Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016
Лукашэнка: Сферу ЖКГ нельга падзяліць на кускі і прыватызаваць
"Калі раней людзі пакрывалі 30 працэнтаў кошту паслуг ЖКГ, а 70 працэнтаў кампенсаваў бюджэт, то адразу пасля гэтых разлікаў аказалася, што насельніцтва пакрывае 52 працэнты. Амаль у два разы. А ўявіце, што ў вашых прыватнікаў творыцца, хто іх кантралюе?" - сказаў кіраўнік дзяржавы...
17 Ліс 2016
Беларусь гатова пастаўляць неабходныя аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Расію па выгадных цэнах
"Для нас расійскі рынак цяпер, можна сказаць, прэміяльны. Кіраўніцтва Расіі, асабліва ў гэты час, асенне-зімовы перыяд, просіць паставіць пэўныя аб'ёмы. Мы нават здымаем з іншых рынкаў, каб забяспечыць прадуктамі сельскай гаспадаркі расіян", - сказаў кіраўнік дзяржавы...
17 Ліс 2016
Беларусь у наступным годзе дасягне ўзроўню сярэдняй зарплаты $500
Аднак для павышэння заработнай платы неабходны рост прадукцыйнасці працы. "Прадукцыйнасць працы перш за ўсё, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Няма прадукцыйнасці працы - якая зарплата? Але трэба і прыватныя, і дзяржаўныя бізнес і кампаніі падштурхоўваць, каб яны займаліся гэтым пытаннем"...
17 Ліс 2016
Лукашэнка заяўляе, што ў беларускай эканоміцы няма нейкага шарлатанства
"У нас шарлатанства ў эканоміцы няма, мы лічым кожную капейку", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Калі дазволіць шарлатаніць і некаму набіваць кішэні, то людзі на прадпрыемствах застануцца без работы...
17 Ліс 2016
Лукашэнка адзначае няроўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі і Расіі
"Каб канкурыраваць на вашым рынку, на нашым агульным рынку, нам даводзіцца скарачацца па ўсіх напрамках, у тым ліку па заработнай плаце. Адсюль і падаткі меншыя, і ваенныя атрымліваюць менш, якія павінны абараняць адзіную прастору"...
17 Ліс 2016
Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для развіцця сувязей з Калінінградскай вобласцю Расіі
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праблем ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, якія патрабавалі б увагі, няма. У гэтым расійскім рэгіёне жыве немалая колькасць этнічных беларусаў...
16 Ліс 2016
Беларусь і Пскоўская вобласць паказваюць прыкметны рост тавараабароту па некаторых пазіцыях
Андрэй Турчак канстатаваў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Пскоўскай вобласцю па шэрагу пазіцый прыкметна ўзрос. Сярод напрамкаў, якія дэманструюць дадатную дынаміку, ён вылучыў сектар будаўнічых матэрыялаў...
16 Ліс 2016
Праект па інстытуалізацыі венчурнага фінансавання на $2,5 млн стартуе ў Беларусі
Праект будзе рэалізоўваць група кампаній "Белбіз" сумесна з партнёрамі. Яго прэзентацыя адбылася ў час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, які праходзіць 14-20 лістапада пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь"...
16 Ліс 2016
Азербайджан зацікаўлены ў беларускім вопыце развіцця аграгарадкоў і харчовай прамысловасці
"Паколькі вас цікавіць тэма сельскай гаспадаркі, у першую чаргу аграгарадкі, мы гатовы паказаць нашы напрацоўкі ў гэтай сферы, падзяліцца вопытам стварэння інфраструктуры. Акрамя таго, можам паказаць даільныя залы любых мадыфікацый і форм, робатаў для даення кароў", - сказаў Міхаіл Русы...
15 Ліс 2016
Мясніковіч прапануе Сусветнаму банку рэалізаваць у Беларусі праект па электрамабілях
"Беларускі бок дастаткова рушыў наперад у падобных галінах, такіх як вытворчасць гібрыдных аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў. Ёсць зачын і спецыялісты, якія ўмеюць гэту работу выконваць", - сказаў спікер верхняй палаты парламента...
15 Ліс 2016
Кабякоў канстатуе паступовае аднаўленне асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця
"Статыстыка сведчыць аб паступовым аднаўленні асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Так, выраўнавалася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы - па вытворчасці прадукцыі на 3,8 працэнта перасягнулі ўзровень мінулага года. Штомесяц падцягваецца да ўзроўню мінулага года прамысловасць - 98,5 працэнта"...
14 Ліс 2016
9-ы Дзень нямецкай эканомікі пройдзе ў Мінску 16 лістапада
Мерапрыемства будзе прысвечана тэме "Прафесійныя кадры ў Беларусі - стан, патэнцыял, супрацоўніцтва". Ён праводзіцца Нямецка-беларускім эканамічным клубам сумесна з Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі пад патранатам пасольства ФРГ...
14 Ліс 2016
Да 2020 года на "Магілёўхімвалакне" за кошт мадэрнізацыі павінна быць створана зусім новае прадпрыемства
"Сёння мы адназначна вызначыліся: у 2020 годзе гэта будзе зусім новае прадпрыемства. Мы хочам завяршыць мадэрнізацыю з той мэтай, каб тут вырабіць тую прадукцыю, якая абавязкова будзе патрэбна на рынку", - заявіў кіраўнік дзяржавы...
14 Ліс 2016
Больш як 50 беларускіх кампаній прадэманструюць прадукцыю на выстаўцы ў Нью-Дэлі 14-27 лістапада
Вядучыя беларускія прадпрыемствы прымуць удзел у нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў рамках 36-га Індыйскага міжнароднага гандлёвага кірмашу, які праходзіць з 14 па 27 лістапада ў Нью-Дэлі. У выставачным комплексе "Прагаці Майдан" больш як 50 беларускіх кампаній прадэманструюць свае дасягненні ў машынабудаванні, нафтахіміі, лёгкай і харчовай прамысловасці...
14 Ліс 2016
Лукашэнка: Перагаворы з Эрдаганам адкрылі вароты для актывізацыі беларуска-турэцкіх кантактаў
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно"...
14 Ліс 2016
Рапота: Беларусь і Расія прадоўжаць ствараць роўныя канкурэнтныя ўмовы ў СД
"Пытанне ўзаемнай эканамічнай дзейнасці на тэрыторыі адзін аднаго заўсёды стаіць на парадку дня Савета Міністраў, груп высокага ўзроўню, Вышэйшага дзяржсавета. Размова ідзе аб тым, каб ствараць роўныя канкурэнтныя ўмовы для вытворцаў, якія пастаўляюць тавары партнёрам. Многае тут было зроблена, але і шмат нявырашаных пытанняў", - канстатаваў Рыгор Рапота...
12 Ліс 2016
Прэзідэнт: Вертыкаль улады павінна працаваць, каб навучыцца зарабляць грошы
"Мы павінны дакладна вызначыцца, хто і чым павінен займацца. Старшыня пасялковага савета павінен быць гаспадаром на гэтай зямлі. У частцы вытворчасці ён павінен мець пэўныя функцыі і паўнамоцтвы, - сказаў Прэзідэнт. - Але вертыкаль павінна працаваць. І трэба навучыцца зарабляць грошы"...
11 Ліс 2016
Беларусь і Турцыя будуць супрацоўнічаць у галіне выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах
Пагадненнем прадугледжваецца развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фундаментальных і прыкладных даследаванняў і распрацовак у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку па выбары пляцовак, праектаванні, будаўніцтве, эксплуатацыі, мадэрнізацыі...
11 Ліс 2016
Эрдаган выступае за больш актыўны прыход турэцкіх бізнесменаў на беларускі рынак
"Турцыя - тая краіна, якая ўклала вялікую колькасць капіталу ў Беларусь і гатова ў далейшым стымуляваць прыход турэцкіх бізнесменаў на беларускі рынак, пашыраць інвестыцыйныя кантакты", - адзначыў Рэджэп Таіп Эрдаган...
11 Ліс 2016
Эрдаган: Турцыя гатова павялічыць колькасць рэйсаў сваіх авіякампаній у Беларусь
Прэзідэнт Турцыі падкрэсліў, што ў час перагавораў у Мінску размова ішла аб актывізацыі супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. У прыватнасці, турэцкі бок зацікаўлены нарасціць колькасць авіярэйсаў турэцкіх авіяліній, у тым ліку прыватных авіякампаній у Беларусь...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі