Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Чэр 2017

"Джазавыя вечары" каля мінскай ратушы завершацца выступленнем 15-гадовага гітарыста

"Джазавыя вечары" каля мінскай ратушы завершацца выступленнем 15-гадовага гітарыста22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны канцэрт пятага сезона праекта "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" каля мінскай ратушы 24 чэрвеня завершыцца выступленнем юнага беларускага гітарыста Улада Кучынскага і замежных музыкантаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары фестывалю.

Юны гітарыст з Мінска будзе іграць для публікі ў гэты суботні вечар разам з Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хемірам (Туніс), Premier Orchestra (Беларусь) і іншымі музыкантамі.

Улад пачаў займацца музыкай у 8 гадоў, спачатку ў музычнай школе па класе электрагітары, а затым - класічнай гітары. Музычную школу гітарыст скончыў у гэтым годзе, цяпер плануе паступаць у каледж імя Глінкі. Любімымі гітарыстамі Улад называе Стыва Вая, Джорджа Бенсона і Джо Сатрыяні. Прычым са Стывам Ваем ён іграў у Мінску ў 2013 годзе.

Паводле слоў музычнага прадзюсара "Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ" Андрэя Каліны, ідэя фестывалю ў гэтым годзе была ў тым, каб на сцэне выступілі дастойныя замежныя хэдлайнеры, пры гэтым зрабіць фестываль больш адкрытым: для публікі з рознымі густамі і для беларускіх артыстаў, у тым ліку для маладых талентаў. Таму адкрывала яго неверагодная 7-гадовая Соф'я Курловіч, а закрываць будзе таленавіты 15-гадовы Улад Кучынскі, які прадставіў заяўку на конкурс для фінальнага джэму.

Акрамя Улада Кучынскага ў джэм-сэйшэне, які завяршыць фестываль, знакамітую п'есу "Караван" Элінгтана і Цізола выканаюць усе ўдзельнікі фінальнага канцэрта, а таксама музыканты з розных гарадоў Беларусі: Раман Валазнёў (вакал, Мінск), Андрэй Ускоў (гітара, Віцебск), Андрэй Церабеж (саксафон, Мінск), Іван Барысаў (гітара, Салігорск), Максім Ласкутоў (трамбон, Мінск), Яўген Казак (саксафон, Гомель), Сяргей Жамчужны (тэнар-саксафон, Магілёў). Спецыяльны госць джэму - заслужаны артыст Беларусі Валерый Шчарыца (труба).

У заключную суботу "Джазавых вечароў" свае праграмы прадставяць вакаліст Кліў Джонс (ЗША), мультыінструменталіст Набіль Хемір (Туніс), калектывы Premier Orchestra і Minsk Voices (Беларусь). Прагучаць стандарты з рэпертуару Нэта Кінга Коўла, Луі Армстранга, Рэя Чарльза, Элы Фіцджэральд, а таксама аўтарскія кампазіцыі Кліва Джонса, Набіля Хеміра і Канстанціна Гарачага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс