Эканамічны агляд Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Эканамічны агляд

Эканамічны агляд Беларусі


Беларуская эканоміка – прывабнасць краіны як гандлёвага партнёра

Эканоміка

Эканоміка Беларусі апошнія гады ўстойліва развіваецца.

Вынік:

  • стабільнае павелічэнне ВУП з 1992 года
  • значнае скарачэнне дэфіцыту гандлёвага балансу
  • павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі

Сусветны фінансавы крызіс і Беларусь

Беларусь цяпер прытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

Дзякуючы нізкай залежнасці Беларусі ад сусветных рынкаў краіна не так моцна пацярпела ад сусветнага фінансавага крызісу, як іншыя, хоць некаторыя і крытыкуюць узровень дзяржаўнага кантролю ў сферы прыватнага бізнесу, кіраванне фінансавай і крэдытна-грашовай палітыкай.

Аднак тое, што многія гандлёвыя партнёры Беларусі пацярпелі з-за крызісу, паўплывала на эканамічны рост краіны. У той жа час аналітыкі сусветнага рынку прагназуюць скоры ўздым і паспяховую эканамічную будучыню Беларусі.

У 2008 годзе Сусветны банк аб'явіў аб прадастаўленні Беларусі крэдыту памерам 400 мільёнаў долараў ЗША для вырашэння прыродаахоўных, эканамічных і энергетычных задач краіны.

Беларусь і Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА)

Беларусь з'яўляецца кандыдатам на ўступленне ў СГА.

Краіна напружана працуе, каб дасягнуць адпаведнасці патрабаванням арганізацыі. Зрухі ў гэтым пытанні атрымалі станоўчую ацэнку.

Беларусь і міжнародны гандаль

Эканамічныя паказчыкі Беларусі дэманструюць прывабнасць краіны для міжнароднага гандлю. У ліку дадатковых пераваг:

  • геаграфічнае становішча
  • спрыяльны інвестыцыйны клімат
  • высокакваліфікаваная рабочая сіла
  • прамыслова развітая эканоміка
  • добра развітая транспартная і камунікацыйная інфраструктура

Больш падрабязна пра перавагі гандлю з Беларуссю

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі