Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Jun 2017

Рыцарскі фестываль у Вілейцы: штурм замка, сярэдневяковыя танцы, вогненнае шоу

Рыцарскі фестываль у Вілейцы: штурм замка, сярэдневяковыя танцы, вогненнае шоу30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыцарскі фестываль "Гонару продкаў" пройдзе 1-2 ліпеня ў Вілейцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства адбудзецца ўжо другі раз. Галоўнай пляцоўкай стане Ніжні парк райцэнтра. Тут спецыяльна ўзведзены штучны замак, каля якога і разгорнецца асноўнае дзейства. Штурм гэтага замка ўдзельнікамі клубаў гістарычнай рэканструкцыі адкрые праграму мерапрыемства. Далей у рэжыме нон-стоп будуць праходзіць рыцарскія турніры, масавыя баі, спаборніцтвы лучнікаў, будуць дэманстравацца сярэдневяковыя танцы. Завершаць праграму першага дня канцэрт і вогненнае шоу. На 2 ліпеня намечаны пераважна культурна-забаўляльныя мерапрыемствы і музычна-тэатралізаваныя выступленні калектываў.

Чакаецца, што ў Вілейку прыедуць клубы, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй падзей часоў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Залатой Арды, краін Заходняй Еўропы перыяду другой палавіны XIV - канца XV стагоддзяў. Значна пашырыцца асветная частка фестывалю. Плануецца правядзенне 10 семінараў і майстар-класаў па розных рамёствах. Будзе працаваць этнапляцоўка музычных і тэатральных выступленняў з блокам беларускіх народных танцаў. Рыхтуецца і спецыяльная анімацыйная праграма.

За два фестывальныя дні госці змогуць азнаёміцца з гісторыяй, культурай і побытам насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, стаць сведкамі рэканструкцый бітваў і турніраў і паўдзельнічаць у сярэдневяковых гульнях і забавах.

Галоўная мэта рыцарскага фестывалю "Гонару продкаў-2017" у Вілейцы - асветная. Аб усіх праводзімых мерапрыемствах гледачы будуць максімальна інфармаваны. Стаўка робіцца на прыцягненне ўвагі людзей да гісторыі і дэманстрацыі альтэрнатывы сучасным фестывалям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі