Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Nov 2016

Мясніковіч прапануе Сусветнаму банку рэалізаваць у Беларусі праект па электрамабілях

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч прапануе Сусветнаму банку рэалізаваць у Беларусі праект па электрамабілях. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы спікера верхняй палаты беларускага парламента з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сату Крысцінай Кахконен і кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў прадстаўнікам Сусветнага банка падумаць над праектам, які ўключаў бы шэраг інавацый па электрамабілях. "Электрамабілі, сучасныя заправачныя станцыі, акумулятары і шэраг іншых пытанняў", - растлумачыў ён. Рэалізацыя такога праекта ў Беларусі будзе мэтазгоднай дзякуючы яе транзітнаму патэнцыялу. Акрамя таго, беларускі бок дастаткова рушыў наперад у падобных галінах, такіх як вытворчасць гібрыдных аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў. "Ёсць зачын і спецыялісты, якія ўмеюць гэту работу выконваць", - сказаў спікер верхняй палаты парламента.

Беларусь з уводам у эксплуатацыю сваёй атамнай станцыі будзе мець пэўны прафіцыт электраэнергіі, асабліва ў начны час. "І гэта таксама можна было б эфектыўна выкарыстоўваць для акумулятарных і зарадных станцый", - дадаў Міхаіл Мясніковіч. Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што прапанаваны ім праект можна назваць праектам будучага, паколькі ўжо ў даволі хуткім часе колькасць транспартных сродкаў на электрычнай цязе можа істотна павялічыцца.

Спікер звярнуў увагу, што дзейнасць групы Сусветнага банка ў Беларусі актывізавалася. "Хацелася б замацаваць гэтыя станоўчыя тэндэнцыі і забяспечыць іх далейшае развіццё", - выказаў пажаданне Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым старшыня Савета Рэспублікі агучыў некалькі прапаноў адносна інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы Сусветнага банка. "Было б вельмі цікава, калі б мы маглі разгледзець новыя глабальныя інавацыйныя агульнасістэмныя праекты, галіновыя і міжгаліновыя, якія можна было б паспяхова рэалізаваць з удзелам Сусветнага банка", - лічыць Міхаіл Мясніковіч. У якасці прыкладу ён прывёў праект СБ і Беларусі ў сферы лясной гаспадаркі, які быў рэалізаваны па ўсім тэхналагічным цыкле і даў тым самым істотны штуршок развіццю лясной гаспадаркі краіны. У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама магчымасць пашырэння пераліку грантавых праектаў Сусветнага банка ў Беларусі. "Няхай яны будуць невялікія. Але гэта будзе той каталізатар, які дасць магчымасць напрацоўваць новыя вялікія сістэмныя праекты. Гэта было б своеасаблівае венчурнае фінансаванне", - прапанаваў старшыня Савета Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі