Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Чэр 2017

Станцыі метро "Мінская" і "Беларуская" могуць з'явіцца ў гарадах В'етнама

27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Станцыі метро "Мінская" і "Беларуская" могуць з'явіцца ў гарадах В'етнама. З прапановай спраектаваць адпаведныя станцыі метро ў Ханоі і Хашыміне сіламі беларускіх спецыялістаў выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да ўдзелу ў інфраструктурных праектах па будаўніцтве метро, тунэляў, распрацоўцы нафтавых і горных нетраў В'етнама могуць быць прыцягнуты беларускія спецыялісты з розных нашых кампаній", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што прадстаўніцтва кампаніі "Мінскметрапраект" ужо адкрыта і працуе ў В'етнаме. "Яно гатова ўзяцца за праекты любой складанасці. Чаму б нам не спраектаваць станцыі метро "Мінская" ў Ханоі і "Беларуская" ў Хашыміне?" - прапанаваў Прэзідэнт Беларусі.

ААТ "Мінскметрапраект" падпісаны мемарандумы аб намерах па супрацоўніцтве з вядучай в'етнамскай праектнай арганізацыяй "Транспарт Інжынірынг Дызайн" у галіне праектавання ў В'етнаме метро, падземных тунэляў і пераходаў з удзелам беларускіх спецыялістаў, а таксама адной з буйнейшых в'етнамскіх будаўнічых кампаній Lung Lo Construction Corporation. У лютым 2017 года ў Ханоі адкрыта прадстаўніцтва ААТ "Мінскметрапраект". Чакаецца рашэнне аб магчымасці заключэння дагавора з беларускім прадпрыемствам на распрацоўку рабочай дакументацыі на будаўніцтва падземнага ўчастка лініі метрапалітэна ў Ханоі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс