Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2016
Жаночая зборная Беларусі абыграла каманду Германіі на чэмпіянаце Еўропы па індархакеі
Зборная Германіі з'яўляецца адной з мацнейшых у гэтым відзе спорту, займае другое месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў фінале немкі адолелі якраз беларусак - 5:1...
22 Стд 2016
Першыя святочныя мерапрыемствы ў маладзёжнай сталіцы Беларусі пройдуць 29-30 студзеня
"Гэта будзе вялікае свята. Гораду ўручаць прыз маладзёжнай сталіцы - сімвалічны пераходны ключ. Запланавана культурная праграма для жыхароў горада, канцэрт, спартыўныя мерапрыемствы"...
22 Стд 2016
Мірны выйшаў у трэці раўнд Australian Open
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі (14-ы нумер пасеву) у другім раўндзе сустракаліся з бразільцамі Томасам Белучы і Марсэла Дэмалінэрам і перамаглі ў трохсэтавым матчы - 5:7, 7:6 (7:2), 6:4...
22 Стд 2016
Беларусь заняла 50-е месца па індэксе вяршэнства права ў 2015 годзе
"Міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая была створана ў 2006 годзе амерыканскай асацыяцыяй юрыстаў, паставіла Беларусь на 50-е месца па індэксе вяршэнства права. У рэйтынгу прадстаўлены 102 краіны. Напрыклад, Казахстан займае 65-е месца, Украіна - 70-е, Расія - 75-е"...
22 Стд 2016
Унікальны святлодыёдны экран пакажа відэавізіткі ўдзельнікаў беларускага адбору "Еўрабачання-2016"
"Дзякуючы экрану карцінка стане яшчэ больш яркай, насычанай і, без сумнення, уразіць гледача, - лічаць у прэс-службе. - Новая тэхнічная магутнасць у час гала-канцэрта будзе выкарыстана максімальна, гледачоў чакаюць цікавыя графічныя рашэнні ў нумарах"...
21 Стд 2016
Стагадовы рубеж пераадолеў 531 жыхар Беларусі
Традыцыйна сярод беларускіх доўгажыхароў пераважаюць жанчыны: сваё 100-годдзе перасягнулі 464 жанчыны і 67 мужчын - прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння, у 7 разоў менш...
21 Стд 2016
Галасаваць за артыстаў у фінале беларускага адбору "Еўрабачання-2016" можна будзе 30 мінут
Фінал адборачнага тура адбудзецца 22 студзеня. Фінальнае шоу пачнецца ў 22.00 і будзе трансліравацца са студыі "600 м" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Упершыню пераможца вызначыцца па выніках галасавання гледачоў...
21 Стд 2016
Надзея Скардзіна стала лепшай з беларусаў у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Антхольцы
Лідар жаночай зборнай Беларусі ў бягучым сезоне ў завершаным спрынце на 7,5 км дапусціла па адной памылцы пры стральбе лежачы і стоячы. У выніку час Надзеі Скардзіна на фінішы - 22 мін 20,9 сек...
21 Стд 2016
Арменія стане ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
Як адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі, акрамя экспанавання лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання прадугледжана шырокая культурная і дзелавая праграма. Сярод ключавых тэм выстаўкі - Год культуры і падрыхтоўка да значнай даты - 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання...
21 Стд 2016
"Віцебская сняжынка - 2016" прымае танцораў з 20 краін
Упершыню ў Віцебск прыедуць пары з Люксембурга, Босніі і Герцагавіны, Швецыі, Кыргызстана. Яны будуць спаборнічаць у васьмі ўзроставых катэгорыях па еўрапейскай, лацінаамерыканскай і камбінаваных праграмах...
21 Стд 2016
Жаночай спрынтарскай гонкай у Антхольцы адкрыецца шосты этап Кубка свету па біятлоне
Пасля пяці праведзеных кубкавых этапаў лепшай з беларускіх страляючых лыжніц з'яўляецца Надзея Скардзіна, якая цяпер займае 13-е месца ў агульным заліку, маючы ў сваім актыве 284 ачкі. Агульны кубкавы залік у жанчын па-ранейшаму ўзначальвае чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалава...
21 Стд 2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд Australian Open-2016
Сёння ў паядынку другога раўнда лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перайграла чарнагорку Данку Ковініч (54-е месца ў рэйтынгу ВТА) - 6:1, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 2 мінут...
20 Стд 2016
Кубак Гагарына можна ўбачыць у Мінску 23-24 студзеня
Кубак Гагарына, які ўручаецца пераможцу плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, выраблены з 19 кг серабра 925-й пробы. Звонку Кубак пакрыты пазалотай, па крузе ўпрыгожаны маленькімі шайбамі, на якіх выгравіраваны назвы каманд-пераможцаў...
19 Стд 2016
Выстаўку "Беларусь і беларусы" чакаюць у краінах Еўропы і Азіі ўвесь 2016 год
Праеет "Беларусь і беларусы", які дае кароткую характарыстыку культурным дасягненням, на даступнай мове расказвае аб гісторыі краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці...
19 Стд 2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд Australian Open-2016
Сёння ў стартавым паядынку на кортах "Мельбурн-парка" Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла бельгійскую тэнісістку Элісан Ван Эйтванк (43-і нумар рэйтынгу ВТА) - 6:0, 6:0...
19 Стд 2016
Творы Льва Бакста і яго сучаснікаў прадставяць на выстаўцы ў Мінску
Арт-праект будзе праходзіць з 10 лютага па 17 красавіка. У экспазіцыі "Час і творчасць Льва Бакста", прымеркаванай да 150-годдзя з дня нараджэння майстра, будуць дэманстравацца больш за 40 яго работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках...
19 Стд 2016
Балельшчыкі змогуць убачыць матчы мінскага чэмпіянату Еўропы па індархакеі сярод жанчын бясплатна
Усе матчы па індархакеі (хакей на траве ў закрытых памяшканнях) адбудуцца ў сталічным Палацы спорту, у якім абсталявана спецыяльная пляцоўка для правядзення спаборніцтваў. У кантынентальным форуме ў Мінску прымуць удзел восем мацнейшых нацыянальных каманд Старога Свету...
19 Стд 2016
Птушку 2017 года выберуць у Беларусі ў канцы студзеня
"Кожны член арганізацыі, які прыйдзе на З'езд, можа прагаласаваць за адзін з прапанаваных варыянтаў. Кандыдатаў будзе тры: намінантамі ўжо сталі галка і азёрная чайка, трэцяга кандыдата вызначаць самі беларусы, якія могуць прагаласаваць за свой варыянт на сайце АПБ"...
19 Стд 2016
Беларускія веласіпедысты атрымалі чатыры ліцэнзіі на ўдзел у шашэйных велагонках у Алімпіядзе
У індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам у мужчын могуць стартаваць 40 удзельнікаў. У гэтым відзе праграмы дзеючым чэмпіёнам свету з'яўляецца беларус Васіль Кірыенка, які заваяваў тытул у верасні 2015 года ў амерыканскім Рычмандзе...
19 Стд 2016
Выстаўка паштовак у Нясвіжы знаёміць з традыцыямі Каляд
У экспазіцыі прадстаўлены старадаўнія калядныя і навагоднія паштоўкі з прыватнай калекцыі В.М.Кустава (Санкт-Пецярбург). Экспанаты азнаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй свята Ражджаства Хрыстовага, раскажуць пра традыцыі яго правядзення, што існавалі на рубяжы XIX-XX стагоддзяў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі