У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліп 2017

Віцебск адзначыць 130-годдзе Марка Шагала перформансамі і выставамі

5 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Віцебск рыхтуецца адзначыць 130-годдзе Марка Шагала перформансамі і выставамі 7 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Музеі Марка Шагала.

Святкаванні юбілею пачаліся ўжо са студзеня. Спачатку адкрылася выстава, прысвечаная нямецкаму мастаку Герману Штруку, у якога ў 1922 годзе Шагал вучыўся мастацтву гравюры. Потым адбылася прэзентацыя IV Шагалаўскага зборніка. Напярэдадні майскіх свят у Арт-цэнтры пачала працаваць выстава "130 гадоў - 130 шэдэўраў. Рэтраспектыва творчасці Марка Шагала са збору музея". 8 чэрвеня адбылася прэзентацыя арт-праекта Віктара Барысенкава, які ў сваіх работах пры дапамозе сумяшчэння фатаграфій, зробленых з інтэрвалам у стагоддзе, паказаў, як змяніліся шагалаўскія месцы. А гэтымі днямі змянілася і вуліца Пакроўская, на якой размешчаны Дом-музей Шагала. На агароджах і фасадах з'явіліся паэтычныя і празаічныя цытаты мастака, якія, з аднаго боку, служаць арт-аб'ектам, а з іншага - прымушаюць паглядзець на Віцебск па-новаму ў спробе зразумець вытокі неверагоднай любові і смутку мастака па малой радзіме. Прэзентацыя роспісу з паэтычным прысвячэннем Шагала "Да майго горада Віцебска" стане часткай мерапрыемстваў у гэту пятніцу.

Пачнуцца ўрачыстасці паказам дакументальнай стужкі "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць" (Беларусфільм, 2012) у Доме кіно ў 13.00. Потым у Мастацкім музеі адкрыецца выстаўка фотадакументаў з фондаў абласнога краязнаўчага музея. Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Якуба Коласа пакажа спектакль "Шагал. Шагал..." - вядомую пастаноўку Віталя Баркоўскага, якая атрымала некалькі прэстыжных прэмій на міжнародных фестывалях.

Каля 16.00 урачыстасці перамесцяцца на вуліцу Пакроўскую, дзе пасля ўскладання кветак да помніка Шагалу адбудзецца тэатралізаванае шэсце. "Уся вуліца нібы ажыве: будуць і музыканты, і мастакі, і танцоры, і акрабаты. Марк і Бэла праедуць ў брычцы да самага дома-музея, у двары якога пачнецца свята-гулянне. Калектыў "Шалом" з Ліды правядзе канцэрт клезмерскай (вулічнай яўрэйскай) музыкі. А крыху пазней на гэтай жа пляцоўцы ўпершыню пад адкрытым небам будзе паказаны спектакль "Шагал. Зыход" Беларускага тэатра "Лялька", - расказала дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава.

І яшчэ адно незвычайнае дзейства рыхтуецца на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна". Гасцей, якія прыйдуць у 19.00, чакае арт-перформанс "Васільковае неба": атмасфера пачатку XX стагоддзя, ажыўшыя карціны Шагала - ад скрыпачоў на даху да закаханых над горадам; абяцаюць нават інсцэніроўку тушэння пажару.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс