Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Чэр 2017

Фотапраекцыі шагалаўскага Віцебска пакажуць на выставе да 130-годдзя мастака

 6 чэрвеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Выстава фотапраекцый Віктара Барысенкава "Як даўно, мой горад любімы, я не бачыў цябе…" адкрыецца ў Арт-цэнтры Марка Шагала 8 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Музея Марка Шагала Ірына Воранава.

Віктар Барысенкаў прысвяціў экспазіцыю 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Гледачы ўбачаць гістарычныя фотарэканструкцыі тых мясцін Віцебска, якія адзначаны ўспамінамі мастака і яго жонкі ў аўтабіяграфічных кнігах "Маё жыццё" і "Запаленыя агні". "Віцебск непарыўна звязаны з імем Марка Шагала і вядомы сёння ўсяму свету дзякуючы яму, - расказвае Віктар Барысенкаў. - Радкі "Як даўно, мой горад любімы, я не бачыў цябе..." з'яўляюцца часткай паэтычнага звароту мастака "Да майго горада Віцебска", апублікаванага 15 лютага 1944 года ў Нью-Ёрку ў часопісе "Эйнікайт" ("Адзінства"). Гэта верш у прозе - прызнанне ў любові да роднага горада, своеасаблівае пасланне скрозь час і прастору".

Супрацоўнік Віцебскага карданажна-паліграфічнага камбіната "Пакроўскі" Віктар Барысенкаў вядомы ў Віцебску як краязнавец і аўтар гістарычных фотарэканструкцый. Ён спалучае вывучэнне віцебскай даўніны, у прыватнасці здымкаў і паштовак, на якіх адлюстраваны горад у пазамінулым і мінулым стагоддзях, фотаздымку сучасных яго краявідаў з тых жа ракурсаў і сумяшчэнне гэтых выяў пры дапамозе камп'ютарных тэхналогій. У выніку атрымліваецца гістарычная фотарэканструкцыя, або таймераграфія.

Работы Віктара Барысенкава як своеасаблівае сумяшчэнне часу і прасторы дапамагаюць паглядзець на стары Віцебск Марка Шагала ў сучасным кантэксце. Фотапраекцыі дапоўнены цытатамі з успамінаў Марка і Бэлы Шагал.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі