Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2016
Ноч бібліятэк пройдзе ў Мінску 22 студзеня
"У гэты вечар не закрыюцца адразу дзве бібліятэкі сталіцы - навуковая, у БНТУ, і гарадская "Пушкінка". Познія наведвальнікі змогуць пераканацца асабіста: кіно і кнігі выдатна спалучаюцца, а бібліятэка - актуальнае месца, якое збірае лепшых людзей горада", - расказалі арганізатары...
18 Стд 2016
Пераможцу беларускага адбору на "Еўрабачанне-2016" уручаць стылізаванае сэрца
"Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачання-2016" засталося менш за тыдзень. Ужо ў гэту пятніцу, 22 студзеня, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе аб'яўлена імя шчасліўчыка, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным музычным форуме ў Швецыі"...
18 Стд 2016
Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова заняла трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў омніуме
Выступленне Таццяны Шараковай на Кубку свету практычна гарантавала Беларусі ліцэнзіі на Алімпіяду ў Рыа ў гэтым відзе праграмы. Еўрапейскім веласіпедыстам у омніуме на Алімпіядзе адводзіцца восем месц...
18 Стд 2016
Сістэму "ўсё ўключана" могуць укараніць у турызме Беларусі
Плануецца таксама стварыць банк даных прома-прадукцыі аб беларускім турызме. Ён аб'яднае фільмы, рэкламныя ролікі аб краіне, асобных рэгіёнах, гарадах, буклеты, календары падзей і іншае...
18 Стд 2016
Больш як 80 тыс. чалавек прымуць удзел у акцыі "Снежны тыдзень"
Падзея прымеркавана да сусветнага дня снегу, ён адзначаўся больш як у 40 краінах 17 студзеня. У Беларускім лыжным саюзе вырашылі не абмяжоўвацца адным днём, а арганізавалі акцыю "Снежны тыдзень", у час якога пройдуць спартыўныя спаборніцтвы і святы...
18 Стд 2016
Атрымальнікам віз для паездак у Турцыю прапануюць выкарыстоўваць анлайн-сістэму запісу
Паводле інфармацыі пасольства Турцыі ў Беларусі, пасля заключэння міжурадавага пагаднення аб узаемнай адмене віз захавалася неабходнасць атрымання візы для паездкі ў Турцыю з мэтай вучобы, навуковай дзейнасці, аб'яднання сям'і і пражывання, а таксама работы...
18 Стд 2016
Два медалі выйгралі беларускія лыжнікі на этапе Кубка Усходняй Еўропы ў "Раўбічах"
У гаспадароў спаборніцтваў узнагароды на рахунку Юліі Ціханавай і Міхаіла Кукліна. Юлія стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 5 км класічным стылем у першы дзень турніру, прабегшы яе за 14 мін. 18 сек. Міхаіл з рэзультатам 3 мін. 42,64 сек. заняў трэцяе месца ў спрынтарскай гонцы на 1,5 км у другі дзень...
18 Стд 2016
Надзея Скардзіна ўзнялася на 13-е месца ў агульным заліку КС па біятлоне
Перад стартам другога запар кубкавага этапу ў нямецкім Рупольдынгу Скардзіна займала 16-ю пазіцыю, яна змагла крыху палепшыць сваё становішча, маючы цяпер 284 ачкі. Лідарам агульнага заліку па-ранейшаму з'яўляецца чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалова, у якой 611 ачкоў...
17 Стд 2016
Беларускія біятланісткі занялі 13-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету
Зборная Беларусі, за якую выступалі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Юркевіч, заняла 13-е месца сярод 22 каманд...
16 Стд 2016
Надзея Скардзіна заняла шостае месца ў мас-старце на этапе Кубка свету
Дыстанцыю працягласцю 12,5 км з чатырма заходамі на стрэльбішча Надзея Скардзіна пераадолела за 41 мін. 53,2 сек, дапусціўшы ўсяго адзін промах на агнявых рубяжах (пры першай стральбе са становішча лежачы)...
16 Стд 2016
Ілья Палазкоў і Кацярына Арол сталі пераможцамі Кубка Беларусі па сучасным пяцібор'і
Для беларускіх атлетаў праведзеныя спаборніцтвы з'яўляюцца адборачнымі для наступнага ўдзелу ў буйных міжнародных стартах: чэмпіянатах свету і Еўропы, этапах Кубка свету...
16 Стд 2016
Беларускія гоншчыкі завяршылі 12-ы этап "Дакара" на 25-м месцы
На праходжанне перадапошняга спецучастка ралі-рэйду працягласцю 267 км спатрэбілася крыху менш за 3 гадзіны 51 мінуту. Ад пераможцы заезду - галандца Пітэра Верслуіса - беларусы адсталі амаль на 37 мінут. У агульным заліку МАЗ займае 26-е месца, прайграючы лідару ралі - Жэрару дэ Рою - прыкладна 17 гадзін 42 мінут...
15 Стд 2016
Гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд
Выступленне беларускага спартсмена прайшло ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС. Вячаслаў Харанека на працягу гадзіны падняў 1410 раз 24-кілаграмовую гіру са становішча лежачы адной рукой папераменна. Гэты рэкорд стаў 147-м па ліку ў скарбонцы гіравіка...
15 Стд 2016
Беларуская лыжніца Юлія Ціханава заняла трэцяе месца на этапе Кубка Усходняй Еўропы ў "Раўбічах"
"Пасля "Тур дэ Скі" было нялёгка, яшчэ не да канца паспела аднавіцца пасля стартаў у Еўропе. Пастаралася на максімум выкласціся на трасе ў "Раўбічах", - адзначыла пасля фінішу беларуская лыжніца Юлія Ціханава...
15 Стд 2016
Вікторыя Азаранка згуляе з Элісан Ван Эйтванк у першым раўндзе Аustralian Open-2016
Лепшая беларуская тэнісістка 11-ы раз выступіць на Аustralian Open. Яна двойчы запар выйгравала аўстралійскае першынство - у 2012 і 2013 гадах. Акрамя Вікторыі Азаранка на кортах "Мельбурн-парка" выступяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі...
15 Стд 2016
Мінскія кінатэатры пакажуць лаўрэатаў "Залатога глобуса - 2016"
Новы фільм Квенціна Таранціна "Агідная васьмёрка", які атрымаў "Залаты глобус" за лепшую музыку, а таксама карціну Раяна Куглера "Крыд: Спадчына Рокі" можна ўбачыць у сталічным пракаце па 27 студзеня...
15 Стд 2016
Рэканструкцыю віцебскай батлейкі прадставяць у абласным цэнтры
Жыхарам і гасцям Віцебска 19 студзеня будзе прадстаўлена магчымасць убачыць "Віцебскую батлейку". Гэта праект-рэканструкцыя традыцыйнага лялечнага тэатра, які быў распаўсюджаны ў рэгіёне ў XVII-XIX стагоддзях, адноўленага Наваполацкім цэнтрам рамёстваў і традыцыйнай культуры...
14 Стд 2016
Коласаўскі тэатр у Год культуры пакажа 90 гадоў жыцця ў мастацтве
"Для нас гэта не Год культуры, а жыццё ў культуры. Задумак самых розных шмат заўсёды. У прынцыповых планах - паставіць спектакль земляка. Пад юбілей жа трэба, каб быў спектакль. Вядома, хацелася б, каб гэта былі "Каласы пад сярпом тваім", каб задзейнічаць усю трупу"...
14 Стд 2016
Сацыяльная палітыка стане галоўнай тэмай трэцяга форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
"Папярэдняя дата трэцяга форуму рэгіёнаў ужо ўзгоднена з расійскімі калегамі, плануецца, што мерапрыемства пройдзе 8-9 чэрвеня ў Мінску і Магілёве, пленарнае пасяджэнне намечана на 9 чэрвеня. Асноўнай тэмай форуму стануць сацыяльныя і гуманітарныя пытанні"...
14 Стд 2016
Экіпаж МАЗа Аляксандра Васілеўскага завяршыў дзясяты этап "Дакара" на восьмым месцы
Маршрут дзясятага этапу ўключаў пясчаныя ўчасткі. Для МАЗа Аляксандра Васілеўскага заезд склаўся паспяхова. Экіпаж прыйшоў да фінішу на 8-м месцы, патраціўшы на праходжанне спецучастка амаль 5 гадзін 44 мінуты...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі