У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Чэр 2017

Фільм пра трактар BELARUS атрымаў Гран-пры фестывалю ў ЗША

Фільм пра трактар BELARUS атрымаў Гран-пры фестывалю ў ЗША23 чэрвеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Фільм "Карміцель" атрымаў Гран-пры і "Залатую камеру" ў намінацыі "Маркетынгавыя камунікацыі" 50-га фестывалю відэавытворчасці US International Film & Video Festival (ЗША), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік бюро рэкламы і выставак ААТ "МТЗ" Аляксей Шаўцоў.

Паводле яго слоў, 17-мінутны ролік пра беларускі трактар быў прызнаны лепшым сярод 2 тыс. работ больш як з 50 краін. Фільм расказвае пра жыццё трактара BELARUS, які працуе ў розных краінах свету. Героі фільма - рэальныя фермеры, для якіх трактар з'яўляецца галоўным партнёрам у рабоце і карміцелем сям'і.

"Пры распрацоўцы ідэі фільма мы імкнуліся адысці ад стэрэатыпаў, прыцягнуць увагу не толькі мэтавай аўдыторыі, паколькі размова ідзе не пра мас-маркет і нават не пра аўтамабіль. Трактар у відэароліку адушаўлёны і расказвае пра тое, як дапамагае вырошчваць унікальныя для розных краін культуры. Гэта кранальная гісторыя пра тое, як гэта магутная машына разам са сваім гаспадаром ідуць наперад па працоўным жыцці на працягу многіх гадоў", - адзначыў Аляксей Шаўцоў.

Фільм ужо стаў прадметам нацыянальнага гонару і набраў больш за 1 млн праглядаў за першы ж месяц пасля размяшчэння ў інтэрнэце. Ролік перакладзены на сем моў. Здымаўся фільм на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Казахстана, В'етнама, Нікарагуа, ПАР, Нарвегіі, Пакістана, Егіпта і на Каўказе. У здымках былі задзейнічаны трактары BELARUS з гэтых краін. Над стварэннем відэароліка працавала кінакампанія з Новасібірска LBL Production. МТЗ займаўся арганізацыяй здымак.

Акрамя Гран-пры фестывалю ў ЗША "Карміцель" атрымаў Гран-пры VI маскоўскага Міжнароднага фестывалю карпаратыўнага відэа і двойчы стаў сярэбраным прызёрам фестывалю The Cannes Corporate Media & TV у Канах.

US International Film & Video Festival - старэйшы прыватны фестываль Амерыкі. Ён быў заснаваны ў Чыкага ў 1967 годзе як спаборніцтва прамысловых фільмаў і спансіраваўся мясцовымі прадпрыемствамі. Штогод пераможцы ў кожнай з пяці намінацый атрымліваюць "Залатую камеру" і могуць намініравацца на званне "Лепшы фільм фестывалю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску