Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Чэр 2017

Фотавыстава да 950-годдзя Мінска адкрыецца 15 чэрвеня на агароджы парку Чалюскінцаў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Спадчына Беларусі. Да 950-годдзя Мінска" адкрыецца 15 чэрвеня на агароджы парку Чалюскінцаў, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Выстава прысвечана юбілею горада і будзе экспанавацца па чэрвень 2018 года. Мінчане і госці сталіцы ўбачаць 40 рэпрадукцый. Іх аўтары - Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне". На фотаработах прадстаўлены сядзібы, праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і саборы, гарадская ратуша, адноўленыя інтэр'еры, унікальны фрэскавы роспіс, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

"Гэта своеасаблівае падарожжа па гістарычным Мінску. Дзякуючы мастацкаму праекту сталіца ператвараецца ў горад-музей, культурны цэнтр еўрапейскага маштабу, набывае непаўторны вобраз", - адзначылі арганізатары.

Перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ў парку пройдзе другі мастацкі пленэр, удзельнікамі якога стануць вучні гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка. Да акцыі могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Лепшую работу размесцяць на агароджы парку. Таксама перад гасцямі выступіць духавы аркестр універсітэта культуры з праграмай "Музычная феерыя".

Арганізатарам праекта выступае Арт-цэнтр Вольгі і Андрэя Смаляк пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі