У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2017

Мазырскі цырк "Арэна" заваяваў Гран-пры міжнароднага фестывалю на Кубе

Мазырскі цырк "Арэна"4 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Мазырскі цэнтр цыркавога мастацтва "Арэна" заваяваў Гран-пры фестывалю цыркавога мастацтва Circuba 2017, паведаміла БЕЛТА дырэктар цэнтра Наталля Дайнэка.

Гран-пры атрымалі эквілібрысты цэнтра за нумар "Канатаходцы". У ім прымалі ўдзел пяць выхаванцаў "Арэны". Яны хадзілі па нацягнутым канаце з завязанымі вачамі і пры гэтым трымалі на плячах і галаве партнёрак, а таксама ездзілі па дроце на роліках і монацыкле. "Нумар існуе ўжо некалькі гадоў, аднак кожны раз мы яго ўскладняем, дабаўляючы новыя трукі. Самі арганізатары фестывалю паведамілі, што чакалі нас на Кубе ўжо даўно, а такога нумара на востраве не бачылі з 1989 года", - расказал Наталля Дайнэка.

Акрамя Гран-пры мазырскія артысты ўдастоены прэміі глядацкіх сімпатый і двух спецыяльных прызоў - ад кубінскай Нацыянальнай школы цырка і ад Саюза журналістаў Кубы.

У фестывалі Circuba 2017, які прайшоў на Кубе 16-ы раз, прынялі ўдзел артысты з 15 краін, у тым ліку Чылі, Аргенціны, Перу, ЗША, В'етнама, Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Італіі. У склад журы ўвайшлі 12 прафесіяналаў з розных краін. Яны ацэньвалі кожны нумар з пункту гледжання тэхнічнага і артыстычнага выканання.

Цэнтр цыркавога мастацтва "Арэна" створаны ў 2006 годзе. Цяпер тут займаюцца каля 100 маладых людзей. Выхаванцы асвоілі мноства цыркавых жанраў. Сярод іх - акрабаты, паветраныя гімнасты, эквілібрысты, жанглёры, канатаходцы. У 2014 годзе Прэзідэнт Беларусі ўручыў калектыву спецыяльную прэмію "За духоўнае адраджэнне" - за значны ўклад і папулярызацыю аматарскага цыркавога мастацтва. У 2016 годзе трыа паветраных гімнастаў з Мазыра, якое прадстаўляла Беларусь на міжнародным юнацкім цыркавым фестывалі "Новае пакаленне", прывезла з Монтэ-Карла спецыяльныя прызы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс