Спелеалячэнне ў Беларусі. Спелеатэрапія ў Беларусі | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Лячэнне ў Беларусі | Спелеалячэнне

Спелеалячэнне ў Беларусі


Спелеатэрапія – метад лячэння пацыентаў ва ўмовах мікраклімату саляных пячор і шахтаў – атрымала развіццё ў Беларусі з 1990 года.

У горадзе Салігорску на базе першага рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій" – аднаго з вядучых сусветных вытворцаў калійных мінеральных угнаенняў – адкрылася ўнікальная падземная спелеалячэбніца. І сёння Рэспубліканская бальніца спелеалячэння ў Салігорску ўваходзіць у спіс вядучых клінік СНД, дзе пацыенты з хваробамі органаў дыхання могуць атрымаць высокаэфектыўнае лячэнне ў саляных пячорах.

Таксама ў Беларусі карыстаюцца папулярнасцю штучныя пячоры – наземныя спелеа- і галакамеры, якія працуюць у санаторыях і медыцынскіх цэнтрах.

Рэспубліканская бальніца спелеалячэння ў Салігорску

Рэспубліканская бальніца спелеалячэння ў СалігорскуУнікальны мікраклімат на глыбіні 420 метраў пад зямлёй, насычанае гаючым аэразолем з іонаў натрыю, калію і магнію паветра, эфектыўныя праграмы спелеалячэння на высокім узроўні - усё гэта можна знайсці ў вядомай клініцы, размешчанай за 140 км ад Мінска.

 

Тут паспяхова праходзяць лячэнне і рэабілітацыю пацыенты з такімі дыягназамі, як:

  • бранхіяльная астма
  • хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх
  • хранічны бранхіт
  • вазаматорны і алергічны рыніты
  • алергічныя захворванні

Падземнае аддзяленне спелеалячэння Падземнае аддзяленне спелеалячэння знаходзіцца ў шахце Старобінскага радовішча калійных солей, узрост якога 300 мільёнаў гадоў. Гэта адзіны спелярый у СНД – спецыяльна абсталяваны ў лячэбны корпус тунэль, дзе ўжо скончана здабыча руды. Яго ўнікальнасць для пацыентаў – у рэдкім спалучэнні пластоў чырвонай (сільвініт) і белай (галіт) солі, якое адначасова спрыяе разрэджванню макроты і мае моцнае антыбактэрыяльнае, проціалергічнае дзеянне.

Падземная спелеалячэбніца У спелеалячэбніцы на глыбіні 420 метраў абсталяваны палаты (спальныя нішы), кабінеты медперсаналу, залы ЛФК, пакоі адпачынку, тэрэнкур для дазіраванай хады. Падземнае аддзяленне ўключае дзве зоны на 130 і 120 месц, з наведваннем 60-70 чалавек за адну змену.

 

Лячэбна-аздараўленчы эфект спелеатэрапіі дасягаецца дзякуючы асабліваму мікраклімату падземнай саляной пячоры. Тут захоўваюцца пастаянная тэмпература (каля 16 градусаў) і вільготнасць, аптымальны газавы састаў і насычанасць паветра адмоўнымі іонамі. Перш чым трапіць да пацыентаў, яно праходзіць па спецыяльным лабірынце (больш за 2 км) і чысціцца ад шкодных прымесей, мікробаў, алергенаў. Таму паветра ў Салігорскай спелеалячэбніцы чысцейшае, чым у ідэальнай аперацыйнай. Акрамя таго, зона свабодная ад электрамагнітнага выпрамянення.

Наземныя карпусы Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння знаходзяцца ў сасновым бары на беразе Салігорскага вадасховішча. Тут ёсць кабінеты электрасвятлолячэння, лазератэрапіі, цеплалячэння, масажу, стоўн-тэрапіі, СПА-тэрапіі, апаратнай касметалогіі, водалячэбніца, кабінет для прыёму сухіх вуглякіслых ваннаў, фітабочка, басейн, саўна, салярый, фітабар.

Прайсці спелеалячэнне ў Салігорску могуць пацыенты з 10 гадоў (дазволены спуск у падземны корпус). Эфектыўны курс, пры якім дасягаецца аптымальны эфект, складае 19 дзён і ўключае 15-17 спелеапрацэдур.

Прайшоўшы курс спелеалячэння, 97% пацыентаў атрымліваюць высокі тэрапеўтычны эфект, 70% - устойлівую рэмісію ад 6 месяцаў да 2,5 года. Пасля паўторных курсаў рэмісія захоўваецца на працягу 2,5-3 гадоў.

У клініцы таксама адкрыты наземны спелеапакой з галагенератарам, дзе створаны штучны мікраклімат, блізкі да ўмоў падземнага спелеаасяроддзя. Гэта ідэальны варыянт для пацыентаў, якія маюць проціпаказанні для спуску ў падземнае аддзяленне, а таксама дзяцей ад 3 да 10 гадоў.

Штучныя спелеакамеры ў Беларусі

Штучныя саляныя пячорыУ Беларусі распаўсюджаны спелеа- і галакамеры розных відаў:

- пакоі з саляных блокаў са спецыяльнай сістэмай ачысткі і падачы паветра
- камеры з саляным пакрыццём сцен
- галакамеры з аэразольным генератарам

Найлепшыя штучныя пячоры, выкладзеныя блокамі солі, адкрыты ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах. Сярод іх:

  • санаторыі "Бярозка", "Рассвет", "Рассвет" (Мінская вобласць), "Радон" (Гродзенская вобласць), "Магістральны" (Брэсцкая вобласць)
  • дзіцячыя санаторыі "Случ", "Сонейка" (Мінская вобласць), "Расінка" (Віцебская вобласць)
  • дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры "Зялёны бор", "Надзея" (Мінская вобласць), "Світанак" (Брэсцкая вобласць)
  • аздараўленчы комплекс "Ракета" (Мінская вобласць)
  • Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння (г. Мінск), РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі (Мінскі раён)

Мінск-АрэнаШтучныя саляныя пячоры, распрацаваныя па найноўшаму праекту, з'явяцца ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна". У 2014 годзе гэта пляцоўка прымала Чэмпіянат свету па хакею ў Мінску.

Плануецца, што па лячэбных уласцівасцях і эфектыўнасці спелеакомплексы "Мінск-Арэны" будуць набліжаны да натуральнага асяроддзя каменна-саляных шахт. Яны будуць карысныя гасцям "Мінск-Арэны" і спартсменам, якія тут трэніруюцца.

Кошт спелеалячэння ў Беларусі

Курс тэрапіі ў Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння ў Салігорску для замежных грамадзян можа каштаваць ад 600 да 1500 долараў - у залежнасці ад тыпу спелеатэрапіі (са спускамі ў спелярый або наземнае лячэнне), класа нумара.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс