У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Чэр 2017

Нямецкі музыкант Ціна Айсбрэнер выступіць на свяце "Купалле" ў Александрыі

Нямецкі музыкант Ціна Айсбрэнер выступіць на свяце "Купалле" ў Александрыі27 чэрвеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Вядомы нямецкі рок-музыкант Ціна Айсбрэнер выступіць на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе 8-9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце свята.

Канцэрт нямецкага госця пройдзе 8 ліпеня на малой сцэне свята, дзе ён выступіць з музыкантамі з Германіі і Чылі. У Ціна асаблівае месца на нямецкай музычнай сцэне. Ён яркі пацыфіст, удзельнік антываенных акцый, якія праходзяць у Германіі. Яго "Песня аб міры" утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў хіт-парадзе адной з вядучых радыёстанцый Германіі. Яна таксама будзе выканана ў час выступлення музыканта ў Беларусі.

"Ціна валодае яркай харызмай, цудоўнымі вакальнымі данымі і ўмее працаваць з публікай, трымаючы яе пастаянна ў эмацыянальным напружанні. У Еўропе яго канцэрты праходзяць з аншлагамі, ён удзельнік маштабных еўрапейскіх творчых праектаў і фестываляў", - адзначылі ў аргкамітэце. Сустрэцца з Ціна і яго музыкантамі таксама можна будзе на пляцоўцы "Вялікай бард-рыбалкі", яны выступяць перад гледачамі ў фінале музычнай праграмы.

Паводле слоў субяседнікаў, падрыхтоўка да мерапрыемства, якое ўжо стала знакавым у Беларусі, ідзе поўным ходам. 27 чэрвеня пачалася падрыхтоўка пляцоўкі на беразе Дняпра ў Александрыі. Цэнтральнай падзеяй свята на гэты раз стане міжнароднае эстрадна-цыркавое шоу "Купалле крочыць па планеце", фіналам якога будзе маштабны парад феерверкаў з удзелам каманд з Беларусі, Расіі і Казахстана.

На свята збяруцца артысты, музыканты, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі. У праграме шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, выставак і майстар-класаў. Як заўсёды на свяце будзе шмат смачнай ежы і напіткаў, для дзяцей - гульняў і забаў, для дарослых - захапляючых шоу, у тым ліку і паветранае з удзелам парашутыстаў.

Гулянні пройдуць у жывапісным месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць больш як 100 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс