Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2017

Каляндар падзей у Беларусі: ліпень 2017

Ліпень 2017

Купалле ў Беларусі

Купалле ў Беларусі

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Маштабны міжнародны праект, падрыхтоўка якога заняла два гады, аб’яднаў буйнейшыя  галерэі Беларусі, Літвы і Швецыі – Нацыянальны гістарычны музей, Рэгіянальны музей Біржайскага краю "Селла" і Музей арміі (Стакгольм). Дэвіз "Ultima ratio regum" выбраны не выпадкова: менавіта вайна лічылася апошнім довадам у міждзяржаўных  спрэчках, а гэты надпіс захаваўся на французскіх гарматах яшчэ з часоў Людовіка ХІІІ. Наведвальнікі Мірскага замка зробяць падарожжа ў эпоху Паўночных войнаў, якія ў сярэдзіне XVII – пачатку XVIII стагоддзяў разгарнуліся ў цэнтры Еўропы і ўцягнулі такія магутныя дзяржавы як Рэч Паспалітая, Швецыя і Расія. У экспазіцыі прадстаўлены гравіраваныя партрэты, планы, карты, манеты, медалі і ваенныя харугвы, сярод якіх асаблівае месца займае харугва гетмана Крыштофа Радзівіла.

Калі: 21 красавіка – 24 верасня
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Праект "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" у МінскуПраект "Мастак і горад", які ўжо шэсць гадоў радуе мінчан і гасцей сталіцы выставамі рэпрадукцый лепшых майстроў, зноў адкрывае сезон. І на гэты раз з цікавымі новаўвядзеннямі! Калі ў мінулыя гады галерэя пад адкрытым небам прадстаўляла персанальныя экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым ва ўсім свеце Марку Шагалу, Казіміру Малевічу, Мікалаю Селешчуку, Валянціну Губараву, то "Мастак і горад"-2017 упершыню аб'яднае адразу цэлы "россып" таленавітых жывапісцаў. Экспазіцыя пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу", якая па традыцыі чатыры месяцы будзе ўпрыгожваць сталічную плошчу Якуба Коласа, збярэ лепшыя работы 35 вядомых майстроў – прадстаўнікоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў – сярод якіх Руслан Вашкевіч, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Зоя Літвінава, Анатоль Бараноўскі... Акрамя таго, у 2017-м "Мастак і горад" стане адным з буйнейшых праектаў трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое прэтэндуе на статус вядучай падзеі ў мастацкім жыцці Беларусі і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Калі: з 27 красавіка
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Выстава "Вялікі Рэмбрант" у Мінску

Выстава "Вялікі Рэмбрант" у МінскуМаштабны праект "Вялікі Рэмбрант" запрашае знатакоў мастацтва атрымаць асалоду ад сузірання арыгіналаў вядомага прадстаўніка залатога века галандскага жывапісу, які атрымаў вядомасць у многім дзякуючы аўтарскім графічным работам, якія часткова або поўнасцю ўзнаўляюць яго ж карціны. У экспазіцыю ўвайшлі 69 арыгінальных афортаў, прысвечаных біблейскай тэматыцы, жанравыя сцэны і партрэты з прыватнай калекцыі Элізы Марэці. Рэмбрант займаўся графікай на працягу ўсяго жыцця – і на стварэнне некаторых шэдэўраў ішлі цэлыя гады. Жамчужынай калекцыі стаў знакаміты афорт "Хрыстос вылечвае хворых", над якім жывапісец працаваў 7 гадоў! Уражваюць і памеры мініяцюр: даўжыня самых вялікіх з іх, як, напрыклад, "Хрыстос перад Пілатам", дасягае ўсяго некалькіх дзясяткаў сантыментраў.

Калі: 5 мая – 3 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Праграма "Небывальшчына" ў Белдзяржцырку

Праграма "Небывальшчына" ў БелдзяржцыркуПраграма "Небывальшчына" ў Белдзяржцырку парадуе гледачоў цэлым калейдаскопам відовішчных нумароў, захапляючых дух трукаў, дзіўнай дрэсурай і гумарыстычнымі эцюдамі. У новым шоу выступяць акрабаты на арэлях, паветраныя гімнасты на палотнах, камічныя акрабаты на першах і шынах, фальклорна-акрабатычны ансамбль "Русічы" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Ігара Маёрава, а таксама на працягу ўсяго паказу дарыць настрой гасцям будзе заслужаны артыст Расіі Андрэй Аверушкін. Асаблівай увагі заслугоўвае ўнікальны атракцыён заслужанага артыста Расіі Серго Самхарадзэ, у якім упершыню ў свеце траваедныя жывёлы, якія не паддаюцца дрэсуры – буйвалы – дазволяць асядлаць сябе драпежнікам – мядзведзям, якія выконваюць трукі і кранальныя танцавальныя па.

Калі: 26 мая – 30 ліпеня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа-2017" стане часткай праграмы святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю горада Магілёва. Акрамя традыцыйных конкурсаў вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, у праграму форуму ўключаны канцэрты класічнай музыкі, перазвону, тэатральныя паказы, канферэнцыі, выстаўкі духоўнай літаратуры, творчыя сустрэчы і майстар-класы. Упершыню ў рамках фестывалю-2017 сімфанічны аркестр і хор Магілёўскай гарадской капэлы выканаюць "Рэквіем" знакамітага арганіста і кампазітара ХVIII стагоддзя Восіпа Казлоўскага на яго малой радзіме – у горадзе Слаўгарадзе (раней – Прапойск). Цудоўным падарункам да юбілею горада на Дняпры можа стаць і выступленне аднаго з настарэйшых хароў свету, дзеючага пры Ватыкане – Папскай Сіксцінскай капэлы.

Калі: 26 чэрвеня – 3 ліпеня
Дзе: Магілёў
Даведацца больш

XIV Міжнародны фестываль народнай творчасці  "Вянок дружбы"

Міжнародны фестываль народнай творчасці  "Вянок дружбы"Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" аб’яднае ў культурнай сталіцы Беларусі-2017горадзе Бабруйску – прадстаўнікоў 25 краін свету, сярод якіх і дэбютанты – Нарвегія, Венгрыя, Грецыя і Японія. За гісторыю музычнага форуму ў горадзе на Бярэзіне пабывалі ўжо 245 творчых калектываў з 38 краін. І гэта далёка не мяжа! Адкрыецца каларытны фэст святочным тэатралізаваным шэсцем па цэнтральных вуліцах горада, прадоўжаць праграму канцэрты і творчыя сустрэчы, традыцыйны вечар дружбы з прэзентацыяй нацыянальных страў, конкурс "Вянок, як сімвал фестывалю – у падарунак фестывалю" і выстаўка сувеніраў. Гасцей фестывальнага Бабруйска чакаюць тэатралізаваныя і забаўляльныя шоу, кірмашы рамеснікаў, конкурсы, выстаўкі, дэгустацыі страў кухань розных народаў свету...

Калі: 29 чэрвеня – 3 ліпеня
Дзе: Магілёўская вобласць, Бабруйск

Праект "Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў Мінску

Праект "Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-астравы" ў дэбютным 2015 годзе стаў буйнейшым у Беларусі "музеем" інсталяцый пад адкрытым небам і сабраў каля 500 тысяч паклоннікаў сучаснага мастацтва. У новай экспазіцыі, прысвечанай 950-годдзю Мінска, прадстаўлены творчыя работы беларускіх і замежных майстроў – 11 эксклюзіўных арт-аб'ектаў, вышыня якіх перавышае пяць метраў, а агульная вага дасягае некалькіх дзясяткаў тон! Сярод самых цікавых – легендарная "Бітва на Нямізе", інтэрактыўны "Лакатар" з лазы, фларыстычная "Клумба" і празрысты трохметровы "Экран" ад нямецкага калектыву Tape That. Наведвальнікі змогуць зрабіць падарожжа ў прасторы і часе, пабываць на планеце кахання, убачыць мініяцюрныя "формы жыцця", паназіраць за буднямі сталічных жыхароў і паслухаць гарадскія сакрэты, а таксама прымераць гіганцкія акуляры...

Калі: 15 чэрвеня – 17 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"Унікальны арт-праект "Спадчына Беларусі" ўжо на працягу некалькіх гадоў ператварае гарадскую прастору ў музей і знаёміць аматараў фотамастацтва са знакамітымі выдатнымі мясцінамі Беларусі. Напярэдадні 950-годдзя Мінска яго аўтары – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч – запрашаюць зрабіць захапляльнае падарожжа па гістарычных мясцінах беларускай сталіцы. У галерэі пад адкрытым небам, якая па традыцыі разгарнулася на агароджы парку Чалюскінцаў, прадстаўлены 40 рэпрадукцый з выявамі помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадская ратуша, праваслаўныя і каталіцкія храмы, сядзібы з раскошнымі інтэр'ерамі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фрэскавы роспіс...

Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьГалоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці – у гэтым годзе пройдзе пад знакам 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па традыцыі 3 ліпеня ва ўсіх абласных і раённых гарадах пройдуць мітынгі, цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да абеліскаў і мемарыяльных комплексаў. Святочную праграму адкрыюць урачыстыя тэатралізаваныя шэсці, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, выстаўкі і кірмашы, народныя гулянні, якія разгорнуцца па ўсёй краіне.

У беларускай сталіцы адбудзецца грандыёзны парад, у якім разам з дэманстрацыяй ваеннага аснашчэння Узброеных Сіл Беларусі гледачы ўбачаць навінкі ад вядучых прадпрыемстваў краіны: легкавыя аўто Geely, камбайны "Палессе", трактар BELARUS-4522, МАЗы з экспазіцыямі бытавой тэхнікі "Атлант", "Гарызонт" і прадукцыяй нафтахімічнай галіны...

Кульмінацыяй Дня Незалежнасці ў Мінску стане вялікі канцэрт зорак беларускай сцэны і  маляўнічы салют каля стэлы "Мінск – горад-герой". Акрамя таго, у рамках рэспубліканскай акцыі "Спяём гімн разам!" тысячы беларусаў збяруцца на плошчах гарадоў, каб усёй краінай выканаць Дзяржаўны гімн.

Калі: 3 ліпеня
Дзе: плошчы, праспекты, канцэртныя пляцоўкі, паркі і скверы Мінска і іншых гарадоў Беларусі
Даведацца падрабязней

Міжнароднае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Міжнароднае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Свята "Купалле" ў Александрыі, якое ў гэтым годзе набыло статус міжнароднага, запрашае акунуцца ў атмасферу беларускіх традыцый і звычаяў. З году ў год самабытны фестываль, які ўжо стаў адной з самых яркіх культурных падзей Магілёўшчыны, пашырае геаграфію ўдзельнікаў і здзіўляе новымі рэкордамі: у 2016 годзе форум наведалі звыш 100 тысяч гасцей. Праграма-2017 уключае канцэрты эстрадных выканаўцаў і народных калектываў, тэатралізаваныя шоу, выстаўкі, прэзентацыі, рамесныя кірмашы, майстар-класы... Кульмінацыяй стане эстрадна-цыркавы паказ "Купальскі сон", у якім задзейнічаны больш за 1000 артыстаў і цыркавых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. А фінальным акордам стане фестываль феерверкаў і лазернае шоу на беразе Дняпра.

Калі: 8 – 9 ліпеня
Дзе: аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Даведацца падрабязней

VII Міжнародны марафон дружбы "Друскінінкай – Гродна"

Міжнародны марафон дружбы "Друскінінкай – Гродна"Адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон пройдзе ўжо сёмы раз і аб'яднае больш як 150 спартсменаў і аматараў з 12 краін свету, у тым ліку з Чэхіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША... У мінулым годзе ў барацьбе за галоўны прыз марафону дружбы на старт выйшлі прадстаўнікі дзевяці краін. Па традыцыі пункты старту і фінішу кожны год змяняюцца: у 2016-м спартсмены пачыналі забег з цэнтральнай плошчы літоўскага Друскінінкая, у бягучым – зыходным пунктам на карце маршруту стане гродзенскі ЦСК "Нёман". Удзельнікам трэба будзе за 6 гадзін пераадолець дыстанцыю 42 км 195 м, якая сертыфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, і фінішаваць на другім баку граніцы – у цэнтры знакамітага горада-курорта Друскінінкая. Пераможцаў вызначаць як у абсалютным заліку, так і ва ўзроставых намінацыях.

Калі: 9 ліпеня
Дзе: г. Друскінінкай (Літва) – г. Гродно (Беларусь)

ХХVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"Адзін з самых вядомых культурных брэндаў краіны – міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" – у гэтым годзе пройдзе пад знакам 130-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала. Па традыцыі ў Летнім амфітэатры адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця, фінальныя канцэрты конкурсу маладых выканаўцаў, музычныя праграмы "Залаты хіт: учора, сёння, заўтра" і "Саюзная дзяржава запрашае..." з нагоды 30-годдзя легендарнага ансамбля "Сябры", канцэрт-прысвячэнне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу, творчы вечар "Аляксандр Зацэпін. Ёсць толькі імгненне..." і ўпершыню канцэрт "Я люблю фестываль!", у якім прымуць удзел маладыя зоркі: Стас П'еха, Нюша, Дзмітрый Калдун, Юзары, NAVIBAND... З сольнымі канцэртамі выступяць Рыгор Лепс, Стас Міхайлаў, Валерый Меладзэ, Ягор Крыд, а таксама куміры 1990-х і 2000-х – групы "Рукі ўверх" і "Сплін".

Калі: 13 – 17 ліпеня
Дзе: Віцебск, Летні амфітэатр, тэатральныя і канцэртныя пляцоўкі горада
Даведацца падрабязней

Depeche Mode ў Мінску

Depeche Mode ў МінскуЛегендарная група Depeche Mode, якая ўжо на працягу 30 гадоў з'яўляецца лепшай у жанры электра і сінці-поп, пасля трохгадовага перапынку вяртаецца ў Мінск у рамках гастрольнага турнэ Global Spirit Tour. Візітная картка калектыву – відовішчныя шоу і ўнікальнае гучанне, у якім арганічна спалучаюцца электра з рокам і танцавальным попам. На буйнейшай сцэне краіны легендарнае брытанскае трыа прадставіць свой новы альбом Spirit, запісаны ў супрацоўніцтве з вядомым прадзюсарам Джэймсам Фордам, які працаваў з такімі зоркамі як Arctic Monkeys і Florence And The Machine. У новай праграме прагучаць лепшыя кампазіцыі за ўсю гісторыю існавання калектыву, у тым ліку арыгінальная культавая "Enjoy the Silence" ў выкананні Дэйва Гана і, вядома, "Personal Jesus", уключаная крытыкамі ў спіс "100 найвялікшых песень усіх часоў"...

Дзе: Мінск-Арэна

Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае

Вішнёвы фестываль у горадзе ГлыбокаеЮбілейнае, пятае па ліку "вішнёвае" свята збярэ аматараў духмянай ягады з блізкага і далёкага замежжа ў знакамітым горадзе Глыбокае, дзе дзякуючы намаганням селекцыянера Баляслава Лапыра ўпершыню ў Беларусі былі выведзены зімаўстойлівыя сарты вішні. У гэтым годзе самабытны фестываль, які стаў візітнай карткай краю, будзе здзіўляць гасцей спартыўнымі і маладзёжнымі праектамі і новымі мерапрыемствамі. Адкрые свята тэатралізаванае шэсце з удзелам вішнёвай каралевы, якая праедзе ў "залатой" карэце. Таксама ў праграме – фотавыстаўкі і прэзентацыі, відовішчныя турніры па сілавым экстрыме "Вішня-хіт", тэатралізаваны паказ "Вішнёвае вяселле", канцэрты творчых калектываў, конкурсы-агляды падворкаў "Парад вішнёвых пірагоў і духмяных налівак", традыцыйны кірмаш народных майстроў "Вішнёвы кірмаш" і, вядома, кулінарныя майстар-класы і дэгустацыя страў з духмянай ягады.

Калі: 18 – 22 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

Міжнароднае спартыўна-музычнае свята "Viva Braslav 2017"

Міжнароднае спартыўна-музычнае свята "Viva Braslav"Браслаўшчына – край маляўнічых азёр і астравоў, які называюць "блакітнымі каралямі" Беларусі – славіцца не толькі цудоўнымі магчымасцямі для адпачынку і экападарожжаў, але і яркімі фестывалямі. Традыцыя ліпеня – вялікае свята спорту і музыкі VIVA BRASLAV, якое ў 2016 годзе сабрала больш за 13 тысяч гледачоў. Фестываль пачнецца на цэнтральным пляжы горада, дзе пройдуць спаборніцтвы па пляжным футболе і валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд, а таксама экстрэмальным крос-кантры, уключаным у алімпійскую праграму. Вечарам асноўнае дзеянне перамесціцца на буйнейшую сцэнічную пляцоўку Браслава, дзе выступяць вядомыя артысты і творчыя калектывы Беларусі, Расіі і Украіны. Хэдлайнеры – група "IOWA", Swanky Tunes, L’One, Vicetone, Макс Барскіх, а дапоўняць лайн-ап фестывалю-2017 групы "Без білета", "Чайка" і "Кактэйль Шаляпіна".

Калі: 22 ліпеня
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаў, гарадскі пляж "Дрывяты"

IX Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"

Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"Адзін з буйнейшых ваенна-гістарычных фестываляў Беларусі прысвечаны знакамітай Грунвальдскай бітве 1410 года, якая палажыла канец больш як двухсотгадовым ваенным уварванням Тэўтонскага ордэна на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. У маштабнай гістарычнай рэканструкцыі прымуць удзел прадстаўнікі клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Гледачоў чакае насычаная праграма: рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя рыцарскія бітвы, турніры лучнікаў, вялікі канцэрт рок- і фолк-выканаўцаў "Баль пасля бітвы"... Акрамя таго, жадаючыя змогуць прымераць воінскія даспехі і прыняць удзел у рыцарскіх спаборніцтвах, наведаць майстар-клас па гістарычным фехтаванні, навучыцца стральбе з лука ці арбалета, а таксама атрымаць асалоду ад сярэдневяковых забаў.

Калі: 22 – 23 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, этнаграфічны комплекс "Дудуткі"

VIII Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"

Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"Міжнароднае свята "Вялікая бард-рыбалка", якое праводзіцца з 2010 года, зноў збярэ на беразе маляўнічага Чыгірынскага вадасховішча аматараў актыўнага адпачынку, аўтараў-выканаўцаў і музыкантаў. У рамках форуму адбудзецца конкурс аўтарскай песні "Гітара па крузе", кулінарнае свята "Кірмаш смаку", V адкрыты турнір па пляжным валейболе, рыбалоўныя спаборніцтвы, а таксама конкурс "Каралева Бард-рыбалкі" на прызы Міжнароднай федэрацыі фітнесу. У музычнай праграме-2017 – сольныя канцэрты "Шалом-Алейхем" з Барысам Бляхманам (Ізраіль), "Бард-шансон" з Вігантасам Казлаўскасам (Літва), а таксама творчы вечар знакамітага паэта, кампазітара і барда Юлія Кіма (Расія). Адным з галоўных акцэнтаў стане канцэрт "Гардэмарыны, наперад!", прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, сцэнарыста, аўтара песень для тэатра і кіно Юрыя Рашанцава.

Калі: 28 – 30 ліпеня
Дзе: вёска Грудзічына, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць

Арт-пікнік Freaky Summer Party 2017 у Мінску

Арт-пікнік Freaky Summer Party у МінскуПраект Freaky Summer Party 2017, які ў гэтым годзе будзе доўжыцца два дні, запрашае акунуцца ў атмасферу сапраўднага гарадскога свята. На фестывальнай пляцоўцы ў парку Dreamland будуць разгорнуты крэатыўныя "астраўкі": пленэр, 5 музычных сцэн, 20 фудкортаў, дзіцячая пляцоўка Kidsters і яшчэ каля 20 інтэрактыўных зон для гульняў і забаў. Госці секцыі Edutainment змогуць наведаць лекцыі па міжнародным медыярынку, рэкламным менеджменце, сямейным бізнесе і гарадскім грамадскім харчаванні. Наведвальнікаў чакаюць арт-інсталяцыі, майстар-класы па стрыт-арце, fashion-маркет, гульні, конкурсы, вечарынкі і канцэрты. Хэдлайнеры – група Everything Everything, прызнаная адкрыццём года па версіі брытанскай The Times, і "рускія Daft Punk"– група Tesla Boy. Таксама ў канцэрце выступяць выканаўцы індзі- і электра-музыкі: Антоха МС, Beissoul & Einius, Jaakko Eino Kalevi, Mustelide, Coals, NOЁP, VÄG, Super Besse, Another Lips, Intelligency…

Калі: 29 – 30 ліпеня
Дзе: Мінск, Dreamland

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі