Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Jun 2017

У парадзе войскаў на Дзень Незалежнасці ў Мінску будуць задзейнічаны амаль 6 тыс. чалавек

У парадзе войскаў на Дзень Незалежнасці ў Мінску будуць задзейнічаны амаль 6 тыс. чалавек26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парадзе войскаў на Дзень Незалежнасці ў Мінску будуць задзейнічаны амаль 6 тыс. чалавек і 500 адзінак тэхнікі. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з цэнтральных мерапрыемстваў Дня Незалежнасці стане парад войскаў. Усяго ў ім прымуць удзел амаль 6 тыс. чалавек, у тым ліку тыя, хто забяспечвае правядзенне гэтага мерапрыемства. На парад выйдуць 500 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.

Традыцыйна парад будзе праведзены каля мемарыяльнага комплексу "Мінск - горад-герой". У ім прымуць удзел прадстаўнікі 30 злучэнняў і воінскіх часцей, 5 устаноў адукацыі. Уладзімір Макараў акцэнтаваў увагу на ўдзеле ў парадзе гвардзейскіх механізаваных брыгад сухапутных войскаў, гвардзейскіх злучэнняў сіл спецыяльных аперацый.

У небе над сталіцай пройдзе паветраны эшалон параду. Ад Узброеных Сіл Беларусі ў ім прымуць удзел 12 верталётаў Мі-8 МТВ-5, Мі-24, ваенна-транспартныя самалёты Ан-26 у суправаджэнні двух самалётаў Як-130 (усяго будзе прадстаўлена 6 адзінак Як-130), знішчальнікі МіГ-29, чатыры самалёты Су-25 і самалёт Л-39. Упершыню ў гэтым годзе прадэманструюць сваё майстэрства лётчыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на верталётах АS-355 і Мі-26, а таксама лётчыкі ДТСААФ на самалётах Як-52 і верталётах Мі-2.

Ад ваенна-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі ў парадзе прымуць удзел чатыры баявыя верталёты Ка-52, па чатыры самалёты Су-34 і Су-27.

Праходзяць ужо трэніроўкі паветранага эшалона. На 29 чэрвеня запланаваны трэніроўкі непасрэдна над горадам у 10.40 і 14.40, 30 чэрвеня - 10.40.

Начальнік штаба - першы намеснік ваеннага каменданта Мінскай ваеннай камендатуры Сяргей Іваноў адзначыў, што традыцыйным завяршэннем ваеннай часткі параду войскаў Мінскага гарнізона стане выступленне ваеннаслужачых зводнай роты ганаровай варты з плац-канцэртам. "Ваеннаслужачыя пакажуць гледачам бездакорнае выкананне элементаў страявой падрыхтоўкі, прыёмы і спосабы валодання стралковай і халоднай зброяй, будуць і сольныя выступленні, - сказаў ён. - У бягучым годзе рота ганаровай варты рыхтуе сваё выступленне пад сучасную музычную кампазіцыю".

Што датычыцца фінансавання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні параду, то, паводле слоў Уладзіміра Макарава, яно ажыццяўляецца ў межах сродкаў, выдзеленых Міністэрству абароны на бягучае забеспячэнне Узброеных Сіл. "У Беларусі ваенныя расходы складаюць крыху больш за 1 працэнт ад ВУП (для параўнання: у еўрапейскіх краінах - 2 працэнты, у асобных дзяржавах свету - ад 3,5 працэнта да 6 працэнтаў)", - растлумачыў прадстаўнік міністэрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі