Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Стд 2016
Этап Кубка Усходняй Еўропы па лыжных гонках пройдзе 15-17 студзеня ў Раўбічах
Удзел у спаборніцтвах прымуць больш за 150 лепшых лыжнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Чакаецца прыезд спартсменаў з Латвіі і Літвы. Беларуская каманда на спаборніцтвах у Раўбічах будзе самай шматлікай: на старт выйдзе каля 80 спартсменаў...
14 Стд 2016
Чайны чэмпіянат пройдзе ў Мінску
У час такога спаборніцтва прафесіяналы і аматары паспаборнічаюць у майстэрстве заварвання чаю, складанні чайнай кампазіцыі. Для наведвальнікаў будуць арганізаваны розныя майстар-класы, дэгустацыі, выстаўкі, гульні і конкурсы...
13 Стд 2016
На "Славянскім базары" адзначаць 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна
"На фестывалі запланавана правядзенне адразу некалькіх мерапрыемстваў - гэта будзе тэатральная пастаноўка, спецыяльны юбілейны канцэрт, тэматычная выстаўка. Тэма юбілею Уладзіміра Мулявіна будзе адлюстравана і ў канцэрце ўрачыстага адкрыцця форуму мастацтваў"...
13 Стд 2016
Ала Пугачова і Майкл Болтан: у Віцебску прыадкрылі таямніцу зорнай афішы XXV "Славянскага базару"
У сувязі з юбілеем форуму мастацтваў запрашэнні прыехаць у Віцебск гэтым летам атрымалі даўнія і верныя сябры фестывалю, лаўрэаты вакальных конкурсаў розных гадоў, але разам з гэтым фестываль будзе здзіўляць і адкрываць гледачам новыя імёны...
13 Стд 2016
Брэст стаў самым папулярным горадам Беларусі для навагодняга адпачынку расіян з дзецьмі
Брэст увайшоў у першую дваццатку рэйтынгу гарадоў, папулярных для замежных паездак расіян з дзецьмі на навагоднія канікулы. У топ-10 увайшлі Талін, Рыга, Вільнюс, Прага, Барселона, Рым, Хельсінкі, Берлін, Ерэван і Варшава...
13 Стд 2016
Юбілейны "Славянскі базар" пройдзе ў другой палавіне ліпеня
"Фестываль не праводзіцца сіламі толькі адной установы, ён праводзіцца сіламі ўсёй краіны. Хтосьці больш, хтосьці менш, але да арганізацыі і правядзення форуму, які з'яўляецца візітнай карткай Беларусі, мае дачыненне вялікая колькасць людзей"...
13 Стд 2016
Замежныя госці будуць запрошаны на ўсе мерапрыемствы Года культуры ў Беларусі
Знакавай культурнай падзеяй 2016 года стане рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў чэрвені ў Гродне. Паводле слоў намесніка міністра, патранаж над гэтым фестывалем возьме генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава...
13 Стд 2016
Беларусам у Год культуры абяцаюць гучныя прэм'еры
Бягучы год будзе юбілейным для многіх падзей. Напрыклад, у студзені беларусы будуць адзначаць 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, у сакавіку - 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, у снежні - 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча...
12 Стд 2016
Лёгкаатлеты Аляксандр Ліннік і Марына Арзамасава сталі ўладальнікамі спецыяльнай узнагароды "Атлетыка"
Марына Арзамасава, якая атрымала ўзнагароду "Атлетыка" другі год запар, у 2015 годзе выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Пекіне ў бегу на 800 м, што з'яўляецца лепшым дасягненнем сярод беларускіх спартсменаў, якія прымалі ўдзел у сусветным форуме за год да Алімпійскіх гульняў...
12 Стд 2016
Лепшыя оперныя галасы Італіі і Расіі гучалі на закрыцці "Студзеньскіх музычных вечароў" у Брэсце
Заключны вечар фестывалю ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адкрыла трыа італьянскіх тэнараў. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Даменіка Стасі, Франчэска Тупа і Раберта Крэска выканалі арыі з папулярных опер і аперэт, рамансы і неапалітанскія песні...
12 Стд 2016
Першыя відэавізіткі фіналістаў беларускага адбору "Еўрабачання-2016" будуць паказаны 15 студзеня
"У візітках фіналісты па-свойму, у пэўнай атмасферы раскажуць пра свой нумар, паведамяць жыццёвую гісторыю, у якой раскрыецца лічба"...
12 Стд 2016
Маладзёжнай сталіцай Беларусі выбраны горад Баранавічы
Паводле слоў намесніка міністра, у час Года моладзі ў конкурсе ўдзельнічалі каля 10 гарадоў краіны. Іх прадстаўнікі павінны былі прайсці сур'ёзны адборачны тур...
11 Стд 2016
Мінск увайшоў у топ-10 навагодніх турыстычных напрамкаў для адпачынку расіян
Мінск заняў 10-е месца ў рэйтынгу замежных напрамкаў расійскіх турыстаў у навагоднія святы, пры гэтым стаў самым папулярным горадам для паездак у краінах СНД...
11 Стд 2016
Чэшка Марціна Саблікава і галандзец Свен Крамер сталі пераможцамі ЧЕ па канькабежным спорце
Лепшая з беларусак Марына Зуева набрала 124,802 бала па суме трох дыстанцый. На спрынтарскай дыстанцыі 500 м яна стала 10-й (40,54 сек), 11-е месца ў яе актыве ў бегу на 3000 м (4 мін 17,80 сек) і 14-ы рэзультат на 1500 м (2 мін 03,89 сек)...
11 Стд 2016
Надзея Скардзіна займае 16-е месца ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне
Перад стартам першага ў новым годзе кубкавага этапу Скардзіна займала 14-ю пазіцыю, але ў нямецкім Рупольдынгу не змагла праявіць свае лепшыя якасці і апусцілася на два месцы. Цяпер у актыве Надзеі Скардзіна 217 заліковых балаў...
9 Стд 2016
Гала-канцэртам на сцэне Белдзяржфілармоніі адзначаць 75-годдзе з дня нараджэння Мулявіна
Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна - штогадовы праект Беларускай дзяржаўнай філармоніі і музея У.Г.Мулявіна. Па традыцыі ён праходзіць 12 студзеня, у дзень нараджэння песняра...
6 Стд 2016
Цікавасць замежных СМІ да асвятлення беларускай тэматыкі ў 2015 годзе значна ўзрасла
"Нараўне з важнымі ўнутры- і знешнепалітычнымі падзеямі павышаную ўвагу прыцягвалі спартыўныя, культурныя і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі нашай краіны"...
6 Стд 2016
Беларусы вырваліся на сёмае месца на слізкім этапе "Дакара"
Заезд праходзіў у няпростых умовах: дажджавой вадой заліло частку трасы, а многія аўтамабілі проста заселі ў гразі. МАЗ Сяргея Вязовіча праехаў трасу за 1 гадз 46 мін. Лепшы час на этапе паказаў чэх Марцін Коламы, якому беларускі экіпаж прайграў 3 мін 35 сек. У агульным заліку беларусы апынуліся на 11-м месцы...
5 Стд 2016
Беларускія хакеісты атрымалі другую перамогу на XII Калядным турніры ў Мінску
Беларускія хакеісты атрымалі другую перамогу на XII Калядным турніры на прыз Прэзідэнта Беларусі ў Мінску, абыграўшы на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" зборную Славакіі з лікам 4:3 (2:1, 0:2, 2:0). Лепшым іграком у славакаў прызнаны іх лідар Міраслаў Шатан, у беларусаў - Даніэль Корса...
5 Стд 2016
Лукашэнка падарыў жанчынам дома-інтэрната "Світанак" пуховыя хусткі
Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання дома-інтэрната азнаёміўся з умовамі жыцця ветэранаў, цёпла пагутарыў з імі. У час чаяпіцця кіраўнік дзяржавы выслухаў кожнага з іх, пацікавіўся праблемамі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі