Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Чэр 2017

Беларусь у малюнках Першай сусветнай вайны будзе прадстаўлена на выстаўцы ў Мінску

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Мастакі на вайне. Беларусь у малюнках Першай сусветнай вайны (1915-1918)" пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музеі з 29 чэрвеня па 6 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Наведвальнікам будзе прадстаўлена ўнікальная падборка мастацкіх твораў з выявай Беларусі часоў Першай сусветнай вайны са збору прыватнага калекцыянера Уладзіміра Багданава. У экспазіцыю ўвайшлі лісты з выдадзеных у Германіі альбомаў літаграфій і малюнкаў, арыгінальныя эскізы і мініяцюры, а таксама шматлікія паштоўкі з замалёўкамі помнікаў беларускай архітэктуры, прыроды, жыцця і побыту ва ўмовах ваеннага часу.

Паказ дапоўнены музейнымі прадметамі таго часу са збору Нацыянальнага гістарычнага музея.

Экспазіцыя расказвае пра жыццё Беларусі вачамі нямецкіх мастакоў, удзельнікаў Першай сусветнай вайны. Калі выстаўкі фатаграфій і дакументаў Першай сусветнай перасталі ўжо быць рэдкасцю, то настолькі вялікая калекцыя графічных малюнкаў прадстаўлена ўпершыню - увазе наведвальнікаў прапануецца больш за 200 работ розных жанраў.

Першая сусветная вайна як асноўны канфлікт ХХ стагоддзя (у яе было ўцягнута больш за палавіну існуючых тады дзяржаў) не абмяжоўвалася дзеяннямі на палях бітваў. У процілеглых лагерах былі і прадстаўнікі культуры - пісьменнікі, кампазітары, мастакі, якіх таксама прызвалі на службу. Апошнія павінны былі правільным чынам візуалізаваць тагачасныя падзеі. Мастакоў камандзіравалі на фронт з канкрэтнымі заданнямі: раз у тыдзень выдаваць мінімум адзін эскіз, раз у месяц здаць мінімум адну карціну і г. д.

Аднак рэчаіснасць брала сваё. На тэрыторыі Беларусі лінія фронту стабілізавалася на 2,5 года, сітуацыя абвастралася толькі ў час буйных аперацый. Увага мастакоў-прафесіяналаў усё часцей адцягвалася ад мэт выяўленчай прапаганды і засяроджвалася на навакольнай рэчаіснасці. Нярэдка замест вінтоўкі бралі ў рукі аловак творчыя асобы з ліку непасрэдных удзельнікаў вайны - салдаты і афіцэры на пустых бланках палявой пошты малявалі і адпраўлялі на радзіму не толькі віды з акопаў, але і малюнкі мясцін, куды іх закінула вайна, сцэнкі з жыцця і побыту мясцовых жыхароў.

На выстаўцы прадстаўлены работы мастакоў самага рознага ўзроўню. Ёсць сярод іх майстры, якія пазней атрымалі шырокую вядомасць, такія як Герман Штрук (у 1923 годзе ён даваў урокі графікі Марку Шагалу) або Фрыц Маўрышат (уладальнік кінематаграфічнага "Оскара" 1954 года за лепшую работу мастака-пастаноўшчыка). Некаторыя імёны вядомы толькі спецыялістам. А многія аўтары малюнкаў так і застануцца безыменнымі - на памяць аб сабе яны пакінулі толькі неразборлівыя аўтографы, частка работ не падпісана.

Аднак іх гістарычныя замалёўкі даюць магчымасць перанесціся на 100 гадоў таму і па-новаму паглядзець на Гродна, Баранавічы, Ліду, Агінскі канал, убачыць архаіку сялянскага побыту ў вёсках, асабліва на Палессі, успомніць страчаныя назаўсёды храмы пад Паставамі, у Пінску, Смаргоні, зірнуць на ўжо зніклыя вёскі. Арыгінальныя малюнкі, якія існуюць у адзіным экзэмпляры, захавалі невядомыя раней выявы Крэўскага i Навагрудскага замкаў, дома-крэпасці ў Гайцюнішках і інш.

Выстаўка будзе цікавай не толькі мастакам, архітэктарам, краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць гісторыя і культура Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі