Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Чэр 2017

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч удастоена прэміі Heart Award

Аляксандра Сасновіч5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч другі раз удастоена прэміі Кубка Федэрацыі Heart Award, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай тэніснай федэрацыі.

Прэмія Heart Award уручаецца з 2009 года тэнісісткам, якія прадстаўляюць сваю краіну на Кубку Федэрацыі і пры гэтым з'яўляюцца прыкладам смеласці на корце і адданасці камандзе. У гэтым годзе ў складзе зборнай Беларусі Аляксандра Сасновіч абыграла галандскіх тэнісістак Кікі Бертэнс і Міхаэлу Крайчэк, а таксама швейцарак Вікторыю Галубіч і Тымеа Бачынскі. Год таму Аляксандра Сасновіч упершыню была ўдастоена гэтай прэстыжнай прэміі.

У красавіку бягучага года ўладальніцай Heart Award стала яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая таксама паспяхова гуляе ў матчах Кубка Федэрацыі за зборную Беларусі. У 2011 годзе ўладальніцай гэтай прэміі была яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка.

Жаночая зборная Беларусі ў гэтым сезоне ўпершыню змагла прабіцца ў фінал Кубка Федэрацыі, абыграўшы каманды Нідэрландаў (4:1) і Швейцарыі (3:2). У лістападзе беларускі правядуць вырашальны матч неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету з тэнісісткамі ЗША. Фінал адбудзецца 11-12 лістапада ў Мінску. Беларускія балельшчыкі спадзяюцца, што да гэтага часу Вікторыя Азаранка набярэ форму і дапаможа камандзе ў гульні з амерыканкамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі