Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Чэр 2017

Беларускі дакументальны фільм пра Чарнобыль узнагароджаны на экалагічным фестывалі ў Ханты-Мансійску

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дакументальны фільм "Чарнобыль. Экзамен для нацыі" рэжысёра Яўгена Сяцько перамог у намінацыі "Аўтарская работа" на ХХІ Міжнародным экалагічным тэлевізійным фестывалі "Выратаваць і захаваць" у Ханты-Мансійску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

У фільме адлюстраваны сённяшні дзень жыцця Беларусі, намаганні дзяржавы па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. За мінулыя 30 гадоў з рэгіёнаў радыеактыўнага забруджвання адселена больш за 140 тыс. чалавек. У краіне адпрацавана сістэма радыяцыйнага кантролю і маніторынгу. Больш як 1 млн чалавек штогод праходзяць паглыблены медыцынскі агляд. У Беларусі створана свая чарнобыльская навуковая школа, даследаванні і распрацоўкі якой карысныя для ўсяго чалавецтва. Усе гэтыя аспекты ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у фільме адлюстраваны на канкрэтных прыкладах, праз канкрэтных людзей, якія набліжаюць разуменне праблемы да гледача.

Аўтар сцэнарыя - Уладзімір Мароз, аператар - Аляксандр Уласаў. Фільм працягласцю 39 мінут зняты ў 2016 годзе.

ХХІ Міжнародны экалагічны тэлевізійны фестываль "Выратаваць і захаваць" у Ханты-Мансійску праходзіў 4-9 чэрвеня. Гэта міжнародны праект, дзе прадстаўляецца актуальная экалагічная кінадакументалістыка з Расіі і замежжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі