Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2014

Каляндар падзей у Беларусі: чэрвень 2014

  Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў

Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"Упершыню галоўны мастацкі музей краіны прадстаўляе выстаўку лепшых узораў беларускага мастацтва за дзесяць стагоддзяў – ад эпохі Візантыі да сучаснасці. У экспазіцыю  ўвайшлі ўнікальныя палотны выдатных беларускіх мастакоў, якія атрымалі сусветнае прызнанне, чые работы зусім нядаўна ўдалося вярнуць на радзіму. Наведвальнікі змогуць убачыць карціны Марка Шагала, Хаіма Суціна, а таксама знакамітае палатно Валенція Ваньковіча "Партрэт Томаша Зана", кнігу Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" 1667 года…

Калі: 27 сакавіка – 10 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

"Avant-gARTe" ў Мінску

"Avant-gARTe" ў МінскуГрандыёзная выстаўка сучаснага беларускага мастацтва "Avant-gARTe" адкрылася ў Мінску напярэдадні ЧС-2014. Ва ўнікальным праекце ўпершыню сабраны работы знакамітых мастакоў-авангардыстаў 1910-1990-х гадоў і лепшыя творы сучасных аўтараў. Госці ўбачаць работы Марка Шагала, Аляксандра Ахола-Вало, Надзі Хадасевіч-Лежэ, Фернана Лежэ, Людмілы Русавай… Паводле задумы арганізатараў, маштабны праект "Avant-gARTe" не абмежаваўся адной пляцоўкай і падзелены на тры экспазіцыі:

  • "Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта" (выставачны цэнтр "БелЭКСПА", пр. Пераможцаў, 14);
  • "Сто гадоў беларускага авангарда" (Музей сучаснага мастацтва, пр. Незалежнасці, 47);
  • "Мастак і горад. BelART.by" (плошча Якуба Коласа).

Дарэчы, творчы праект "Мастак і горад" пад адкрытым небам не ўпершыню праходзіць у Мінску: тут ужо выстаўляліся работы сусветна вядомых мастакоў ХХ стагоддзя Марка Шагала і Казіміра Малевіча. На гэты раз у экспазіцыі – 32 найцікавейшыя работы сучасных беларускіх графікаў і жывапісцаў.

Калі: 21 красавіка – 10 чэрвеня
Дзе: Мінск

Выстаўка "Галаграфія-2014. Мінск"

Выстаўка "Галаграфія. Мінск"Ва ўнікальнай экспазіцыі мастацкіх галаграм прадстаўлены рэліквіі Беларусі, узноўленыя ў трохмернай выяве пры дапамозе гульні святла і законаў оптыкі. Сярод іх – Крыж Ефрасінні Полацкай, Жыровіцкі абраз Божай Маці, а таксама галаграмы найстаражытнейшай праваслаўнай святыні, што нядаўна пабывала ў Мінску, – Дары вешчуноў. Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць да самых дробязей разгледзець гістарычныя і архітэктурныя помнікі Беларусі ў серыі галаграм "Скарбы зямлі беларускай".

Калі: 25 красавіка – 6 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей
Падрабязней

Цырк братоў Запашных у Мінску

Цырк братоў Запашных у МінскуЛегендарны цырк братоў Запашных прадставіць у Мінску захапляючае шоу "Эмоцыі…" з 12 нумароў розных жанраў, аб’яднаных тэмай колеру і яго ўплыву на эмоцыі. У праграме  – клоўнскае трыа "Група А", вальтыжоры, акрабаты на падкідных дошках, групавы эквілібр "Чатыры грацыі", конны атракцыён "Элада", гімнасты на турніках, паветраная рамка "Фурыі". Адметнасцю паказу стане атракцыён "Сярод драпежнікаў" народных артыстаў Расіі братоў Запашных: гледачы ўбачаць небяспечныя і захапляючыя трукі ў выкананні белых і ўсурыйскіх тыграў, афрыканскіх ільвоў, а таксама ў атракцыёне "Элада" Эдгард Запашны выканае унікальны акрабатычны трук верхам на двух конях, занесены ў 2011 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Калі: 7 мая – 27 ліпеня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк 

Выстаўка плакатаў і прадметаў савецкай эпохі "Back in BSSR / Зноў у БССР"

Выстаўка плакатаў і прадметаў савецкай эпохі "Back in BSSR / Зноў у БССР"Жадаючых зрабіць падарожжа ў савецкае мінулае запрашае музей гісторыі Мінска. У экспазіцыі – рарытэтныя плакаты 1940-1980-х гадоў, прадметы побыту, узоры тэхнікі, творы мастацтва, якія прадстаўлены пад грыфам "Зроблена ў БССР". Вельмі цікавыя экспанаты выстаўкі прысвечаны яркім "нефармалам" савецкай эпохі – стылягам, хіпі і бітнікам. Тут прадстаўлены адзенне, фатаграфіі, кнігі, самавольныя выданні, постары і пласцінкі. Акрамя таго, наведвальнікаў выстаўкі чакаюць тэматычныя канцэрты, рэтра-вечарынкі і прэзентацыі.

Калі: 8 мая – 14 верасня
Дзе: Мінск, Музей гісторыі горада Мінска
Падрабязней

Міжнародныя спаборніцтвы па трохбор'і ў Ратамцы

Міжнародныя спаборніцтвы па трохбор'і ў РатамцыРэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы прымае міжнародны турнір узроўню складанасці 1, 2 і 3 зоркі, які стане кваліфікацыяй вершнікаў і коней на чэмпіянат Еўропы-2015, а таксама Сусветныя конныя гульні-2014. Для ўдзелу заяўлена рэкордная колькасць спартыўных пар – каля 100 – з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана і Францыі. На працягу першых двух дзён у Ратамцы пройдуць спаборніцтвы па выездцы (манежная язда) і палявыя выпрабаванні. А ў падагульняючы дзень турніру ўдзельнікі прадэманструюць уменне ў пераадоленні перашкод. Менавіта 1 чэрвеня стане захапляючым святам для гасцей Ратамкі. Акрамя фіналу спаборніцтваў і ўзнагароджвання пераможцаў, тут адбудуцца коннае шоу і відовішчная вольтыжыроўка, конкурс капялюшаў для элегантных дам, цікавыя забавы для дарослых і дзяцей з катаннем на конях і поні.

Калі: 29 мая – 1 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, аграгарадок Ратамка, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы-2014"

Браслаўскія зарніцыШтогадовае свята народнай культуры аб’ядноўвае прызнаных майстроў мастацтваў і артыстаў-пачаткоўцаў з Беларусі і блізкага замежжа. Тут можна пачуць аўтэнтычныя беларускія песні, пазнаёміцца са звычаямі і традыцыямі рэгіёна, народнымі промысламі і асаблівасцямі мясцовай кухні. Сёлета ў праграме свята – конкурс вакальна-харавых калектываў "Браслаўскія харавыя асамблеі", канцэрты, выстаўкі, выступленне вулічных тэатраў, касцюміраванае шэсце клубаў гістарычнай рэканструкцыі, паказ сярэдневяковага касцюма, рыцарскія баі і шмат іншых незвычайных забаў.

Калі: 30 мая – 1 чэрвеня
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаў

Этап Кубка свету - BSB Bank па мастацкай гімнастыцы ў Мінску

Этап Кубка свету - BSB Bank па мастацкай гімнастыцы ў МінскуШосты раз у мінскім Палацы спорту пройдзе этап Кубка свету - BSB Bank па мастацкай гімнастыцы, а таксама міжнародны турнір для юніёрак "Хрустальная ружа". На буйным турніры ў Беларусі збяруцца каля 150 спартсменак з 27 краін свету. Сярод іх усе наймацнейшыя дарослыя гімнасткі і каманды ў групавых практыкаваннях, усе самыя перспектыўныя юніёркі Еўропы і свету. Вырашальныя фінальныя спаборніцтвы запланаваны на 1 чэрвеня, а завершыць мінскі этап Кубка свету шоу зорак сусветнай гімнастыкі, якое пачнецца ў 19.00.

Калі: 30 мая – 1 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац спорту

Другі этап Усходне-Еўрапейскага чэмпіянату па дрыфтынгу Prestigio EEDC – burn дрыфт Мінск

Другі этап Усходне-Еўрапейскага чэмпіянату па дрыфтынгу Prestigio EEDC – burn дрыфт МінскУ відовішчных спаборніцтвах прымуць удзел наймацнейшыя дрыфтары рэгіёну з Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы і Беларусі. Пілоты будуць спаборнічаць за права ўвайсці ў топ-32, каб прадоўжыць барацьбу ў фінальных парных заездах. Аматары аўтаспорту, якія набудуць білеты (стандарт, прэміум або дрыфт-таксі), змогуць не толькі паназіраць за спаборніцтвамі на трыбунах, але і наведаць тэхпарк, адпачыць у атмасферы прыемнага драйву або нават праехаць у якасці пасажыра трасу на сапраўдным дрыфтавым аўтамабілі.

Калі: 1 чэрвеня
Дзе: аэрапорт Мінск-1

Фестываль традыцыйнай культуры "Зяленыя святкі" ў Магілёве

Фестываль традыцыйнай культуры "Зяленыя святкі" ў МагілёвеГосці самабытнага фестывалю, прысвечанага святу Сёмухі, змогуць прыняць удзел у традыцыйным сёмушным абрадзе і паслухаць веснавыя народныя песні, развучыць беларускія танцы і старадаўнія славянскія гульні. Акрамя таго, на фестывалі збяруцца рамеснікі, якія на працягу ўсяго дня будуць праводзіць майстар-класы па шапавальстве, ганчарстве, саломапляценні, ткацтве паясоў, вышыванні, вязанні. Гасцей свята нават навучаць рабіць лячэбныя лялькі з духмяных траў. І вядома, на традыцыйным фестывалі можна будзе частавацца смачнымі стравамі беларускай кухні. Фіналам фестывалю стане вялікі канцэрт, дзе гледачы пачуюць сёмушныя і купальскія песні ў выкананні вядомых музычных калектываў Беларусі.

Калі: 1 чэрвеня
Дзе: Магілёўскі этнаграфічны комплекс народных промыслаў у Зялёным гаі, Магілёў, мікрараён "Спадарожнік"

XXIII Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды-2014"

Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды"Адна са знакавых падзей fashion-індустрыі краіны збярэ лепшых беларускіх мадэльераў-пачаткоўцаў, а таксама міжнародных экспертаў у галіне моды і дызайну, блогераў і журналістаў з розных краін свету. У дні форуму фіналісты конкурсу ў намінацыях "Школа моды", "Майстар моды" прадставяць 70 аўтарскіх калекцый адзення. Акрамя таго, у рамках фестывалю сакрэтамі майстэрства з удзельнікамі і гасцямі падзеляцца вядучыя спецыялісты моды, майстры фатаграфіі і стылісты. У заключным шоу гледачы ўбачаць творы маладых беларускіх дызайнераў, а таксама замежных куцюр'е з Лондана, Хельсінкі, Масквы, Кіева, Кракава, Рыгі і Баку.

Калі і дзе:
3 чэрвеня – Мінск, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (майстар-класы)
4 чэрвеня – Мінск, Палац спорту (моднае шоу)

Фестываль вулічнай культуры і спорту "Minsk Street Gamez"

Фестываль вулічнай культуры і спорту "Minsk Street Gamez"На адзін дзень 7 чэрвеня "Мінск-Арэна" стане месцам сустрэчы аматараў разнастайных відаў і напрамкаў вулічнай  культуры і спорту: скейтбордынга, BMX, ролерспорта, стрытбола, варкаўта, паркура, хіп-хопа, брэйк-данса… Днём на пляцоўцы перад спарткомплексам удзельнікі не толькі пакажуць яркае відовішча для гасцей, але і прадэманструюць майстэрства ў спартыўных спаборніцтвах, батлах і кантэстах. А ўвечары на Канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" пройдуць фіналы за званне найлепшых, ушаноўванне пераможцаў, а таксама грандыёзнае шоу вулічнай культуры і спорту, на якім выступяць і запрошаныя зоркі.

Калі: 7 чэрвеня
Дзе: Мінск-Арэна

Дзіяна Арбеніна і група "Начныя Снайперы" ў Мінску

Дзіяна Арбеніна і група "Начныя Снайперы"Вядомая расійская група "Начныя Снайперы", якая выпусціла больш за 200 кампазіцый, нядаўна адзначыла 20-гадовы юбілей. На беларускай сцэне музыканты і нязменны лідар "Начных Снайпераў" – паэт і кампазітар, ураджэнка Беларусі Дзіяна Арбеніна – прадставяць новую програму Unplugged. Паклоннікі пачуюць знаёмыя кампазіцыі ў зусім іншым гучанні. Паводле слоў спявачкі, на гэты раз перад ёй стаіць задача даказаць, што добрая музыка здольная рабіць цуды, а рок-н-рол можа гучаць не толькі ў фармаце клубаў, амфітэатраў і стадыёнаў.

Калі: 6 чэрвеня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у ГроднеЮбілейны фестываль збярэ ў Гродне – культурнай сталіцы Беларусі 2014 года – амаль 900 артыстаў і больш за 40 нацыянальных аб’яднанняў. У гэтым годзе форум пачнецца на захадзе сонца і пройдзе ў незвычайным начным фармаце. Гістарычны цэнтр Гродна ператворыцца  ў арт-пляцоўку, дзе пройдуць пленэр жывапісцаў, міжнародны пленэр кавалёў, фотавыстаўка аб гісторыі горада, тэатралізаванае шэсце нацыянальных аб’яднанняў, канцэрт творчых калектываў, спаборніцтвы атлетаў-асілкаў і прэзентацыі нацыянальных падворкаў. На юбілейным фестывалі нацыянальных культур будзе закладзена Алея дружбы народаў. Акрамя таго, на месцы знакамітага храма Фары Вітаўта адбудзецца адкрыццё памятнага знака, а ў адзінай дзеючай лютэранскай царкве ў Беларусі ўпершыню прагучыць арган.

Калі: 6 – 8 чэрвеня
Дзе: Гродна

Фестываль "Ружанская брама"

Фестываль "Ружанская брама"Аматараў гісторыі, дзіўнай архітэктуры і старадаўніх забаў чакаюць на свяце ў "беларускім Версалі", які некалі належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Тут можна  пазнаёміцца з экспанатамі музея і даведацца пра гісторыю сядзіб і мястэчак, уладальнікамі якіх у розны час былі прадстаўнікі знатных родаў Беларусі. Гасцей фестывалю чакаюць пазнавальныя экскурсіі, тэатралізаваныя паказы, выступленні творчых калектываў, гульні, выстаўка-кірмаш рамеснікаў, а на заканчэнне фэсту – фаер-шоу і маляўнічы феерверк.

Калі: 7 чэрвеня
Дзе: г.п. Ружаны, Ружанскі замак

Леанід Агуцін у Мінску

Леанід АгуцінЛаўрэат прэстыжных музычных прэмій і настаўнік папулярнага вакальнага праекта "Голас", таленавіты кампазітар і спявак Леанід Агуцін сумесна з групай "Эсперанта" ў беларускай сталіцы прадставіць новы, дзясяты па ліку, альбом "Тайна склееных старонак", выпушчаны ў канцы 2013 года. Юбілейная пласцінка – арыгінальны мікс розных музычных стыляў – фламенка, блюза, кантры, лаціны. Акрамя свежых хітоў Леанід Агуцін выканае і ўжо любімыя паклоннікамі кампазіцыі з папярэдніх альбомаў.

Калі: 10 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

XIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2014"

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна"Знакаміты фестываль запрашае паклоннікаў паэзіі і музыкі на канцэрты беларускіх зорак і маладых таленавітых выканаўцаў. Па традыцыі, на сцэне Летняга амфітэатра Маладзечна прагучаць песні беларускіх кампазітараў і паэтаў розных пакаленняў. Акрамя гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця ў праграме форуму – канцэрт "70 гадоў Перамогі", выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. І. Цітовіча, юбілейны канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", прысвечаны 45-годдзю калектыву, творчыя сустрэчы з беларускімі паэтамі.

Калі: 13 – 14 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, г. Маладзечна і п. Чысць

ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік"

Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік"Міжнародны фестываль аб’яднае выканаўцаў народнай музыкі з усёй краіны ў маляўнічым беларускім Паазер’і. Госці свята азнаёмяцца са спрадвечнай беларускай культурай – народнымі інструментамі, песнямі і танцамі, рамёствамі і промысламі. У праграме фестывалю – конкурс ансамбляў і выканаўцаў на народных інструментах, выстаўка ўмельцаў "Горад майстроў", канцэрты фальклорных калектываў, тэатралізаваны паказ "Старонкі ажыўшай гісторыі", а таксама сапраўдны "Пастаўскі баль".

Калі: 14 – 15 чэрвеня
Дзе: Віцебская вобласць, г. Паставы

"Другі сырны фестываль пад Мінскам"

Сырны фестываль пад МінскамВялікі асартымент сыроў ад лепшых малочных брэндаў і сыраробаў Беларусі, забавы ў антуражы старадаўняй вёскі і  шматлікія сюрпрызы чакаюць гасцей II Сырнага фестывалю ў наваколлі Мінска. У праграме свята: конкурс "Сырны гурман" і музычная праграма "Сырная сімфонія", выпускі сырных навін і інтэрв’ю з сыраробамі, кулінарнае шоу "Сырныя прысмакi" і майстар-класы па гатаванні ўласных шэдэўраў. А галоўнае – дэгустацыі "Лепшы сыр": госці паспытаюць самыя смачныя класічныя сыры і эксклюзіўныя навінкі, напрыклад, беларускі сыр з грыбамі, сыр з дабаўленнем віна, сыр са смакам грэцкіх арэхаў… Пераможцы "Сырных алімпійскіх гульняў" атрымаюць прызы, а госці, якія прыехалі ў жоўтым адзенні, стануць удзельнікамі вясёлага танца "Жывы сыр". Падзеяй свята стане тэатралізаваная інтэрактыўная праграма "Традыцыі замежных фестываляў", якая пазнаёміць з самымі цікавымі сырнымі ідэямі з розных краін свету. Дарэчы, для дзяцей арганізатары рыхтуюць асаблівыя забавы: сырны лабірынт, варажбуа на сыры, гульню "Сырная каракаціца"…

Калі: 14 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 

Фестываль сельскага турызму "Заборскі фэст"

Фестываль сельскага турызму "Заборскі фэст"Аграэкатурыстычны фестываль – брэнд Расонскага раёна Віцебскай вобласці, дзе, па статыстыцы, на кожных сто жыхароў прыпадае па одным возеры. У гэтым годзе   гасцей летняга свята чакаюць прэзентацыі аграэкасядзіб, кірмаш "Горад майстроў" з майстар-класамі рамеснікаў, дэгустацыі страў беларускай кухні,  выстаўка кветак і ландшафтнага дызайну, вялікая канцэртная праграма з удзелам этнавыканаўцаў і фестывальная дыскатэка. Для сапраўдных любіцеляў экаадпачынку запланаваны экскурсіі ў заказнік "Чырвоны Бор", захапляючыя лодачныя прагулкі па мясцовых азёрах, а таксама экстрэмальныя забавы – сплавы на байдарках і плытах.

Калі: 14 – 15 чэрвеня
Дзе: г.п. Расоны, Віцебская вобласць

VIII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2014"

БерагіняФестываль, прысвечаны аўтэнтычнай беларускай культуры, раз у два гады збірае фальклорных выканаўцаў і музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін свету ў "эксклюзіўным цэнтры Еўропы", як называюць пасёлак Акцябрскі самі ўдзельнікі музычнага форуму. Менавіта тут вы пачуеце чароўныя мелодыі беларускіх песень і жывое гучанне народных інструментаў. У дні фестывалю адбудуцца спаборніцтвы танцавальных пар, турнір дзіцячых фальклорных калектываў, канцэрты этнавыканаўцаў і груп, свята Купалле, кірмаш народных промыслаў і майстар-класы таленавітых рамеснікаў.

Калі: 19 – 22 чэрвеня
Дзе: Гомельская вобласць, г. п. Акцябрскі

Фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

Вечары Вялікага тэатра ў замку РадзівілаўГрандыёзны фестываль у фармаце open-air збярэ вядучых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі і аматараў оперы і балета ў адным з самых прыгожых палацава-паркавых ансамбляў Еўропы – легендарнай Нясвіжскай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. У гэтым годзе пляцоўкамі мерапрыемстваў стануць Нясвіжскі касцёл Божага Цела, Ратуша, Тэатральная зала  і ўнутраны двор замка. Тут пройдуць канцэрты, творчыя вечары і доўгачаканыя прэм’еры:

20 чэрвеня

  • канцэрт "Мелодыі кахання" вядучых салістаў оперы з удзелам струннага квінтэта "Серэнада"
  • вечар балета "З веку ХIХ у век ХХI"
  • опера "Кармэн"

21 чэрвеня

22 чэрвеня

  • канцэрт "Спачатку музыка, потым словы"
  • гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра

Калі: 20 – 22 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

"Музычныя вечары ў Мірскім замку"

Музычныя вечары ў Мірскім замкуВялікае музычнае свята ля сцен Мірскага замка – адной са знакамітых выдатных мясцін  Беларусі – падорыць гледачам незабыўныя эмоцыі ад яркіх шоу пад адкрытым небам і сустрэч з артыстамі Беларусі і замежжа:

20 чэрвеня

  • канцэрт папулярных выканаўцаў "Песня года Беларусі" (частка 1)
  • сольны канцэрт Уладзіміра Кузьміна

21 чэрвеня

  • канцэрт "Песня года Беларусі" (частка 2)
  • юбілейны канцэрт груп "Топлес" і  "Цягні-Штурхай"

22 чэрвеня

  • канцэрт рок-музыкі "Жывы рок"
  • канцэрт дуэта Патап і Насця Каменскіх

Калі: 20 – 22 чэрвеня
Дзе: Гродзенская вобласць, г.п. Мір, замкавы комплекс "Мір"
Падрабязней

IX Выстаўка-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў "Камарова – кола дзён"

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў "Камарова – кола дзён"Арыгінальны кірмаш адраджае традыцыі народнага рамесніцтва Беларусі і кожны год збірае лепшых умельцаў з усёй краіны, якія не толькі прадстаўляюць свае работы, але і дзеляцца сакрэтамі майстэрства з навічкамі. На выстаўцы-кірмашы можна ўбачыць і набыць сувеніры, паназіраць за работай таленавітых умельцаў і, вядома, прыняць удзел у майстар-класах. Сярод самых цікавых беларускіх рамёстваў – ганчарнае майстэрства, кавальская справа, разьба па дрэве, лоза- і саломапляценне, ткацтва, вышыўка, выцінанка.

Калі: 21 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Мядзельскі раён, в. Камарова

Open air канцэрт "Купалле" ў Дудутках

Open air канцэрт "Купалле" ў ДудуткахУ дзень летняга сонцастаяння музей "Дудуткі" запрашае на вялікі open-air канцэрт "Купалле", дзе збяруцца лепшыя прадстаўнікі беларускай фольк-музыкі – групы "Рэха", "Vuraj", "Нагуаль", а таксама легенда беларускага фольку "Палац". Акрамя добрай музыкі ў антуражы этнамузея, гасцей чакае шмат іншых забаў. Даўней у дзень летняга сонцастаяння беларусы збіралі лекавыя травы, варажылі на нарачоных і шукалі таямнічую папараць-кветку. Вось і на Купалле ў Дудутках жадаючых азнаёмяць са старадаўнімі традыцыямі і звычаямі. На  працягу ўсяго дня будуць праходзіць майстар-класы па пляценню купальскіх вянкоў, народных танцах і старадаўніх  беларускіх гульнях, традыцыйных рамёствах з вырабам сувеніраў. Аўтар самага прыгожага купальскага вянка можа атрымаць цікавы падарунак ад музея.

Калі: 21 чэрвеня
Дзе: Музейны комплекс "Дудуткі", Пухавіцкі раён

Народны абрад "Русалле"

Народны абрад "Русалле"Беларускі народны абрад "Русалле", які праводзілі на працягу "русальнага тыдня" – ад Сёмухі да наступнай нядзелі – адрадзілі ў Любанскім раёне Мінскай вобласці дзесяцігоддзе таму. Сёння яго можна ўбачыць у вёсках у выкананні мясцовых жыхароў і фальклорных калектываў. Згодна з народным павер’ем, раз у год русалкі выходзяць з вады і наведваюць паселішчы, гуляюць па палях і лугах. Па абрадзе дзяўчаты прыбіраюцца русалкамі і з песнямі ходзяць па вёсцы, водзяць карагоды вакол вогнішча, у якім потым спальваюць свае вянкі. Астатнія вянкі кідаюць у ваду, што сімвалізуе провады русалак: лічыцца, што міфічныя прыгажуні знікаюць роўна на год, забіраючы з сабой усё дрэннае.

Калі: чэрвень
Дзе:
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Сосны,
Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, в. Вялікі Бор

XXI Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"Кожны год знакамітае свята духоўнай музыкі збірае ў беларускім Магілёве сотні ўдзельнікаў з розных краін свету: Ізраіля, Польшчы, Літвы, Германіі, ЗША, Бразіліі, Венесуэлы, Кубы… Акрамя традыцыйнага вакальна-харавога конкурсу фестывальная праграма ўключае тэатральныя паказы, канцэрты арганнай музыкі і перазвону. Таксама ў рамках фестывалю пройдуць канцэрты хрысціянскіх выканаўцаў з удзелам сімфанічнага аркестра і камернага хору Магілёўскай гарадской капэлы, кніжныя выстаўкі, канферэнцыі і творчыя сустрэчы.

Калі: 24 – 28 чэрвеня
Дзе: Магілёў

Міжнародны фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"

Дняпроўскія галасы ў ДуброўнеСвята песні і музыкі аб’яднае творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Польшчы і Славакіі. У дні фэсту гасцей запрашаюць на тэатралізаваны гістарычны паказ, выстаўку клубаў нацыянальнай кухні, у творчую лабараторыю майстроў народных промыслаў. Кульмінацыяй музычнага свята стане гала-канцэрт, у якім прымуць удзел усе канкурсанты – уладальнікі "дняпроўскага салаўя" – статуэткі, што сімвалізуе фестываль.

Калі: 27 – 29 чэрвеня
Дзе: Віцебская вобласць, г. Дуброўна
Падрабязней

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"Вялікі тэатр Беларусі запрашае акунуцца ў атмасферу беларускага і сусветнага опернага і балетнага мастацтва. На працягу тыдня на галоўнай сцэне краіны гледачы ўбачаць класічныя і сучасныя пастаноўкі, прэм’еры Вялікага тэатра, вечары легендарных харэографаў, канцэрты з удзелам салістаў і танцоўшчыкаў вядучых калектываў свету:

29 чэрвеня – прэм’ера балета "Вітаўт"
30 ліпеня – "Лебядзінае возера" з удзелам зорак сусветнага балета
2 ліпеня – "Дон Кіхот " з удзелам зорак сусветнага балета
4 ліпеня – вечар харэаграфіі Джорджа Баланчына
5 ліпеня – вечар харэаграфіі Іржы Кіліяна
7 ліпеня – гастролі Грузінскага балета з удзелам народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі: спектаклі "Таямнічы сад", "Сагалабелі", "Маргарыта і Арман"
9 ліпеня – гала-канцэрт зорак сусветнага балета

Калі: 29 чэрвеня – 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Даведацца падрабязней

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі