У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліп 2017

Падняты 3 ліпеня 1944 года ў Мінску штурмавы сцяг можна ўбачыць у Музеі гісторыі ВАВ 3-5 ліпеня

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штурмавы сцяг, падняты 3 ліпеня 1944 году над будынкам Беларускага дзяржаўнага тэатра, можна ўбачыць 3-5 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Зала Перамогі), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца сектара рэкламы і маркетынгу музея Алена Сямашка.

Першымі сцяг змаглі ўбачыць сёння наведвальнікі музея, якія сталі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства "Як красаваўся, красавацца чырвоны сцяг над намі будзе", прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У назву пакладзены радкі з верша Янкі Купалы "Зноў будзем шчасце мець і волю" (1942).

У святочным мерапрыемстве сёння ўдзельнічалі артысты-купалаўцы - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і Андрэй Кавальчук. У іх выкананні прагучалі паэтычныя творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Штурмавы сцяг быў перададзены музею 2 студзеня 1945 года аддзелам агітацыі і прапаганды Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Звестак аб людзях, якія паднімалі сцяг, не захавалася.

Таксама 3 ліпеня ў зале "Нашчадкі Вялікай Перамогі" на працягу дня ў фармаце воркшопа праходзяць музейныя заняткі "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь" для дзяцей і іх бацькоў. Юныя наведвальнікі могуць паспрабаваць свае сілы ў тэхніцы пластылінавага жывапісу і ў час творчага працэсу паглыбіць веды аб дзяржаўных сімвалах краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс