Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Чэр 2017

На канцэрты "Славянскага базару ў Віцебску" прададзена 40,5 тыс. білетаў

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На канцэрты XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прададзена 40,5 тыс. білетаў, забраніравана 35 тыс. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Аляксандр Сідарэнка ўдакладніў, што выручка складае каля Br1 млн 900 тыс. Пры гэтым рэалізацыю білетаў у гэтым годзе арганізатары пачалі раней, чым звычайна - у канцы лютага, хоць у папярэднія гады яна пачыналася ў канцы красавіка - пачатку мая. У той жа час білеты, як і раней, даступны для набыцця ў любой кропцы свету - праз інтэрнэт і тэлефонных аператараў. Цяпер продаж працягваецца, і, як паказвае практыка, менавіта за месяц да пачатку фестывалю пачынаецца найбольш актыўная яго фаза, дадаў ён.

Усяго на галоўнай фестывальнай пляцоўцы - у Летнім амфітэатры - запланавана 18 канцэртных праграм, уключаючы два начныя канцэрты. "Сольныя канцэрты, якія заяўлены ў праграме, набліжаюцца да 100-працэнтнага продажу, за выключэннем двух-трох, якія пройдуць пазней", - заўважыў дырэктар форуму.

Ён таксама звярнуў увагу, што з кожным годам фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўсё больш зарабляе самастойна. Так, апошнія гады ў яго бюджэце амаль 90 працэнтаў складаюць пазабюджэтныя сродкі - выручка ад рэалізацыі білетаў, работа з партнёрамі-рэкламадаўцамі і г.д.

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 10-12 і 18-19 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі