 2014 года – 5 студзеня 2015 года Дзе Мінск, Палац Рэспублікі, Вялікая зала

Канцэрт "Ражджаство ў маім сэрцы"

Канцэртная зала "Верхні горад"У калядную куццю лепшыя выканаўцы падораць гледачам цудоўны канцэрт, у якім прагучыць музыка знакамітых кампазітараў: Іагана Себасцьяна Баха, Шарля Франсуа Гуно, Джуліа Качыні, Эйтора Віла-Лобаса… У афішы святочнага вечара – вядомая піяністка Таццяна Старчанка, віртуозны віяланчэліст Станіслаў Петчанка, флейтыст Яўген Віданаў. Цудоўным вакалам калядны вечар упрыгожаць салісткі Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Пятрова і Наталля Акініна, зорка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Антон Заянчкоўскі

Калі 24 снежня  Дзе Мінск, КЗ "Верхні горад"

Новы год у Вялікім тэатры Беларусі

Новы год у Вялікім тэатры БеларусіНапярэдадні навагодніх свят Вялікі тэатр Беларусі прадстаўляе гала-канцэрт зорак галоўнай сцэны краіны: лепшыя артысты выканаюць сусветна вядомыя музычныя кампазіцыі, дуэты і сцэны з опер, арыі, балетныя адажыа і варыяцыі. Сярод галасоў вечара – фіналіст папулярнага праекта "Вялікая опера" барытон Ілья Сільчукоў, заслужаныя артысты Беларусі Уладзімір Громаў, Настасся Масквіна… У балетнай праграме – нумары з цудоўных пастановак "Бахчысарайскі фантан", "Спячая прыгажуня", "Лебядзінае возера", "Дон Кіхот", "Эсмеральда"... У дні свят калядны настрой у Вялікім тэатры будзе дарыць і легендарны "Шчаўкунок" на музыку Пятра Чайкоўскага.

Калі Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі – 26, 30, 31 снежня
Спектакль "Шчаўкунок" – 31 снежня, 3, 6, 10 студзеня

Дзе Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Новы год у стылі джаз-рок у Музычным тэатры

Беларускі акадэмічны музычны тэатрБеларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр 31 снежня арганізуе музычны "Новы год у стылі джаз-рок" з удзелам запрошаных зорак, салістаў і хору, балета і сімфанічнага аркестра тэатра. За некалькі гадзін да надыходу Новага года лепшыя вакалісты выканаюць хіты легендарных АВВА, Queen, Scorpions, Арыі, кампазіцыі Селін Дзіон… Цудоўны вечар будзе напоўнены міксам музычных жанраў, незвычайных нумароў і сюрпрызаў. Акрамя таго, у пераднавагодняй афішы вядучага музычнага тэатра Беларусі гледачоў чакаюць цудоўныя сямейныя спектаклі: навагодняя казка "Марозка", прэм'ера якой адбылася толькі год таму, і новы феерычны паказ "Навагодні перапалох у Казачным Каралеўстве".

Калі"Новы год у стылі джаз-рок" – 31 снежня
Навагодняя музычная казка "Марозка" – 28 і 30 снежня, 3 і 4 студзеня
Музычны паказ "Навагодні перапалох у Казачным Каралеўстве" – 26, 27, 29 снежня, 2, 5, 6 студзеня

Дзе Мінск, Беларускі акадэмічны музычны тэатр

Новы год у філармоніі

Аксана ВолкаваУ святочным вечары, прысвечаным любімай класіцы, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем маэстра Аляксандра Анісімава выканае творы сусветна вядомых кампазітараў: Штрауса, Гуно, Чайкоўскага, Свірыдава, П'яцолы. На сцэне будуць выступаць зоркі опернага мастацтва: шматразовы дыпламант прэміі "Залатая маска" і вядучая салістка Пермскага тэатра оперы і балета Ірына Крыкунова, салістка Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава, якая ў 2013 годзе з поспехам дэбютавала ў нью-ёркскім "Метрапалітэн-опера", запрошаны саліст Маскоўскага музычнага тэатра "Гелікон-Опера" тэнар Ілья Гоўзіч…

Калі 31 снежня Дзе Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Выстаўка "Музей ёлачных цацак" у Мінску

Выстаўка "Музей ёлачных цацак" у МінскуСвяточная экспазіцыя прысвечана гісторыі ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. У калекцыі – амаль 500 упрыгажэнняў з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Егіпта і Арабскіх Эміратаў. Сярод іх і рарытэты: шкляны шар дыяметрам больш за 40 см з Венскага балю, копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Іаану Паўлу ІІ украінскімі шкловыдзімальшчыкамі, якая ўнесена ў Кнігу Гінеса. Асаблівы шарм – у цудоўных ёлачных упрыгажэнняў з выявамі карцін Леанарда да Вінчы, Сальвадора Далі і Пабла Пікаса, Віктара Васняцова і Івана Шышкіна, знакамітага ўраджэнца Віцебска Марка Шагала. Госці выстаўкі могуць паназіраць за вырабам шароў са шкла і распісаць сваю аўтарскую цацку, набыць навагоднія сувеніры.

Калі да 15 лютага 2015 года Дзе Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

 Калядныя і навагоднія балі

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замкуКалядны баль для дам і кавалераў 6-13 гадоў адбудзецца ў Партрэтнай зале, якую ў XVIII стагоддзі стварыў любіцель свецкіх прыёмаў Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька. Гаспадыня балю – "княгіня Радзівіл" – не толькі сустрэне юных гасцей, але і разам з прыдворнымі дамамі дапаможа вывучыць танцавальныя па са старадаўніх вальсаў. Удзельнікаў чакае насычаны дзень: танцы, гульні, конкурсы, тэатралізаваны паказ і салодкія падарункі. У рамках інтэрактыўнай праграмы можна зрабіць займальную прагулку па замку XVI стагоддзя – адным з прыгажэйшых у Еўропе – і азнаёміцца з яго багатай гісторыяй.

Калі 2 студзеня, 12.00 Дзе Мірскі замак

Рэтра-салон у Мірскім замку

Мірскі замакРэтра-салон у Мірскім замку запрашае аматараў гісторыі і незвычайных забаў паглыбіцца ў атмасферу 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя – эпохі, якая падарыла свету джазавую музыку і паклала пачатак "залатому веку" галівудскага кінематографа. У праграме салона – танцы пад лепшыя мелодыі тых часоў у выкананні джаз-бэнда, фотаздымка ў інтэр'ерах старадаўніх залаў, паказ нямога кіно, а таксама майстар-класы і цікавая экскурсія па багатых замкавых пакоях. Эфектным завяршэннем вечара стане вызначэнне пераможцаў конкурсу на самую стыльную і элегантную пару.

Калі 2 студзеня, 19.00 Дзе Мірскі замак

Мірскі баль

Мірскі бальУ наступны вечар – 3 студзеня – старадаўняя рэзідэнцыя князёў Святаполк-Мірскіх чакае паклоннікаў класічнай музыкі і танцаў на прыёме ў рамантычным стылі XVIII-XIX стагоддзяў. У Партрэтнай зале збяруцца дамы і кавалеры ў элегантных уборах па ўсіх канонах свецкай моды таго часу. Святочны вечар па традыцыі адкрые паланэз XVIII стагоддзя, а далей у танцавальнай праграме – легендарныя венскі вальс, французская кадрыля, полька-тройка… Гасцей чакае інтэрактыўны спектакль, удзельнічаць у якім будуць не толькі акцёры, але і гледачы, а таксама танцавальныя майстар-класы, старадаўнія гульні і забавы.

Калі 3 студзеня, 19.00 Дзе Мірскі замак

Навагодні баль у Вялікім тэатры

Навагодні баль у Вялікім тэатрыПа традыцыі напярэдадні Старога Новага года Вялікі тэатр Беларусі арганізоўвае для гасцей грандыёзны баль. На адну ноч галоўны тэатр краіны ператворыцца ў цудоўны "Навагодні экспрэс", а яго глядзельная зала і фае стануць вакзальнымі станцыямі, гарадскімі кварталамі і вулачкамі, раскошнымі танцавальнымі салонамі. Святочны вечар адкрыюць парад зорак тэатра і Рускі баль, удзельнікі якога выканаюць паланэз, вальс, польку, кантрданс, галоп, мазурку. У працяг –  Венскі баль з цудоўнай музыкай Штрауса і Легара. Гледачоў чакаюць арыстакратычныя забавы, канцэрты і тэматычныя салоны, майстар-класы па бальных танцах і танга. У стылізаваных кафэ будуць дэманстравацца шэдэўры нямога кіно – стужкі братоў Люм'ер і фільм Чарлі Чапліна "Агні вялікага горада".Даведацца падрабязней

Калі Ноч з 13 студзеня на 14 студзеня Дзе Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Навагоднія туры і забавы

Падарожжа ў Сядзібу беларускага Дзеда Мароза

Сядзібa беларускага Дзеда МарозаРэзідэнцыя навагодняга чараўніка ў старадаўнім запаведным лесе ЕўропыБелавежскай пушчы – адна з самых наведваемых мясцін Беларусі. У 2013 годзе тут адсвяткавалі 10-годдзе сядзібы і 150-годдзе самай высокай елкі (на жаль, цяпер яе няма, і новай гераіняй карагодаў стане маладая лясная прыгажуня). Ужо ў канцы лістапада ў белавежскай сядзібе на свяце "Сустрэча Снягурачкі і Матухны Зімы" адбылася цырымонія запальвання навагодніх агнёў і афіцыйна пачаліся навагоднія канікулы. Для гасцей адкрылася і Алея казачнай славы, дзе ўстаноўлены драўляныя скульптуры ўсерасійскага Дзеда Мароза, беларускага чарадзея Зюзі Паазерскага і іншых незвычайных герояў. З надыходам зімы ў сядзібе кожны дзень праходзяць цікавыя мерапрыемствы, а беларускі Дзед Мароз, прызнаны адным з багацейшых у Еўропе, прымае гасцей у сваёй троннай зале. 

Калі Снежань 2014 года – студзень 2015 года Дзе Белавежская пушча

Навагодні тур "У госці да Дзеда Мароза і Снягурачкі"

Навагодні тур "У госці да Дзеда Мароза і Снягурачкі"У гэтым годзе ўпершыню наведвальнікаў Бярэзінскага біясфернага запаведніка разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай будзе сустракаць Балотнік, які стаў мясцовым казачным талісманам. Міфалагічная істота – паводле легенды, далёкі сваяк лесуна –  пасяліўся ў балотах на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей у 2011 годзе. Летам казачны персанаж суправаджае наведвальнікаў у час паходаў па лясных сцяжынах. А ў зімовы сезон Балотнік стане адным з галоўных герояў навагодняй анімацыйнай праграмы. У час святочнага тура па запаведніку можна наведаць музей прыроды "Жывёльны свет запаведніка", убачыць дзікіх жывёл у "Лясным заапарку", стаць удзельнікам вясёлых гулянняў з песнямі і танцамі, пакатацца на санях па заснежаным лесе.

Калі да 14 студзеня 2015 года Дзе Бярэзінскі біясферны запаведнік

Навагодняя ноч у аквапарку "Лебядзіны"

Навагодняя ноч у аквапарку "Лебядзіны"Мінскі аквапарк "Лебядзіны", які адкрыўся ў сярэдзіне 2014 года – самы вялікі ў Беларусі і пяты па велічыні ў Еўропе – стане адным з самых незвычайных месц, дзе можна сустрэць Новы год у Мінску. Гасцей вялікага свята чакае начное катанне з водных горак і забаўляльная праграма з лепшымі дыджэямі краіны, танцавальным шоу, сюрпрызамі і падарункамі. Святочная ноч у аквапарку будзе падзелена на тэматычныя навагоднія вечарыны: усходнюю і гавайскую, рускую, украінскую і мексіканскую…

Калі 31 снежня Дзе Мінск, аквапарк "Лебядзіны"

Калядныя канікулы ў Нясвіжы

Калядныя канікулы ў НясвіжыАдзін з найпрыгажэйшых палацавых ансамбляў Еўропы – Нясвіжская рэзідэнцыя князёў Радзівілаў – запрашае акунуцца ў атмасферу XIX стагоддзя. Гасцей будуць сустракаць князь Антоні Вільгельм і яго жонка Марыя Дарота дэ Талейран дэ Кастэлян Радзівіл. Тэатральная зала ператворыцца ў майстэрню гаспадыні палаца, якая ў канцы XIX стагоддзя заснавала нясвіжскія паркі і распрацавала план аднаўлення радавога маёнтка. Менавіта тут пад чароўныя гукі яе любімай французскай "Марсельезы" і паланэза Міхала Клеафаса Агінскага "Развітанне з Радзімай" госці стануць сведкамі нараджэння задумы рэстаўрацыі. Тым часам у гарадской ратушы балетмайстар тэатральнай школы Францішкі Уршулі Радзівіл раскрые жадаючым сакрэты прыдворнага этыкету і навучыць танцавальным па.

Калі 2 – 8 студзеня Дзе Нясвіжскі замак

Калядныя кірмашы і распрадажы

"Калядны кірмаш" у Мінску

"Калядны кірмаш" у МінскуУ беларускай сталіцы адкрыўся сезон вялікіх калядных кірмашоў, дзе ўжо за некалькі тыдняў да свята можна зарадзіцца добрым настроем і знайсці падарункі блізкім. На буйнейшых пляцоўках у цэнтры Мінска працуюць гандлёвыя рады з драўляных домікаў, упрыгожаных у навагоднім стылі. На прылаўках – ёлачныя ўпрыгажэнні і мішура, карнавальныя касцюмы і маскі, арыгінальныя сувеніры. Тым часам у тутэйшых кафэ і рэстаранах прапануюць пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні або пачаставацца гарачым напіткам, прыгатаваным па беларускім рэцэпце, свежай духмянай выпечкай і ласункамі.Даведацца падрабязней

Калі 12 снежня – 15 студзеня   

 ДзеМінск, Кастрычніцкая плошча, пляцоўка каля Палаца спорту  
12.00 – 21.00 (штодзень), у навагоднюю ноч – да 4.00.

Мінскі міжнародны калядны фестываль

Мінскі міжнародны калядны фестывальКалядны фестываль аб'ядноўвае дзве гандлёвыя зоны – беларуска-расійскую і прыбалтыйскую. На прылаўках 15 белых драўляных шале ў "Літоўскім дворыку" прадстаўлены тавары народных промыслаў Прыбалтыкі: валюшна-лямцавыя вырабы, сувеніры з гліны, бурштын, каваныя прадметы інтэр'ера і навагоднія ўпрыгажэнні. У 15  беларуска-расійскіх святочных павільёнах наведвальнікі могуць набыць кераміку, падарункі з вярблюджай воўны, ільну і шоўку, пляцёную мэблю з лазы, сувеніры і ласункі. Пакупнікоў чакаюць і смачныя сюрпрызы – стравы ад майстроў балтыйскай і славянскай кухні, чай з рускага самавара са знакамітымі тульскімі пернікамі. Для самых юных працуе пошта Дзеда Мароза, якая даставіць пісьмы беларускаму чараўніку ў Белавежскую пушчу.Даведацца падрабязней

Калі 12 снежня – 10 студзеня                                                           

ДзеМінск, пляцоўка каля Палаца спорту, 12.00 – 21.00 (штодзень), у навагоднюю ноч – з 21.00 да 4.00.

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў "Млын"

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў "Млын"Буйнейшая выстаўка-кірмаш вырабаў ручной работы збярэ ў Мінску больш за 500 майстроў, дызайнераў і мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі. Знатакі handmade знойдуць тут аўтарскія работы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка, макрамэ, батык, карункапляценне, разьба па дрэве, пляценне з лазы, мастацкая коўка і бондарства… Наведвальнікі кірмашу могуць набыць эксклюзіўныя рэчы для дамашняга інтэр'ера, тавары для хобі і творчасці, дызайнерскія ўпрыгажэнні, арыгінальныя падарункі і сувеніры ручной работы.

Калі 20 – 22 снежня, 10.00 – 19.00 Дзе Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

Навагоднія акцыі і распрадажы ў Мінску

Навагоднія акцыі і распрадажы ў МінскуНапярэдадні свят гандлёвыя цэнтры Мінска праводзяць распрадажы сумесна з беларускімі прадпрыемствамі. Па традыцыі цэны зніжаны на 15%, а ў пік навагодніх акцый скідкі могуць дасягаць 50%. У дні вялікага шопінгу асаблівай папулярнасцю карыстаюцца знакамітыя беларускія тавары: лён і трыкатаж, абутак і галантарэя, бытавая тэхніка, ювелірныя ўпрыгажэнні і сувеніры ў нацыянальным стылі. За выгаднымі пакупкамі запрашаюць сталічныя ўнівермагі і гандлёвыя цэнтры: ЦУМ, ГУМ, "Беларусь", "На Нямізе",  "Сталіца"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі