Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Чэр 2017

Беларуска Таццяна Халадовіч выйграла турнір у кіданні кап'я ў Турку

Беларуска Таццяна Халадовіч выйграла турнір у кіданні кап'я ў Турку14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская кап'якідальніца Таццяна Халадовіч заняла першае месца на міжнародным турніры серыі "Чэлендж" у фінскім горадзе Турку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнка Еўропы 2016 года дэманструе ў апошнія гады нядрэнную форму. У Фінляндыі яна перамагла з рэзультатам 65 м 03 см. Канкурэнцыю беларусцы спрабавала скласці Кеслі-Лі Робертс з Аўстраліі, якая заняла другое месца - 64 м 06 см. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Санет Вільжоен з ПАР - 61 м 54 см. Раней Таццяна Халадовіч перамагла на турніры катэгорыі "Чэлендж" у галандскім Хенгела.

Самым жа высокім дасягненнем беларускі ў бягучым сезоне з'яўляецца перамога на этапе "Брыльянтавай лігі" ў амерыканскім Юджыне, дзе яна выйграла з трэцім рэзультатам сезона ў свеце - 66 м 30 см.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі